Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Фанетычная прырода націску

Націск як суперсегментная адзінка (побач з інтанацыяй) з'яўляецца

адным з важнейшых сродкаў гукавой арганізацыі слова і мовы ў цэлым.

Пры дапамозе націску фанетычныя адзінкі (слова, такт, фраза) аб'ядноў-

ваюцца ў адно цэлае. Гэта аб'яднальная функцыя націску здзяйсняецца

шляхам выдзялення аднаго са складоў у слове (націскнога) і падпарадка-

вання яму астатніх (ненаціскных) або вылучэння слова ў такце ці такта ў

фразе. Такім чынам, націск – гэта вылучэнне фанетычным спосабам той

ці іншай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню. У ад-

паведнасці з тым, якая адзінка вылучаецца націскам, адрозніваюцца

наступныя тыпы націску: 1) націск слова, або слоўны, – выдзяленне фа-

нетычным спосабам аднаго са складоў у слове; 2) тактавы, або сінта-

гматычны, націск – выдзяленне слова ў складзе маўленчага такта

(сінтагмы); 3) фразавы націск – выдзяленне такта ў складзе фразы. Да-

следаванне ўсіх аспектаў праяўлення і функцый націску складае прадмет

вывучэння асобнага раздзела фанетыкі – акцэнталогіі.

Да ліку асноўных пытанняў акцэнталогіі адносіцца вызначэнне фа-

нетычнай прыроды націску, яго месца ў слове і ролі ў мове.

У кожным фанетычным слове ёсць націскны склад, які вылучаецца

сярод іншых складоў большай гучнасцю, працягласцю або вышынёй

тону. У залежнасці ад спосабаў выдзялення націскнога склада адрозніва-

юцца тры асноўныя тыпы націску: сілавы (або дынамічны), колькасны

(або квантатыўны), музычны (або танічны).

Калі націскны склад вылучаецца сярод іншых большай сілай гола-

су, такі націск лічыцца сілавым, або дынамічным. Сіла гуку з'яўляецца

адной з прымет націску ў беларускай мове.

Колькасны, або квантатыўны націск вызначаецца тым, што наці-

скны склад адрозніваецца ад ненаціскнога большай працягласцю гало-

снага гука, г. зн. сваёй колькасцю. У беларускай мове націскныя гало-

сныя вымаўляюцца не толькі з большай сілай, але і больш працягла. Так,

напрыклад, галосныя ў першым пераднаціскным складзе ў параўнанні з

націскнымі галоснымі карацейшыя ў 2-2,5 разы, у іншых перад-пасляна-

ціскных складах яны яшчэ больш кароткія (на слых, аднак, яны захоўва-

юць свае асноўныя якасці і ўласцівасць адрозніваць словы). Музычны, або танічны, націск характарызуецца тым, што наці-

скны склад вылучаецца сярод іншых змяненнем вышыні асноўнага тону.

Такі націск у сербска-харвацкай мове, славенскай, а таксама літоўскай,

японскай, кітайскай, шведскай і некаторых інш. Музычны націск быў

уласцівы старажытнагрэчаскай мове. У беларускай мове слоўнага

музычнага націску няма.

Такім чынам, беларускі націск паводле яго фанетычнай прыроды

можа быць вызначаны як колькасна-дынамічны г. зн. Націскны склад

больш працяглы і вымаўляецца з большай напружанасцю, чым

ненаціскныя. Такі націск уласцівы многім мовам, напрыклад славянскім,

а таксама нямецкай, французскай і інш.

Месца націску ў слове ў розных мовах неаднолькавае. Па гэтай

прымеце адрозніваюцца націск фіксаваны, або звязаны, аднамясцовы, і

свабодны, або рознамясцовы. Фіксаваным, ці аднамясцовым, лічыцца

такі націск, які заўсёды знаходзіцца на пэўным складзе ў слове. Напры-

клад, у чэшскай, эстонскай мовах націск заўсёды прыпадае на першы

склад, у польскай – на перадапошні, у французскай – на апошні.

У беларускай мове націскны склад можа займаць у слове любое

становішча. Такі націск называецца свабодным, або рознамясцовым.

Свабодны націск з'яўляецца дадатковым сродкам фанетычнага адрознен-ня слоў у тых выпадках, калі словы аднолькавыя паводле колькасці,

склада і паслядоўнасці размяшчэння гукаў.

Паводле акцэнталагічных суадносін форм у межах слова беларускі

націск характарызуецца як рухомы і нерухомы, г. зн. пры

формаўтварэнні месца націску можа змяняцца або заставацца нязмен-

ным. Напрыклад: твор – твора – твору – творы, але: луг – лугам – лугі.

Рухомасць націску з'яўляецца дадатковым сродкам адрознівання грама-

тычных форм аднаго і таго ж слова.

Націск у беларускай мове маюць толькі самастойныя словы. Слу-

жбовыя словы, як правіла, не маюць націску. Яны прымыкаюць у якасці

ненаціскных складоў да самастойных слоў, утвараючы разам з імі адно

фанетычнае слова. Некаторыя службовыя словы маюць свой націск, ад-

нак ён больш слабы, чым націск у самастойных словах. Такі

націск назы-

ваецца слабым, або пабочным. ЁН абазначаецца знакам гравіса (\), у ад-

розненне ад асноўнага, які абазначаецца знакам акута (/). Слабы націск

маюць двухскладовыя часціцы, вытворныя прыназоўнікі, злучнікі: толь-

кі адзін; вакол школы; перад ад'ездам. У тэксце слабы націск могуць

мець і некаторыя самастойныя словы: звязкі, простыя лічэбнікі ў спалу-

чэнні з назоўнікамі, некаторыя займеннікі: стаў настаўнікам, тры ру-

блі, яго сябры.