Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі

Усе злучнікі паводле сваёй сінтаксічнай функцыі падзяляюцца на

дзве асноўныя групы – злучальныя і падпарадкавальныя.

Злучальныя злучнікі аб'ядноўваюць адносна раўнапраўныя сінта-

ксічныя адзінкі, паказваючы на іх незалежнасць адна ад другой. Яны

звязваюць аднародныя члены сказа або часткі складаназлучанага сказа:

Над лугам і ў нізінах стаяў малочны туман, і ў твар шыбала прыемным

вільготным халадком (Шам.). Злучальныя злучнікі па значэнні, г. зн.

паводле характару адносін, якія выражаюцца з іх дапамогай, падзяляюц-

ца на спалучальныя, супастаўляльныя, размеркавальныя, далучальныя і

паясняльныя.

Спалучальныя злучнікі і, ды (са значэннем і), паўторныя і ... і,

ні ... ні, парны як ... так і выражаюць адносіны спалучальнасці,

пералічэння; яны паказваюць, што аб'ядноўваюць два ці больш аднаро-

дныя кампаненты, у пэўных адносінах аднолькавыя, падобныя: Пад

вяслом і шастом ласкава плёхала ды булькала вада (Б.). Ні птушцы, ні

затуканаму зверу я кулі аніколі не пашлю (Панч.). Пажар заўважылі як

з баракаў, так і з пасёлка (Пестр.).

Сярод спалучальных злучнікаў найбольш шырока ўжываецца злу-

чнік і. Акрамя свайго асноўнага значэння – выражаць спалучальныя ад-

носіны – ён можа мець і адценні іншых значэнняў; праўда, пры падтры-

мцы кантэксту ці пэўных слоў. Ён хацеў гаварыць і не мог (К-с) – адцен-

не супраціўнага значэння. Усюды добра, і асабліва дома (Гал.) – далуча-

льнае значэнне, канкрэтызаванае часціцай асабліва.

Злучнік і, ужыты перад кожным аб'яднаным кампанентам, у тым

ліку і першым, набывае ўласцівасці ўзмацняльнай часціцы. Такую ж фу-

нкцыю набывае і паўторны злучнік ні, які ўжываецца ў сказах з адмоўем:

І сэрцы, і воля, і думы народа злучыліся ў плыні адной (К-с). Глеб зноў не

меў ні сну, ні спакою некалькі дзён і начэй (Сач.).

Супастаўляльныя злучнікі а, але, ды, (дык, аднак, ж (жа), толь-

кі, затое, а то, а не то, парныя не толькі ... але і, не то што ... а, не то

што ... але ж у адпаведнасці з іх канкрэтным значэннем можна па-

дзяліць на падгрупы:

а) злучнікі, якія паказваюць на супастаўляльнасць дзеянняў, з'яў,

прымет, іх адрозненне (супастаўляльныя): Туман шэранню асеў на дрэ-

вах, а тратуары ўкрыў голы лядок (У.К.). Жыта на лужках вымакла зу-

сім, затое на гары і пад лесам сцяной ідзе (Лыньк.). Раслі тут не толькі

вольхі, але і магутныя стогадовыя дубы (Шам.);

б) злучнікі, якія падкрэсліваюць неадпаведнасць, супрацьлеглы

змест аб'яднаных кампанентаў (супраціўныя): Кружым па лесе, а стомы

няма (Вял.). Вецер сціх, але сонца не прабівалася праз нізкія шэрыя хма-

ры (Г.М.). Сады маладыя вайна пакасіла, ды толькі не скосіць народную

сілу (Бял.). І пяюць, пяюць салоўкі, толькі іх ніхто не чуе (С.З.).

Размеркавальныя злучнікі або (альбо), ці, або ... або, ці ... ці,

то ... то, ці то ... ці то, не то ... не то паказваюць на ўзаемнае

выключэнне, узаемную замену або чаргаванне пэўных з'яў: Кожны

дзень прыходзілі сюды бацька або маці (К.Ч.). Ці плачу я, ці пяю, ці раз-

маўляю з матуляю – песню сваю, мову сваю я да грудзей прытульваю

(Панч.).

