Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Катэгорыя стану дзеясловаў

Катэгорыя стану паказвае адносіны паміж суб'ектам (утваральні-

кам дзеяння), дзеяннем і аб'ектам, выражаючы гэта ў формах дзеяслова і

ў сінтаксічнай канструкцыі. Яна грунтуецца на проціпастаўленні незале-

жнага і залежнага стану. Такая парная класіфікацыя станаў у мовазнаў-

стве вядома як бінарная. У лінгвістаў няма адзінага погляду на катэго-

рыю стану. Акрамя бінарнай тэорыі, існуюць і іншыя.

Незалежны стан паказвае, што дзеянне ўтварае суб'ект, які ў сказе

з'яўляецца дзейнікам: Архітэктар праектуе школу. Аўтар дапрацоўвае

рукапіс. Прафесар прачытаў лекцыю. Студэнты вучацца. Дзеясловы

незалежнага стану не маюць спецыяльных сродкаў выражэння стану. Ка-

нструкцыі з дзеясловамі незалежнага стану называюць актыўнымі.

Залежны стан паказвае дзеянне як пасіўнае (залежнае ад іншай

асобы, прадмета) у адносінах да аб'екта, які ў сказе з'яўляецца дзейнікам,

а суб'ект выступае дапаўненнем у творным склоне. Такі творны называ-

ецца творным дзейнага прадмета (творным суб'екта). Дзеясловы зале-

жнага стану ўтвараюцца ад пераходных дзеясловаў пры дапамозе по-

стфікса -ся: Школа праектуецца архітэктарам. Рукапіс дапрацоўваецца

аўтарам. Такія канструкцыі называюць пасіўнымі.

Абедзве канструкцыі абазначаюць тое самае дзеянне, але абазнача-

юць яго па-рознаму: актыўная канструкцыя мае значэнне 'суб'ект утварае

дзеянне', а пасіўная – 'аб'ект прымае ўздзеянне суб'екта'.

Катэгорыя стану дзеясловаў цесна звязана з катэгорыяй трывання:

ад пераходных дзеясловаў незакончанага трывання ўтвараюцца перава-

жна дзеясловы залежнага стану, а ад пераходных дзеясловаў закончанага

трывання – дзеепрыметнікі залежнага стану: праект зацвярджаецца мі-

ністэрствам, праект зацверджаны міністэрствам.

Канструкцыі з дзеясловам залежнага стану бываюць двух відаў: з

творным дзейнага прадмета і без творнага дзейнага прадмета.

Найбольш яскрава залежны стан праяўляецца ў першых канстру-

кцыях, асабліва калі творны дзейнага прадмета абазначае асобу, групу

людзей, калектыў. На папярэдніх паказах я не быў, бо п'еса штораз і аў-

тарам і рэжысёрам папраўлялася (Скр.) – параўн.: Аўтар і рэжысёр

папраўлялі п'есу...

Канструкцыі без творнага дзейнага прадмета ў сучаснай белару-

скай мове ўжываюцца значна часцей, чым канструкцыі з творным дзей-

нага прадмета. Адсутнасць творнага дзейнага прадмета тлумачыцца па-

рознаму. Напрыклад, у некаторых зваротных дзеясловах (абмяркоўвацца,

адсылацца, пасылацца, пералічвацца, расказвацца, распрацоўвацца,

стварацца і інш.) залежны стан абумоўліваецца іх семантыкай: Незда-

рма кожны дзень дзесяткі і сотні заяў прыносіліся і прысылаліся

(Бяд.). Для вядзення спраў саюза выбіраецца бюро ў складзе трох асоб:

Садовіча, Райскага і Тукалы (К-с).

Творны дзейнага прадмета можа не называцца і таму, што ўтвара-

льнік дзеяння вядомы з папярэдняга кантэксту: Часамі ён [Якуб Колас]

намагаўся завяршыць пэўны раздзел трылогіі ў той самы дзень, калі

пачынаў. Тады адпачынак адмяняўся ці пераносіўся на пазнейшы час

(Луж.).

У некаторых выпадках пры дзеясловах залежнага стану ўтвараль-

нік дзеяння можа ўяўляцца няпэўна ці абагульнена, таму творны дзейна-

га прадмета таксама называецца. Такім залежным канструкцыям адпа-

вядаюць незалежныя, якія з'яўляюцца аднасастаўным сказам (няпэўна-

асабовым ці абагульнена-асабовым): Міналі стагоддзі. Лясы высякалі-

ся, выпальваліся, выкарчоўваліся (В.В.) – параўн.: Лясы высякалі, выпа-

львалі, выкарчоўвалі...

Пры дзеясловах залежнага стану можа быць творны сродку дзеян-

ня, які трэба адрозніваць ад творнага дзейнага прадмета: Нездарма піса-

ліся на заявах сінімі алоўкамі, чырвоным атрамантам наўкосныя,

перакрыжаваныя ўпоперак рэзалюцыі (Бяд.) – параўн.: Пісалі рэзалюцыі

алоўкамі, атрамантам...

Некаторыя мнагазначныя зваротныя дзеясловы ў адных выпадках

адносяцца да залежнага стану, у другіх – да незалежнага: Каменьчыкі кі-

даліся [настаўнікам] усё глыбей і глыбей (Я.М.). Дзед Талаш нарэшце з

сякерай кідаўся на польскіх салдат (К-с). У першым сказе дзеяслоў

кідацца залежнага стану, а ў другім – незалежнага стану.

Катэгорыю стану маюць усе дзеясловы. Адны з іх могуць утвараць

парныя станавыя адносіны (пераходны дзеяслоў незалежнага стану і

ўтвораны ад яго дзеяслоў залежнага стану), другія з'яўляюцца аднастана-

вымі, яны адносяцца да незалежнага стану.