Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Ужыванне дзеепрыслоўяў

Дадатковае дзеянне, выражанае дзеепрыслоўем, і асноўнае дзеян-

не, выражанае дзеясловам-выказнікам, утвараюцца адной і той жа

асобай або прадметам: Васіль, стараючыся не разбудзіць нікога, ціха

адзеўся, абуўся, выйшаў на ганак (I.М.).

Ёсць пэўныя заканамернасці, правілы ўжывання дзеепрыслоўяў у

сказе. Нельга ў адным сказе ўжываць дзеепрыслоўе і дзеяслоў-выказнік,

якія абазначаюць дзеянні розных асоб або прадметаў; гэта парушэнне лі-

таратурнай нормы. Няправільная, напрыклад, будова такога сказа: Сям-

там, праязджаючы вёрсты, нам трапляюцца клёны і дубы, бо дзеяслоў-

выказнік трапляюцца адносіцца тут да дзейнікаў клёны і дубы, а дзе-

епрыслоўе праязджаючы да гэтых дзейнікаў не адносіцца.

У сказе можа ўжывацца не адно, а некалькі дзеепрыслоўяў (з паяс-

няльнымі словамі і без іх), якія адносяцца да аднаго дзеяслова-выказні-

ка: Стараючыся не рабіць многа шуму ў гэты ранні час, імшыстай сце-

жкай паміж балотам і лесам ішло многа людзей, расцягнуўшыся доў-

гім ланцугом (К.Ч.).

Месца дзеепрыслоўяў незакончанага і закончанага трыванняў у

сказе абумоўлена паслядоўнасцю асноўнага і дадатковых дзеянняў:

Прыехаўшы з кірмашу дамоў, ён прывязаў каня да плота і, не заходзячы

ў хату, пайшоў склікаць людзей (Б.).

21. Прыслоўе як часціна мовы

Прыслоўе – нязменная часціна мовы, якая абазначае прымету дзе-

яння ці стану, прымету якасці, зрэдку – прымету прадмета. Прымету дзе-

яння ці стану прыслоўе абазначае тады, калі адносіцца да дзеяслова ці

дзеепрыслоўя (сустракаліся зрэдку, убачыўшы знянацку); прымету яка-

сці – калі адносіцца да прыметніка, дзеепрыметніка або прыслоўя (вель-

мі цікавы, добра дагледжаны, зусім мокра); прымету прадмета – калі ад-

носіцца да назоўніка (паездка ўдвух, школа насупраць, размова па-няме-

цку).

Нязменнасць – характэрная асаблівасць прыслоўяў. Яны не скланя-

юцца і не спрагаюцца, не маюць формаў роду і ліку. Аднак прыслоўі,

утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць ступені параўнання: смела –

смялей, больш смела, найсмялей, найбольш смела. Некаторыя прыслоўі,

утвораныя ад якасных прыметнікаў, маюць формы ацэнкі і меры якасці:

ціха – ціхенька, ціхутка, ціхусенька; рана – раненька, ранюсенька, ра-

нютка.

Прыслоўям уласцівыя спецыфічныя суфіксы -а, -е, -аму(-ему),

-яму, -у, -ы і інш., якія супадаюць з канчаткамі прыметнікаў і назоўнікаў:

ціха, глыбока, уверсе, унізе, па-добраму, па-веснавому, па-летняму, збоку,

угары.

Як ні адна іншая часціна мовы, прыслоўе багатае на граматычныя

варыянты (словы з аднолькавым лексічным значэннем і аднолькавым

коранем, якія адрозніваюцца афіксамі): здалёк – здалёку, дарма – дарэ-

мна, удалечыню – удалячынь, навек – навекі – навечна, пехатой – пеша –

пяшком – пешкі – пешшу, абапал – паабапал і інш. Яны найбольш поўна

адлюстраваны ў мове мастацкай літаратуры.

Шматлікія прыслоўі маюць акцэнталагічныя варыянты: навылёт –

навылет, угору – угару, папоцемку – папацёмку, дарма – дарма і інш.

Прыслоўі ўтварыліся і актыўна ўтвараюцца ад зменных часцін

мовы, таму большасць з іх суадносныя, а часам і аманімічныя з іншымі

часцінамі мовы і іх формамі; з назоўнікамі: адпачываць удзень – у Дзень

нараджэння, пачаць спачатку – з пачатку сенакосу, звярнуць убок – у

бок лесу; з прыметнікамі: закончыць збольшага – з большага дрэва; з лі-

чэбнікамі: пайсці ўдвух – у двух братоў, застацца ўтрох – у трох вёсках;

з займеннікамі: чаго ты едзеш – чаго ты хочаш; з дзеепрыслоўямі:

жыве прыпяваючы – прыпяваючы куплет.

Некаторыя прыслоўі, утвораныя ад знамянальных часцін мовы,

могуць пераходзіць у службовыя часціны мовы: Навальніца заўсёды

прыходзіла з боку лесу (І.Н.). – Недзе далёка збоку, на левым краі, за

ракою засакатаў кулямёт (Кр.). – Дзед моўчкі смокча сваю самаробную

арэхавую люльку на ўслоне збоку стала (Як.) (назоўнік з прыназоўнікам

– прыслоўе – прыназоўнік); Няма на што глядзець (Нар. тв.). – Дзімка,

нашто ты напісаў гэты ліст?... – Нашто ўжо палахлівы чорны дрозд,

а і той да вады хоць і пеша, азіраючыся, але падыдзе (Р.I.) (займеннік з

прыназоўнікам – прыслоўе – часціца).

У сказе прыслоўе найчасцей выступае ў ролі акалічнасці месца,

часу, спосабу дзеяння, меры і ступені, прычыны, мэты. Калі прыслоўе

адносіцца да назоўніка, яно звычайна з'яўляецца азначэннем: У двор

каля ліпы пажылы чалавек уводзіў з пашы каня, з двара насупроць выга-

нялі парасят (I.М.).

Набываючы значэнне іншых часцін мовы, прыслоўі мяняюць свае

сінтаксічныя функцыі. Субстантывуючыся, прыслоўе можа быць: дзейні-

кам: І ўсё мілагучна для слыху майго: і звонкае «дзе» і густое «чаго»

(Панч.); азначэннем (прыдаткам): Назавём гэты ціхі, спакойны, зялёны –

з адных толькі хат і садоў пры іх – невялікі райцэнтр... проста і ў той

жа час крыху элегічна – гарадок Учора (Я.С); дапаўненнем: Уздымаліся

тосты за гаспадароў, за наша шчаслівае сёння і светлае заўтра

(Корб.).