Далучальныя злучнікі далучаюць да папярэдняй часткі сказа сло-

вы, словазлучэнні, сказы, у якіх заключаюцца дадатковыя, папярэдне не

прадугледжаныя звесткі, заўвагі. Спецыялізаваным сродкам выражэння

далучальных адносін выступаюць злучнікі ды і, ды і то, прычым, пры-

тым: Лемяшэвіча даўно ўжо лічылі тут сваім чалавекам, ды і сам ён

прывык лічыць сябе членам гэтай дружнай сям'і (Шам.). У Андрэя вопы-

ту не больш, прытым і характарам ён мяккаваты (Маш.). Мікола доўга

гаварыў, прычым зусім не хваляваўся (Н.).

Далучальную функцыю могуць выконваць і многія іншыя злучаль-

ныя злучнікі – і, а, але і інш. Для канкрэтызацыі далучальнага значэння

пры гэтых злучніках часта ўжываюцца словы так, гэта, таму, таксама

і інш.: Голас у начальніка быў басавіты, і гэта бянтэжыла мужчын

(Пальч.). Даводзілася блытацца, а таму яны спазніліся (Я.М.). Далуча-

льныя адносіны могуць выражаць злучнікі, якія стаяць у пачатку сама-

стойнага сказа: Прасторы зямлі шырыліся, разгортваючы свае малюнкі-

чары. I хто не паддасца гэтым чарам? (К-с).

У асобную групу выдзяляюць так званыя паясняльныя злучнікі,

якія ўжываюцца для сувязі як пэўных членаў сказа, так і частак склада-

ных сказаў. Паясняльныя злучнікі паказваюць, што сінтаксічная адзінка,

якая пры дапамозе іх далучаецца да папярэдняй, мае паясняльны хара-

ктар і ўдакладняе, канкрэтызуе яе змест. Да злучнікаў, якімі афармляюц-

ца паясняльныя адносіны, належаць гэта значыць, а іменна, а менавіта,

а таксама злучнікі ці, або, што ўжываюцца пры адасобленых членах

сказа: Драма ... паказвае, як чалавек актыўна ўмешваецца ў жыццё, каб

змяніць яго ў адпаведнасці са сваімі імкненнямі і перакананнямі, гэта

значыць паказвае чалавека ў дзеянні (Лаз.). Я быў на лузе, а іменна – су-

шыў сена (Гал.). Шыпшына, або дзікая ружа, належыць да сямейства

ружакветных (Корс.). На вашай зямлі за вайну стала многа аблог, ці, як

у нас кажуць, ялавін (Пестр.). Паясняльныя злучнікі не вызначаюцца

шырокім ужываннем і з'яўляюцца прыналежнасцю пераважна кніжнай

мовы.

Падпарадкавальныя злучнікі аб'ядноўваюць нераўнапраўныя ча-

сткі складанага сказа. Яны характэрныя для складаназалежных сказаў, у

якіх паказваюць, што даданая частка падпарадкоўваецца галоўнай, паяс-

няе яе, і з'яўляюцца неад'емным яе элементам. Некаторыя падпарадкава-

льныя злучнікі (як, нібы, быццам, што, чым і інш.) могуць выкарыстоў-

вацца і ў простым сказе: На карце свету мая Беларусь як дубовы лісток

(Вял.). А нам снежныя зімы больш прыемныя, чым лета (Шам.).

