Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Ужыванне прыназоўнікаў са склонамі

Ускосныя склоны назоўнікаў могуць ужывацца з прыназоўнікамі і

без іх: не бачыў брата – не быў у брата, ножка стала – сядзець ля ста-

ла і інш. Толькі месны склон ужываецца заўсёды з прыназоўнікамі, якія

фактычна і ўтвараюць форму гэтага склону: Трапляліся часамі пры

беразе чароты і аер (К-с).

Усе прыназоўнікі ва ўжыванні замацаваліся за пэўнымі склонамі;

некаторыя прыназоўнікі спалучаюцца з адным, некаторыя – з двума ці

трыма склонамі.

З адным склонам ужываюцца наступныя прыназоўнікі:

ад, да, для, дзеля, без, з-за, з-пад, каля (ля), сярод, акрамя, апрача,

замест, супроць, паводле – з родным;

к (ка), насуперак, насустрач, услед, дзякуючы – з давальным;

пра, праз, паўз, скрозь, цераз – з вінавальным;

над, перад, па-за, па-над – з творным;

а, пры – з месным.

З двума склонамі ўжываюцца прыназоўнікі:

за, пад – з вінавальным і творным;

аб, на – з вінавальным і месным;

між (паміж) – з родным і творным.

З трыма склонамі ўжываюцца прыназоўнікі:

з – з родным, вінавальным і творным;

у – з родным, вінавальным і месным;

па – з месным, вінавальным і давальным.

У працэсе развіцця мовы адбываюцца змены ва ўжыванні прына-

зоўнікаў – у спалучэнні іх са склонамі і ў выражэнні значэнняў.

У сказе кожны прыназоўнік звычайна ўжываецца з адным назоўні-

кам, з якім ён выражае тое ці іншае значэнне. Пры аднародных членах

сказа адзін прыназоўнік можа спалучацца з двума ці больш назоўнікамі,

якія стаяць у адным склоне: У лясах, гаях дразды спявалі... (К-с). Пры-

назоўнік можа паўтарацца пры кожным назоўніку, у такім выпадку аса-

бліва падкрэсліваецца значэнне кожнага прыназоўнікава-іменнага спалу-

чэння: Над усім – над горадам, над ракой, над бязмежнымі прасторамі

зямлі гарэла, пералівалася зыркае ранішняе сонца (Лыньк.).

Асноўныя значэнні прыназоўнікаў

Першапачатковае значэнне невытворных прыназоўнікаў – прасто-

равае, а іншыя значэнні развіліся з яго як пераносныя.

Найбольш багатыя значэннямі і іх адценнямі невытворныя прына-

зоўнікі, якія спалучаюцца з двума ці трыма склонамі: на, у, за і інш.

Менш значэнняў выражаюць прыназоўнікі пазнейшага паходжання,

утвораныя ад самастойных слоў: побач, акрамя, паабапал, згодна з і інш.

Так, прыназоўнік абапал, які ўжываецца з родным склонам, выражае то-

лькі прасторавае значэнне – 'па абодва бакі чаго-небудзь': Абапал балота

густою сцяною стаяў лес (К-с). Прыназоўнік каля з родным склонам вы-

ражае два значэнні – прасторавае і прыблізнай колькасці і меры: Лабано-

віч стаяў каля расчыненага акна (К-с). Самы меншы хлопчык, якому

было каля чатырох год, заплакаў (Бяд.).

У розным лексічным акружэнні прыназоўнік можа выражаць роз-

ныя адносіны. Напрыклад, у сказах На Новы год пасвяткаваць у горад

завітала ёлка (М.Т.). Успамінаецца, як у вайну мы з ім ляжалі разам у

акопах (Гл.). Вясна-красуня ў бубны б'е (Ал.). Між прысадамі дарога, я

іду туды ў траву (Т.) прыназоўнік у з рознымі назоўнікамі ў вінаваль-

ным склоне і дзеясловамі выражае адносіны: прасторавыя (завітала ў

горад), часавыя (ляжалі ў вайну), аб'ектныя (б'е ў бубны) і мэты (іду ў

траву).

Назавём – некаторыя адносіны, якія выражаюцца пры дапамозе

прыназоўнікаў:

прасторавыя: Пакацілася сонца за горы, вечар ціхі на зямлю пры-

лёг (Т.). На ўзгорках і ў далінах лягла ціхая зіма (Б.);

часавыя: А ў нядзелю чуць зара сякеры запелі (Куп.). На досвітку ў

кустах на варожым беразе загаварылі кулямёты (Б.).

аб'ектныя: На восень гэтую Наўмыснік вельмі спадзяваўся (К.Ч.).

Дзедка заўсёды жартуе з мяне (Куп.);

азначальныя: Міхал быў у кароткай вопратцы на кудзелях (К.Ч.).

Дастаў яшчэ адну напісаную паперу за многімі подпісамі (Бяд.);

прычынныя: Ад радасці вочы мае расцвілі (Вял.). Рэдка якая [воль-

ха] падала пад націскам ветру (Шам.);

мэты: На змярканні ў школе сышліся настаўнікі для зацвярджэння

пратакола (К-с). Я ад'язджаў у горад на вучобу (Гіл.);

спосабу дзеяння: Дрозд спяваў на ўсе лады (К-с). Так яны малацілі

ў два цапы (К.Ч.).

Наогул жа ў спецыяльных даследаваннях выдзяляецца значна

больш відаў адносін, адрозніваюцца дзесяткі значэнняў і іх адценняў,

якія выражаюцца ў прыназоўнікава-іменных спалучэннях слоў.

