Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
487
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Тыпы марфем

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка

«Марозава Я.Н. Тэарэтычныя асновы, заданні, узоры разбору, тэсты /

Вучэбна-метадычны комплекс па сучаснай беларускай. – Віцебск:

Выдавецтва УА ВДУ імя П.М. Машэрава, 2004. – 50 с.»

Марфемы адрозніваюцца паводле шэрагу прыкмет. Па ролі ў слове

марфемы падзяляюцца на абавязковыя і неабавязковыя. Абавязковыя –

гэта карані, без іх не можа быць слова. Неабавязковыя (службовыя, афі-

ксальныя) – гэта афіксы, якія могуць быць у слове, а могуць і не быць.

Па функцыі афіксальныя марфемы падзяляюцца на:

Словазменныя – гэта канчаткі ўсіх зменных часцін мовы: няс-ем,

бяр-эм, чытай-ма, зрабіў-□-ся, ч-аго-сь, к-ім-сьці, пяць-□-дзесят-□.

Словаўтваральныя прыстаўкі і суфіксы ўтвараюць новыя словы з

новым лексічным значэннем: група – пад-група; дзед – пра-дзед; шчасце

– ня-шчасце; песня – песен-н-ы – пясн-яр; зіма – зім-ов-ы – зім-н-ік. Сло-

ваўтваральных марфем у мове найбольшая колькасць.

Формаўтваральныя афіксы служаць для ўтварэння новай формы

слова (лексічнае значэнне пры гэтым не змяняецца). Да іх адносяцца:

прыстаўка най- і суфіксы вышэйшай ступені параўнання прыметні-

каў і прыслоўяў -ейш- (-эйш-), -ей (-эй-), -ай, -ш-: зелянейшы, лягчэйшы,

лепшы; далей, вышэй, лепш;

суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі: маленькі, песенька, матулька, сыно-

чак;

суфіксы прошлага часу дзеясловаў: прачытаў, гаварыла, нёс;

трыванняў дзеясловаў: звязваць, запісваць і інш.

суфіксы інфінітыва (пачатковай формы дзеяслова) -ць, -ці, -чы: чы-

таць, несці, берагчы.

суфіксы дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў: пасівелы, зрабіўшы,

прынесены, пасаджаны, змолаты,спёкшы, носячы, несучы.

постфікс -ся(-ца, -цца) у дзеясловах залежнага стану: газета вы-

чытваецца карэктарам, бераг размываецца вадою.

постфікс -це, з дапамогай якога утвараецца форма 2-й асобы мно-

жнага ліку дзеясловаў загаднага ладу: гавары – гаварыце, нясі – нясіце,

глянь – гляньце. Часам яго называюць словазменным постфіксам.

прыстаўкі і суфіксы, што ўтвараюць формы дзеясловаў закончана-

га трывання, не мяняючы іх лексічнага значэння (у суадносных трываль-

ных парах дзеясловаў): пісаць – напісаць, чытаць – прачытаць, дапісаць

– дапісваць.

Калі ж пры далучэнні прыстаўкі ў вышэй названым выпадку не то-

лькі ўтвараецца новая форма дзеяслова, а і змяняецца адценне яго ле-

ксічнага значэння, такія прыстаўкі называюць словаформаўтваральны-

мі, або сінкрэтычнымі (грэч. sinkrētistos 'аб'яднанне, злучэнне'), бо яны

сумяшчаюць формаўтваральныя і словаўтваральныя функцыі. Напры-

клад, прыстаўка за- паказвае на закончанае трыванне і адначасова – на

пачатак дзеяння: спяваць – заспяваць, іграць – зайграць.

Паводле частотнасці ўжывання марфемы бываюць рэгулярныя і

нерэгулярныя. Рэгулярныя марфемы ўжываюцца ў вялікай колькасці

слоў, і словы гэтыя заўсёды аб'ядноўваюцца ў заканамерныя рады (сло-

ваўтваральныя або формаўтваральныя мадэлі). Напрыклад: палі, лясы,

гарады і г. д. (канчатак -і(-ы) утварае форму множнага ліку); белаваты,

чырванаваты, кіславаты і г. д. (суфікс -ават- надае словам адценне не-

паўнаты якасці). Нерэгулярныя марфемы спалучаюцца з невялікай ко-

лькасцю асноў, словы з такой марфемай не ўтвараюць заканамерных

радоў. Напрыклад, нерэгулярны канчатак -м у 1-й асобе адзіночнага ліку

маюць толькі нетэматычныя дзеясловы есці і даць: е-м, да-м; у 2-й і 3-й

асобах гэтых дзеясловаў таксама нерэгулярныя канчаткі -сі: я-сі, да-сі;

-сць: е-сць, да-сць.

Паводле здольнасці ўтвараць новыя словы ў сучаснай мове афіксы

падзяляюцца на прадуктыўныя, якія і сёння ўтвараюць новыя словы

(гл. прыклады рэгулярных афіксаў), і непрадуктыўныя, якія новых слоў

сёння не ўтвараюць: званар, пекар, барацьба, просьба, носьбіт, найміт,

прашчур, прарадзіма. Нерэгулярныя афіксы заўсёды непрадуктыўныя, а

рэгулярныя могуць быць і прадуктыўнымі і непрадуктыўнымі.

Па семантычных адносінах паміж сабой марфемы бываюць сінані-

мічнымі, мнагазначнымі, аманімічнымі, антанімічнымі. Марфемы розна-

га гукавога складу могуць мець аднолькавае ці блізкае значэнне. Такія

марфемы называюцца сінанімічнымі; напрыклад, са значэннем 'дзейная

асоба' выкарыстоўваюцца суфіксы -шчык, -ыст: бетоншчык, каме-

ншчык, трактарыст, матарыст. Калі ж марфемы супадаюць гучаннем,

але адрозніваюцца значэннем, яны выступаюць як аманімічныя; напры-

клад, карані ў словах падводны і перавод, пракос і перакос; суфіксы -нік

(кіраўнік і бярэзнік), -іст (цымбаліст і лясісты); канчаткі -у (сястру,

кнігу, сталу, бягу, нясу).

Аманімічныя марфемы трэба адрозніваць ад мнагазначных. Мна-

газначнасць развіваецца на базе пэўнага значэння марфемы ў выніку

таго, што яно дэталізуецца ў словах з рознай, хоць і блізкай семантыкай.

Напрыклад, суфікс -ак(-як) у назоўніках з прадметным значэннем высту-

пае як мнагазначны, бо з яго дапамогай утвараюцца: 1) назвы прадметаў,

прызначаныя для дзеяння (дзяржак, чарпак); 2) назвы прадметаў – аб'-

ектаў дзеяння (стаяк); 3) назвы прадметаў як вынік адпаведнага дзеяння

(здымак, скрутак).

Бываюць і антанімічныя марфемы, маюць супрацьлеглае значэн-

не; напрыклад, прыстаўкі пры- і ад-: прыехаць – ад'ехаць, у- і вы-: уехаць

– выехаць.