Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Утварэнне суадносных пар трывання

Суадносныя пары трывання ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў,

прыставак, чаргавання ў аснове, змены месца націску і суплетывізму

асноў.

Суфіксальнае ўтварэнне. Гэта прадуктыўны сродак утварэння не-

закончанага трывання ад закончанага. Ужываюцца наступныя суфіксы:

-ва-: апраўдаць – апраўдваць, заплюшчыць – заплюшчваць, дака-

заць – даказваць;

-іва-(-ыва-): атрымаць – атрымліваць, адрозніць – адрозніваць,

падцерабіць – падцярэбліваць;

-оўва-(-ёўва-): аб'яднаць – аб'ядноўваць, выкарыстаць – выкары-

стоўваць, параўнаць – параўноўваць;

-а-(-я-): рашыць – рашаць, абвадніць – абвадняць, дазволіць – да-

зваляць, натхніць – натхняць.

З дапамогай суфіксаў -а-(-я-) і -ва-, -іва-(-ыва-) могуць утварацца

сінанімічныя формы дзеясловаў незакончанага трывання ад дзеясловаў

закончанага трывання: прыглушыць – прыглушаць, прыглушваць; апу-

стошыць – апусташаць, апустошваць; адшчапіць – адшчапляць, ад-

шчэпліваць.

Пры ўтварэнні незакончанага трывання шляхам суфіксацыі можа

адбывацца чаргаванне гукаў у дзеяслоўнай аснове: прычасаць – прычэ-

сваць, абмяняць – абменьваць, абламаць – абломваць, прастудзіць –

прастуджваць, вывесіць – вывешваць, зацікавіць – зацікаўліваць.

Прыставачнае ўтварэнне. Прыстаўкі шырока выкарыстоўваюцца

для ўтварэння дзеясловаў закончанага трывання ад дзеясловаў незако-

нчанага трывання. Калі пры такім утварэнні лексічнае значэнне дзеясло-

ва не змяняецца, то формы дзеясловаў закончанага і незакончанага тры-

вання складаюць суадносную пару.

У сучаснай беларускай мове няма такіх прыставак, якія б служылі

толькі для ўтварэння трывання. Тыя самыя прыстаўкі могуць быць і сло-

ваўтваральнымі, і формаўтваральнымі. Пры ўтварэнні закончанага тры-

вання выкарыстоўваюцца прыстаўкі а-(аб-), вы-, ад-, з-(с-, са-), на-, па-,

пад-, пёра-, пра-, пры-, раз-, у-, уз-. З іх найбольш часта ва ўтварэнні су-

адносных пар трывання ўжываюцца па-, на-, з-(с-, са-), а-(аб-): бяліць –

пабяліць, маляваць – намаляваць, жаць – зжаць, планаваць – сплана-

ваць; шаляваць – ашаляваць.

Аўтары некаторых дапаможнікаў (гл.: Современный русский язык /

Под ред. В.М. Галкиной-Федорук. М., 1964, с. 148; Шуба П.П. Дзеяслоў

у беларускай мове. Мн., 1968, с. 28–20) прапануюць прыём, які ў многіх

выпадках дапамагае адрозніць словаформу ад слова (новай лексемы). Су-

тнасць яго ў наступным: калі ад прыставачнага дзеяслова нельга ўтва-

рыць новай формы незакончанага трывання шляхам суфіксацыі, то перад

намі не новае слова, а толькі форма закончанага трывання. Напрыклад:

абедаць – паабедаць, знаёміць – пазнаёміць (няма «паабедваць», «пазна-

ёмліваць»).

Чаргаванне ў аснове. У парах трывання адбываецца чаргаванне

нуля гука (у форме закончанага трывання) з гукам [і] ([ы]) (у форме неза-

кончанага трывання): адаслаць – адсылаць, адабраць – адбіраць, вы-

браць – выбіраць, назваць – называць, праспаць – прасыпаць.

Змена месца націску. Пры гэтым сродку ўтварэння суадносных пар

дзеяслоў закончанага трывання мае націск на прыстаўцы ці корані, неза-

кончанага – на суфіксе -а(-я-): выклікаць – выклікаць, выразаць – выра-

заць, рассыпаць – рассыпаць, раскідаць – раскідаць.

Суплетывізм асноў. Гэты сродак утварэння пар трывання ўжываец-

ца ў сучаснай беларускай мове рэдка: легчы – класціся, разысціся –

разыходзіцца, увайсці – уваходзіць, узяць – браць, стаць – станавіцца.