Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Актыўная і пасіўная лексіка. Новыя і ўстарэлыя словы

Лексіку беларускай мовы паводле наяўнасці – адсутнасці гістары -

чнай перспектывы можна разглядаць як актыўную і пасіўную, неалагізмы

і ўстарэлыя словы. З развіццём грамадства, навукі, тэхнікі, культуры

паступова змяняецца і ўдасканальваецца лексіка беларускай мовы. Час

ад часу ўзнікаюць новыя словы ці новыя значэнні некаторых слоў, а асо-бныя словы старэюць і выходзяць з актыўнага агульнанароднага

ўжывання, пераходзяць у пасіўны слоўнікавы запас. Уся лексіка мовы

паводле рэдкага ці частага ўжывання падзяляецца на пасіўную і актыў-

ную.

Актыўная лексіка – гэта ўсе сучасныя вядомыя і зразумелыя нам

словы, якія не маюць адзнак устарэласці ці навізны: зямля, паветра, ай-

чына, людзі, журавель, вясёлы, дзве, ён, казаць.

Пасіўная лексіка – гэта рэдкаўжывальныя словы, якія маюць

адценне ўстарэласці (гістарызмы і архаізмы) або навізны (неалагізмы).

Гістарызмы – гэта словы-назвы прадметаў, з'яў, паняццяў, якія

перасталі існаваць у сувязі са зменамі ў грамадскім жыцці, эканоміцы,

культуры, навуцы, тэхніцы і побыце людзей: князь, паншчына, жаўнер,

курніца, саха, кварта, гарнец, грош, нэп, нарком, СССР, БССР.

Архаізмы (грэч. аrchaios – старажытны) – гэта ўстарэлыя назвы

рэчаў, з'яў, што існуюць і цяпер. Да архаізмаў ёсць у сучаснай мове сіна-

німічныя словы актыўнага ўжывання: аснач – плытагон, атрамант –

чарніла, гута – шклозавод, мястэчка – пасёлак гарадскога тыпу. Устарэлыя словы (гістарызмы і архаізмы) ужываюцца абмежавана.

Яны сустракаюцца ў падручніках і навуковых працах па гісторыі, у тво-

рах мастацкай літаратуры пра мінулае, дзе перадаюць адпаведную гіста-

рычную эпоху і мову тагачасных герояў. Некаторыя архаізмы ўжываюц-

ца ў мове пісьменнікаў, журналістаў, лектараў, юрыстаў для надання ёй

урачыстасці, прыўзнятасці: раць (уст., паэт.) – армія, войска; стырно

(уст., высок.) – руль або для выражэння насмешкі, асуджэння ў вершах,

байках, фельетонах і інш.: перст – палец, чало – лоб: Як тыкаў важна

перст у карту! (К-с). Дай пудзілу памяло, сваю шапку – на чало! (М.Т.)

Неалагізмы (грэч. neos – новы, logos – слова) – гэта новыя словы

або новыя значэнні вядомых слоў, якія зусім нядаўна ўзніклі, маюць ад-

ценне навізны, нязвыкласці і не ўвайшлі ў актыўны слоўнікавы запас:

аэраджып, аўтабум, венераход, зарнічнік, стэрэакіназала. З часам, за-

мацаваўшыся ў мове, набыўшы шырокае ўжыванне, неалагізмы перахо-

дзяць з пасіўнай у актыўную лексіку (калгас, сельсавет, выканкам,

прафбюро, прафорг, завочнік, святар). Апошнімі гадамі з'явілася шэраг

сучасных запазычаных неалагізмаў: брокер, ваўчар, дылер, лізінг, бры-

фінг, кансэнсус, менеджэр, пейджар, спікер, трылер, спонсар. Ад неала-

гізмаў неабходна адрозніваць аўтарскія наватворы; гэта індывідуаль-ныя неалагізмы, створаныя асобнымі пісьменнікамі: І гул маланкагро-

мны ўзняў ракету ў неба. (М. Т.) Растуць на радзіме маёй небасяжныя

дрэвы. (М. Т.) За мір усюды ўстаў народ, каб не крануў ніводнай хаты

агонь звышатамных грымот. (Вял.) Аўтарскія наватворы ўзнікаюць і

існуюць звычайна ў творы аднаго пісьменніка, у слоўніках літаратурнай

мовы не падаюцца; значэнне ж іх раскрываецца самім кантэкстам.