Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Назоўнікі трэцяга скланення, іх канчаткі

У родным, давальным і месным склонах назоўнікі жаночага роду з

асновай на мяккія і губныя зычныя маюць канчатак -і: радасць – рада-

сці, у радасці, сувязь – сувязі, у сувязі, рунь – руні, на руні, верф – верфі,

на верфі; з асновай на зацвярдзелы – -ы: ноч – ночы, аб ночы, рэч – рэчы,

у рэчы, печ – печы, на печы.

Форма вінавальнага склону назоўнікаў супадае з формай назоўнага

склону, ёй уласцівы нулявы канчатак: ноч, мыш, шыр, печ, рэч, Нарач.

У творным склоне назоўнікі трэцяга скланення з асновай на за-

цвярдзелыя зычныя маюць канчатак -у: ноччу, печчу, рэччу; з асновай на

мяккія, губныя і р -ю: радасцю, сувяззю, рунню, даллю, соллю, верф'ю,

шыр'ю. Пры гэтым апошні зычны асновы ў інтэрвакальным становішчы

падаўжаецца: завяззю, чырванню, моладдзю. Не падаўжаюцца губныя

зычныя і р, хоць і стаяць паміж галоснымі; пасля р і губных (апрача ў)

ставіцца апостраф: Сібір'ю, верф'ю, Об'ю, любоўю.

Некаторыя назоўнікі трэцяга скланення ў творным склоне ўжыва-

юцца таксама з канчаткамі -ой(-ай) або -ою(-аю) (графічна -ёй(-яй),

-ёю(-яю)): граззю – гразёй(-ёю), сенажаццю – сенажацяй(-яю), кроўю –

крывёй(ёю), далонню – далоняй(-яю), даланёй(-ёю). Такія формы назоўні-

каў ужываюцца пераважна ў мове мастацкай літаратуры: У тую крыніцу,

з якой піў ваду, гразёю не кіну, хоць, можа, лепшую з часам знайду (М.Т.).

Рознаскланяльныя назоўнікі, іх канчаткі

Да рознаскланяльных адносяцца: 1) назоўнікі – назвы маладых

істот: птушаня(-ё), кацяня(-ё), цяля(-ё), ягня(-ё); 2) тры назоўнікі на -мя:

імя, племя, стрэмя; 3) назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскным канча-

ткам -а(-я) тыпу мужчына, дзядуля, бацька, дзядзька; 4) назоўнікі агуль-

нага роду, калі яны абазначаюць асоб мужчынскага полу: забіяка, гарэза,

цёзка, ціхоня, плакса, сведка.

Рознаскланяльныя назоўнікі ва ўскосных склонах маюць канчаткі,

уласцівыя розным тыпам скланення (другому і трэцяму, першаму і дру-

гому).

Назоўнікі – назвы маладых істот у родным, давальным і месным

склонах набываюць суфікс -яц- і скланяюцца, як назоўнікі трэцяга скла-

нення: птушаняці, ягняці, дзіцяці, аб птушаняці, на ягняці, пры дзіцяці.

У творным склоне гэтыя назоўнікі маюць канчатак другога скланення

-ём: птушанём, ягнём, дзіцём. Ва ўсіх склонах множнага ліку назвы ма-

ладых істот (за выключэннем назоўніка дзіця) маюць суфікс -ят-: пту-

шаняты, ягняты, цяляты, птушанят, ягнят, цялят.

Назоўнікі імя, племя, стрэмя могуць пры скланенні ўжывацца з су-

фіксам -ен- або без яго. Калі яны набываюць суфікс -ен-, то, як і назоўні-

кі – назвы маладых істот, у родным, давальным і месным склонах маюць

канчатак -і: імені, племені, стрэмені, па імені, у племені, на стрэмені.

Калі гэтыя назоўнікі ўжываюцца без суфікса -ен-, то маюць канчаткі

назоўнікаў другога скланення з мяккай асновай: імя, імю, аб імі.

Н. імя племя стрэмя

Р. імя (імені) племя (племені) стрэмя (стрэмені)

Д. імю (Імені) племю (племені) стрэмю (стрэмені)

В. імя племя стрэмя

Т. імем (іменем) племем (племенем) стрэмем (стрэменем)

Ц. у імі (імені) племі (племені) стрэмі (стрэмені)

У множным ліку назоўнікі імя, стрэмя ўжываюцца без суфікса

-ён- або з ім, а назоўнік племя ў множным ліку ўжываецца толькі з суфі-

ксам -ён-:

Н. імі (імёны) стрэмі (страмёны) плямёны

Р. імяў (імён, імёнаў) стрэмяў (страмён, страмёнаў) плямён

(плямёнаў)

Д. імям (імёнам) стрэмям (страмёнам ) плямёнам

В. імі (імёны) стрэмі (страмёны) плямёны

Т. імямі (імёнамі) стрэмямі (страмёнамі) плямёнамі

М. у імях (імёнах) стрэмях (страмёнах) плямёнах

Назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) у родным і вінавальным

склонах маюць канчаткі першага скланення: мужчыны, дзядзькі, му-

жчыну, дзядзьку. У давальным і месным склонах яны такія, як і ў назоў-

нікаў першага і другога скланенняў. Канчаткі давальнага і меснага скло-

наў залежаць ад асновы і націску: Кузьме, Фаме, пры Кузьме, пры Фаме

(першае скланенне), дзядзьку, Пецю, пры дзядзьку, пры Пецю (другое

скланенне). У творным склоне ў залежнасці ад асновы і націску

назоўнікі мужчынскага роду на -а(-я) маюць ненаціскны канчатак -ам:

мужчынам, дзядзькам, бацькам, націскны -ой(-ою): Кузьмой(-ою),

Фамой(-ою); назоўнікі з мяккай асновай маюць канчаткі -ем, -ёй(-ёю):

дзядулем, суддзёй(-ёю), старшынёй(-ёю).

Гэтак жа скланяюцца назоўнікі агульнага роду, калі яны абазнача-

юць асоб мужчынскага полу: гарэза – гарэзы, гарэзу, гарэзам, пры гарэ-

зу. Назоўнік сірата, незалежна ад таго, асобу якога полу ён абазначае,

скланяецца, як назоўнік жаночага роду першага скланення: сірата, сіра-

ты, сіраце, сірату, сіратой(-ою), на сіраце.