Ва ўжыванні прыназоўнікаў даволі шырока развіта сінаніміка: для

выражэння блізкіх ці амаль што аднолькавых значэнняў могуць выкары-

стоўвацца розныя прыназоўнікі. Так, некаторыя віды адносін часта выра-

жаюцца сінанімічнымі прыназоўнікамі: прасторавыя – прыназоўнікамі

на – у, па – з і інш.: На небе месяц устаў зялёны... (Багд.). У небе месяц

устаў зялёны (Багд.). Па другі бок узгорка стаіць мешаны лес... (К-с).

Супроць яе хаты, з другога боку вуліцы, быў гародчык Алесі (К-с); пры-

чынныя – прыназоўнікамі з – ад, за – з-за і інш.: Максім зразумеў, што

са злосці нагаварыў лішняе (Шам.). Слухаў дзед Талаш і тросся ад злосці

на паноў... (К-с). За гэтым агульным смехам Лабановічу не ўдалося нічо-

га адказаць... (К-с). Габрыня не магла гаварыць далей з-за смеху (К-с).

У беларускай мове многім прыназоўнікавым канструкцыям адпа-

вядаюць паводле значэння сінанімічныя беспрыназоўнікавыя ка-

нструкцыі: Ходзіць вецер па даліне, ходзіць, павявае (К-с). Ходзіць вецер

далінаю, ходзіць каля гаю (К-с). I на вочы свае сам я бачыў яе, гэтую ма-

шыну (К-с). Я так, Ганя, бачу ўласнымі вачыма (К-с).

2.1.5. Некаторыя асаблівасці ўжывання прыназоўнікаў

Ва ўжыванні прыназоўнікаў назіраецца шмат асаблівасцей, некато-

рыя з іх з'яўляюцца адметнай рысай беларускай мовы.

Ужыванне таго ці іншага прыназоўніка часта вызначаецца дзеясло-

вам, пры якім стаіць прыназоўнікава-іменнае спалучэнне. Так, пры дзе-

ясловах, якія абазначаюць эмоцыі, перажыванні і пад. (смяяцца, жарта-

ваць, кпіць, здзекавацца, дзівіцца, цешыцца), для выражэння аб'ектных

адносін, як правіла, ужываецца прыназоўнік з (са) з родным склонам

назоўніка (або займенніка): Ёй стала няёмка: як гэта яна будзе смяяцца

з настаўніка (К-с). Яна... пачынала кпіць са старых... (Шам.).

Пры дзеясловах гаварыць, думаць, ведаць, клапаціцца і пад. звы-

чайна ўжываецца прыназоўнік пра з вінавальным склонам: Калі пра

гэта ведае Галя, дык, напэўна ж, пра гэта ведае ўся вёска (Шам.). У

мове газет, а таксама ў некаторых мастацкіх творах пры гэтых дзеясло-

вах ужываецца прыназоўнік аб з месным склонам: Гаспадарчыя групы

павінны паклапаціцца аб аснашчэнні школ патрэбным абсталяваннем

(«Настаўніцкая газета»).

Пры дзеясловах жаніцца (жаніць, ажаніць) ужываецца прыназоў-

нік з з творным склонам: Паміж іншым сябар пісаў, як яго падпаілі і ха-

целі ажаніць з адной дзяўчынаю... (К-с).

Дзеясловы, што выражаюць пачуцці смутку, гора, жалю (сумаваць,

тужыць, плакаць, бедаваць і інш.), патрабуюць спалучэння прыназоўні-

ка па з месным склонам: Па роднай краіне, па любай дзяўчыне мы ўсе

сумавалі не раз (Бр.). Пры дзеясловах руху (ісці, ехаць, хадзіць, бегчы,

плыць і інш.) прыназоўнік па таксама ўжываецца з месным склонам: Як

віхры, машыны бягуць па зямлі, па моры па сінім плывуць караблі

(Куп.).

Прыназоўнік па з вінавальным склонам шырока выкарыстоўваецца

для выражэння мэты дзеяння: Зося ўсміхнулася і пайшла па Славу і

рэчы (К.Ч.). Ужыванне прыназоўніка за з гэтым значэннем – адхіленне

ад літаратурнай нормы.

З прыназоўнікам па назоўнікі множнага ліку пры выражэнні амаль

усіх значэнняў ужываюцца толькі ў форме меснага склону: Пайшоў гул

па зялёных імшарах (Куп.). Пры абазначэнні прасторавай мяжы ўжыва-

ецца вінавальны склон: зайшоў у ваду па пахі, вада па калені і г. д.

Прыназоўнік між (паміж) пры абазначэнні месца ўжываецца з

родным склонам: Між буданоў агонь палае (К-с). Паміж вольхаў рака,

як штодзень, не бурліць (Куп.). Аднак сустракаюцца і канструкцыі з тво-

рным склонам: Раз пад вечар між жытамі Ганна з поля йшла адна (К-

с).

Пры форме вышэйшай ступені параўнання прыметніка і прыслоўя

звычайна ўжываецца прыназоўнік за і радзей – прыназоўнік ад: Двое ме-

ншых за Міхалку дзяцей лавілі па хаце матыля (К.Ч.). Кватэра гэта

была многа лепшая ад яго кватэры (К-с). .

Прыназоўнік за часта ўжываецца пры іменнай частцы састаўнога

выказніка, што з'яўляецца адной з характэрных рыс беларускай мовы: Да

таго як прыстаць у прымы, Талаш быў у пана за пастуха (К-с).