Падпарадкавальныя злучнікі выражаюць паміж часткамі складана-

залежнага сказа адносіны часу, прычыны, мэты, умовы, параўнання, ус-

тупкі, тлумачэння, выніку. У адпаведнасці з характарам гэтых адносін

яны падзяляюцца на наступныя групы:

часавыя злучнікі: калі, пакуль, як, ледзь, чуць, толькі, як толькі,

тым часам як, з таго часу як, пасля таго як, перш чым і інш. І вясной,

як забуяюць росы, зашуміць, загойдае калоссе (Бр.). Калі сонца падняло-

ся вышэй, на зямлю зноў сышла гарачыня (I.М.). Рана, рана маці ўстала,

ледзь успыхнулі зарніцы (Вр.);

прычынныя злучнікі: бо, што, таму што, паколькі, з прычыны

таго што, з-за таго што, як, а то. Праясняецца пагода, бо вярнулася

вясна (Багд.). Злаваць чыноўнік пачынае, што дзядзька вытрыманасць

мае (К-с);

мэтавыя злучнікі: каб, для таго каб, дзеля таго каб, з тым каб,

абы. За колькі дзён да касавіцы касцы заглянуць на паліцы, каб малаток

знайсці і бабку (К-с);

умоўныя злучнікі: калі, калі б, каб, як, раз, абы, толькі, калі ... то,

калі ... дык, як ... то, раз ... то. Вось бяда будзе, калі дзяўчына не захоча

ісці да нас (Кр.). Нават калі скінуць гадоў пятнаццаць з плячэй дзеда

Талаша, то і тады ён быў ужо немалады... (К-с);

параўнальныя злучнікі: як, нібы, быццам, што, бы, як бы, як

быццам, чым ... тым. Глядзелі з вокнаў аганькі мне ўслед з трывогай

шчыра, нібы ў далёкі і цяжкі я падымаўся вырай (А.К.). Гасне дзень у

задуменні, як гаснуць жыцця летуценні (К-с);

уступальныя злучнікі: хоць, нягледзячы на тое што, хай, няхай.

Наша воля неўміруча, хоць і пад замкамі (Хвед.). Нягледзячы на тое

што прыказкі і прымаўкі самастойна не бытуюць, яны не трацяць ад

гэтага свайго велізарнага значэння (Кр.). Юрка хлопчык ўжо вялікі, хай

сабе замала год... (Куп.);

тлумачальныя злучнікі: што, як, каб, чым, нібы, быццам, як быц-

цам, ці. Як позна зразумеў, што на зямлі бацькоў няма бязмоўных дрэў,

маўклівых валуноў (М.Т.). Вы чулі, як вуркочуць лясныя галубы? (Панч.).

Потым Лабановіч разважаў у думках, ці правільна зрабіў ён Думітра-

шку такую заўвагу (К-с);

выніковыя злучнікі: так што, то, дык. Усё гэта патрабавала

часу, так што Сяргей выбраўся з горада толькі ў пачатку мая... (Пол.).

Адкукавала зязюля, то хутка і восень (Бяд.).

Большасць падпарадкавальных злучнікаў замацаваныя за пэўнымі

тыпамі даданых частак, бо выразна паказваюць на тыя адносіны, якія

выражаюцца паміж часткамі складаназалежнага сказа. Такія злучнікі

называюць семантычнымі. Да іх адносяцца, напрыклад, часавыя

(пакуль, пасля таго як і інш.), прычынныя (бо, таму што і інш.), умоў-

ныя (калі б, раз і інш.). Другія ж злучнікі (як, што, чым, каб і інш.) не

маюць канкрэтнага значэння і ўжываюцца для выражэння розных відаў

адносін. Гэта так званыя асемантычныя злучнікі, або функцыяналь-

ныя.

Некаторыя падпарадкавальныя злучнікі (таму што, з-за таго

што, для таго каб і інш.) у адпаведнасці з лагічным націскам могуць

распадацца на дзве часткі, у выніку чаго адна частка становіцца суадно-

сным словам у галоўнай частцы сказа, а другая – злучнікам у даданай: Я

гэту мову ўзяў сабе таму, што зашмат у ёй было гаротных песень

(М.Т.). Аднак у большасці выпадкаў такія злучнікі ўваходзяць поўнасцю

ў даданую частку сказа: На ўскраіне горада машыны спыніліся, таму

што сталі пярэднія (I.М.).