Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Часціцы, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні

Да часціц, якія выражаюць дадатковыя сэнсавыя адценні, адносяц-

ца ўказальныя, азначальна-ўдакладняльныя і вылучальна-абмежаваль-

ныя часціцы.

Указальныя часціцы вось, вунь, гэта паказваюць на наяўнасць

прадметаў і з'яў рэчаіснасці.

Часціца вось паказвае на прадметы і з'явы, якія знаходзяцца побач,

у непасрэднай блізкасці: Вось вакзал. Як хутка ты, расстанне! (Луж.).

Часціца вунь паказвае на прадметы і з'явы, якія знаходзяцца на некаторай

адлегласці, аддаленыя ад назіральніка: Вунь там, каля рэчкі, таксама

быў некалі лес (Скр.).

Указальныя часціцы могуць ужывацца ў спалучэнні з узмацняль-

най часціцай і; у такіх выпадках сказ набывае выразнае дадатковае

адценне з'яўлення, дасягнення чаго-небудзь пажаданага: Вось і хата,

якую так часта ён сніў (Бр.). Вось ужо і лес, ужо зусім блізка (М.Л.).

У спалучэнні з займеннікамі і займеннікавымі прыслоўямі, з іншы-

мі часціцамі ўказальныя часціцы вось, вунь набываюць узмацняльна-ўда-

кладняльнае значэнне, ужываюцца для выражэння розных эмацыяналь-

ных ацэнак – здагадкі, здзіўлення, захаплення, задавальнення, радасці:

Дык вось чым рэчка хлопцу міла, чым так яго прываражыла! (К-с). Дык

вось яно што! Гэта бярозы развітваюцца з адламаным веццем! (Луж.).

У народных гаворках і ў мове мастацкіх твораў сустракаюцца ва-

рыянты ўказальных часціц: вось – во, от, ось, вот; вунь – унь: Глядзіце,

во прасторы! Во нівы, лясы, палі! (Ц.). Унь недзе рыпнулі вароты (I.М.).

Адзначаныя варыянты ўказальных часціц надаюць сказам гутарковае

адценне.

Часціца гэта паказвае на прадметы, з'явы, выдзяляе, падкрэслівае

пэўнае слова ў сказе і надае выказванню ўзмацняльнае значэнне: Кожны

чалавек – гэта толькі свой, асаблівы, нідзе не паўтораны вобраз (Скр.).

Азначальна-ўдакладняльныя часціцы іменна, менавіта, якраз,

акурат, проста, амаль, амаль што, прыблізна, сапраўды ўдакладняюць і

падкрэсліваюць сэнс слоў, перад якімі стаяць, даюць ім пэўную характа-

рыстыку: Навязваць людзям сваю волю, вымагаць ад іх, каб яны рабілі

іменна так, а не іначай, мы не маем права, бо хто можа паручыцца за

тое, што мы не памыляемся? (К-с). Менавіта на гэта – на асаблівасць,

адметнасць, непаўторнасць усяго – указвалі і ўказваюць тыя, хто зай-

маўся вывучэннем Палесся (Сач.). Старая Лукашыха прыйшла якраз у

той час, калі трэба ўжо тушыць у хаце агонь (К-с). Удакладняльная ча-

сціца акурат мае гутарковае адценне, яна блізкая значэннем да часціцы

якраз: Хата была акурат пад гарою, у ціхім, парослым травою завулку

(I.М.).

Азначальна-ўдакладняльныя часціцы падобныя да прыслоўяў, але

па сваёй функцыі ў сказе выразна адрозніваюцца ад іх: не маюць сама-

стойнага лексічнага значэння і не з'яўляюцца членамі сказа, а толькі ўда-

кладняюць сэнс пэўных слоў.

Вылучальна-абмежавальныя часціцы толькі, абы толькі, хіба

толькі, хоць, хаця, хоць бы, хаця б, ледзь, чуць, адзіна, выключна вылуча-

юць у сказе пэўныя словы і надаюць ім абмежавальнае адценне: Месяц

амаль не свяціў, толькі ледзь бліскаў у імглістым ззянні (В.Б.).Чуць

трошкі ў лесе пасвятлее, глядзіш – на рэчку ён шыбуе... (К-с).

Часціцы хоць, хаця, толькі ў спалучэнні з часціцай бы(б) выража-

юць мадальныя значэнні – меркавання, перасцярогі, пажадання: Толькі б

захаваць усё найлепшае, толькі б пахаваць усё найгоршае (Панч.). Хаця

б на міг, хаця б знянацку зірні здалёку на мяне! (Бур.).

У гутарковай мове, мове мастацкіх твораў сустракаецца часціца

адно, блізкая значэннем да часціцы толькі: Гэта ў нас тут дзвесце

вёрст – дарога вялікая, а ў стэпе адно можа ад станіцы да станіцы

(Чыгр.). Жадаю вам, любыя рэкі, адно толькі міру, спакою (Кір.). Адно

вазьмі яго з сабою, усюды пойдзе за табою і ўсё забудзе, ўсё даруе, на

дзядзьку больш не засярдуе (К-с).