Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Паняцце трывання

Трыванне дзеяслова – граматычная катэгорыя, якая паказвае на ад-

носіны дзеяння да яго мяжы, закончанасці. Катэгорыя трывання ахоплі-

вае ўсе нормы дзеяслова. Выдзяляюцца два трыванні: незакончанае і за-

кончанае.

Дзеясловы незакончанага трывання абазначаюць працягласць,

развіццё, паўтаральнасць дзеянняў, не паказваючы на іх мяжу: плыць,

спяваць, будаваць, ісці, каваць, малаціць.

Дзеясловы закончанага трывання абазначаюць дзеянні, якія пака-

зваюць на іх мяжу, вынік, закончанасць: паплыць, заспяваць, узараць,

пабудаваць, прыйсці, выкаваць, змалаціць, стукнуць. Значэнне законча-

насці дзеяння мае толькі форма закончанага трывання прошлага часу:

даараў, пасеяў, вылечыўся. Форма закончанага трывання будучага часу

не можа абазначаць закончанага дзеяння. Яна паказвае, што дзеянне ад-

будзецца пасля моманту гутаркі, а той, хто гаворыць, упэўнены, што яно

дасягне пэўнай мяжы, выніку: даару, пасею, вылечышся.

Дзеясловы незакончанага і закончанага трывання, лексічнае

значэнне якіх супадае, утвараюць суадносную трывальную пару. Такія

дзеясловы адрозніваюцца толькі граматычна: утваральныя сродкі змяня-

юць і граматычнае (трывальнае) значэнне, не ўплываючы на лексічнае:

чытаць – прачытаць, малоць – змалоць, мыць – памыць, рашаць –

рашыць. Калі ж дзеясловы незакончанага і закончанага трывання адро-

зніваюцца не толькі граматычна, а і лексічна, то яны не ўтвараюць су-

адноснай трывальнай пары: будаваць – надбудаваць, араць – заараць,

капаць – перакапаць, сеяць – высеяць, суадносныя будуць: надбудоўваць

– надбудаваць, заворваць – заараць, перакопваць – перакапаць, высяваць

– высеяць.

У сучаснай беларускай мове ёсць дзеясловы, якія не ўтвараюць

трывальных пар. Іх называюць аднатрывальнымі, або няпарнымі.

Адны з такіх дзеясловаў маюць толькі форму закончанага трывання: раз-

гаварыцца, расплакацца, прыдбаць, сурочыць, грымнуць, рынуцца і інш.,

другія – толькі форму незакончанага трывання: адсутнічаць, дзейнічаць,

удзельнічаць, заляцацца, ганарыцца, нездаровіцца, прадчуваць, паха-

джваць і інш.

Не ўтвараюць формаў закончанага трывання дзеясловы, якія вы-

ступаюць звязкай пры выказніку: быць, з'яўляцца, даводзіцца, лічыцца,

значыць.

Некаторыя дзеясловы ў адной лексеме сумяшчаюць значэнні або-

двух трыванняў, таму іх называюць двухтрывальнымі: адрасаваць,

акцэнтаваць, актывізаваць, арандаваць, канкрэтызаваць,

нейтралізаваць, радыёфікаваць, матываваць і інш. Гэта пераважна

дзеясловы з запазычанымі асновамі. Яны не маюць спецыяльных

граматычных (трывальных) паказчыкаў, іх трыванне – закончанае ці

незакончанае – высвятляецца з кантэксту, а таксама з дапамогай іншых

дзеясловаў у сказе, якія маюць граматычныя паказчыкі трывання:

Увечары атрад атрымаў загад – атакаваць апоўначы станцыю,

узарваць вагоны з боепрыпасамі і цыстэрны з гаручым (I.М.). У гэтым

сказе двухтрывальны дзеяслоў атакаваць мае значэнне закончанага

трывання, таму што другі дзеяслоў у сказе – узарваць – закончанага

трывання.