Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

17. Лічэбнік як часціна мовы. Разрады лічэбнікаў

Лічэбнік – гэта часціна мовы, якая абазначае адцягненыя лікі, коль-

касць аднародных прадметаў або паказвае на парадкавы нумар прадме-

таў пры іх лічэнні.

Лічэбнік як самастойная часціна мовы мае ўласцівыя ёй марфалагі-

чныя прыметы і сінтаксічныя асаблівасці. Лічэбнікі (за выключэннем

дзевяноста, паўтара, паўтары) скланяюцца; большасць лічэбнікаў, што

абазначаюць колькасць прадметаў, не маюць катэгорыі роду, амаль усе

лічэбнікі пазбаўлены формаў ліку; пры спалучэнні лічэбніка з назоўні-

кам утвараецца сінтаксічна непадзельнае словазлучэнне, якое выступае

як адзін член сказа: У возера Байкал упадае трыста трыццаць шэсць

рэчак (дзейнік). Лічэбнікі не маюць пры сабе прыметніка-азначэння.

Ад лічэбнікаў трэба адрозніваць назоўнікі з лікавым значэннем

тыпу тройка, пяцёрка, сотня, дзесятак: У школьнай зале вучняў было

дзесяткі два (К-с). Хоць такія словы і выражаюць назву колькасці, аднак

яны не ўваходзяць у сістэму лічэння; асноўным у іх выступае значэнне

прадметнасці. Гэтыя назоўнікі маюць родавыя адрозненні: тая пяцёрка,

той дзесятак; змяняюцца па ліках, могуць спалучацца з лічэбнікамі:

адна сямёрка, тры сямёркі; могуць мець пры сабе азначэнне: гэтыя

тройкі, першы дзесятак; ад іх не ўтвараюцца парадкавыя лічэбнікі.

Паводле значэння, граматычных уласцівасцей і характару ўжыван-

ня лічэбнікі падзяляюцца на колькасныя: пяць, дваццаць, сто сорак ча-

тыры і парадкавыя: пяты, дваццаты, сто сорак чацвёрты.

Сярод колькасных лічэбнікаў вылучаюцца ўласна-колькасныя, збо-

рныя і дробавыя.

Уласнаколькасныя лічэбнікі

Уласнаколькасныя лічэбнікі абазначаюць пэўную колькасць адна-

родных прадметаў: сем чалавек, восем кніг, пяцьсот рублёў, а таксама ад-

цягнены лік: Пятнаццаць дзеліцца на пяць. Гэтыя лічэбнікі складаюць

нешматлікую лексічную групу (іх усяго 39 са словамі тысяча, мільён,

мільярд), аднак рознымі іх спалучэннямі можна абазначаць любыя коль-

касныя паняцці і самыя вялікія лікі.

Паводле марфалагічнага складу сярод уласнаколькасных лічэбнікаў

адрозніваюцца простыя, складаныя і састаўныя. Да простых адносяцца

лічэбнікі з адным коранем: адзін, два – дзесяць, сто, тысяча; ад іх утва-

рыліся ўсе іншыя лічэбнікі. Да складаных адносяцца вытворныя лічэ-

бнікі, у якіх зліліся два словы: пяцьдзесят, дзвесце, дзевяцьсот. Так,

складаныя лічэбнікі пяцьдзесят – восемдзесят утварыліся ў выніку зліц-

ця слоў пяць, шэсць і г. д. з формай -дзесят (былы родны склон множна-

га ліку лічэбніка дзесяць). Лічэбнікі адзінаццаць – дзевятнаццаць, якія

ўтварыліся шляхам зліцця слоў адзін, два – дзевяць з на десяте (десяте

– былая форма меснага склону слова дзесяць): один+на+десяте – адзі-

наццаць, а таксама дваццаць, трыццаць у некаторых дапаможніках цяпер

разглядаюцца як простыя (Граматыка, 2007, с. 277).

Састаўнымі называюцца лічэбнікі, якія складаюцца з некалькіх

асобных слоў: семдзесят дзевяць, сто восемдзесят чатыры.

Уласнаколькасныя лічэбнікі па марфалагічных прыметах неадна-

стайныя. Абсалютная большасць лічэбнікаў гэтай групы (тры, чатыры

– да дзевяцісот) не мае катэгорыі роду; усе яны (за выключэннем адзін)

не змяняюцца па ліках.

Марфалагічнымі прыметамі выдзяляюцца лічэбнікі адзін, два, ты-

сяча, мільён, мільярд.

Лічэбнік адзін мае родавыя адрозненні: адзін чамадан, адна брыга-

да, адно заданне і формы адзіночнага і множнага ліку: адзін гектар,

адны вароты. Слова адзін выступае лічэбнікам у форме адзіночнага ліку,

калі паказвае на адзінкавы прадмет: адзін дзень, адзін кілаграм. Слова

адны выступае як лічэбнік, калі ўжыта з назоўнікамі, што маюць форму

толькі множнага ліку і абазначаюць прадметы, якія можна лічыць: адны

вароты, адны граблі, адны абцугі, адны сані.

Лічэбнік два таксама мае родавыя формы: два – для мужчынскага і

ніякага роду: два дубы, два акны; дзве – для жаночага роду: дзве кнігі,

дзве бярозы.

Словы тысяча, мільён, мільярд выражаюць колькасныя паняцці і

ўжываюцца пры лічэнні прадметаў: тысяча кветак, мільён пудоў; увахо-

дзяць у склад састаўных лічэбнікаў: дваццаць тры тысячы пяцьсот со-

рак шэсць; ад іх утвараюцца парадкавыя лічэбнікі: тысячны, мільённы.

Гэтыя прыметы даюць падставу адносіць гэтыя словы да лічэбнікаў.

Словы тысяча, мільён, мільярд маюць катэгорыю роду: тысяча –

жаночы род, мільён, мільярд – мужчынскі род; змяняюцца па ліках: ты-

сяча – тысячы, мільён – мільёны; могуць мець пры сабе азначэнне, якое

дапасуецца ў родзе, ліку і склоне: уся тысяча кніг, той мільён сшыткаў;

усёй тысячы кніг, таго мільёна сшыткаў; могуць ужывацца з лічэбніка-

мі: дзесяць тысяч, сто мільёнаў. Адзначаныя граматычныя прыметы

набліжаюць словы тысяча, мільён, мільярд да назоўнікаў кшталту дзе-

сятка, сотня.