Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Корань і афіксы

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял вучэбнага

дапаможніка «Сучасная беларуская літаратурная мова: Марфалогія:

Вучэб. дапам. / Н.В. Гаўрош, М.Ц. Кавалёва, Н.М. Нямковіч і інш.; Пад

агул. Рэд. праф. М.С. Яўневіча. – Мн.: Выд. Ул.М. Скакун, 1997. –

288 с.».

Корань – агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая вы-

ражае іх агульнае лексічнае значэнне: дарог-а – дарож-н-ы – пада-

рожж-а – па-дарож-нік – з-дарож-ы-ц-ца. Непадзельная частка дарог-

(дарож-) паказвае на агульнае лексічнае значэнне гэтых слоў: усё, звяза-

нае з паняццем «дарога». Канкрэтнае лексічнае значэнне кожнага з ад-

значаных слоў выражае аснова: дарожн-ы, падарожнік, па-дарожж-а і

інш. Каб вызначыць корань слова, трэба падабраць роднасныя словы:

лес

– лясны – ляснік – узлессе – пералесак – пралеска – Палессе; мароз – ма-

розны – марозна – марозіць; краска – красаваць – красаванне і інш. Пры

гэтым трэба ўлічваць, што гукавы склад кораня і яго графічнае (літарнае)

абазначэнне не заўсёды супадаюць. Напрыклад, у словах край, краіна,

ускраіна корань край-: краj-ін-а, ус-краj-ін-а, хоць на пісьме гукі [j] (ёт) і

[i] ў словах краіна, ускраіна абазначаны адной літарай і.

Карані падзяляюцца на свабодныя і звязаныя. Свабодныя – гэта

такія карані, якія ўжываюцца ў спалучэнні з рознымі прыстаўкамі і суфі-

ксамі, а таксама ў спалучэнні толькі з канчаткам, г. зн. могуць выступаць

як невытворныя асновы: рад-ы, рад-асць; вясн-а, вясн-ов-ы; пчал-а,

пчал-яр; вад-а, па-вод-к-а; дуб, дуб-няк. Большасць слоў мае свабодныя

карані.

Звязанымі называюцца карані, якія асобна ў мове не ўжываюцца,

а толькі ў спалучэнні з афіксамі, г. зн. толькі ў складзе вытворнай асно-

вы: пры-вык-ну-ць – ад-вык-ну-ць – з-вык-ну-ц-ца – з-выч-ай – з-выч-ай-

н-ы – пры-выч-к-а – з-выч-к-а. У прыведзеных роднасных словах вылу-

чаецца агульная частка -вык- (-выч-). Гэта і ёсць корань, які ва ўсіх пры-

кладах вельмі цесна звязаны з прыстаўкамі і суфіксамі і асобна ўзяты не

ўжываецца. У словах дабавіць, прыбавіць, адбавіць корань -бав- таксама

звязаны, ён існуе толькі ў спалучэнні з суфіксамі і прыстаўкамі. Без

іншых марфем лексічнае значэнне звязанага кораня незразумела: пры-

няць, пераняць, падняць, узняць, зняць, абняць, суняць; абуць, разуць,

абутак і інш. Такія звязаныя карані ніколі не выступаюць як простая, не-

вытворная аснова; яны вылучаюцца толькі ў выніку параўнання дзвюх ці

больш вытворных асноў роднасных слоў.

Афікс (лац. аffixus 'прымацаваны') – марфема, якая служыць для

ўтварэння новых cлоў ці новых граматычных формаў: мора – прыморскі,

будаваць – збудаваць, разумны – разумнейшы, радаваць – радавацца. Да

афіксаў адносяцца прыстаўкі, суфіксы, інтэрфіксы, постфіксы.

Некато-

рыя вучоныя да афіксаў адносяць і канчаткі. У навуковых граматыках ча-

сам вылучаюць яшчэ адзін тып марфемы – конфікс (лац. сопfixum 'разам

узятае'). Конфікс складаецца з дзвюх частак, якія пры словаўтварэнні

выкарыстоўваюцца комплексна, як нешта адзінае, напрыклад: гаварыць

– згаварыцца, зіма – зазімак (прыстаўка з- і постфікс -ца, прыстаўка за- і

суфікс -ак выкарыстоўваюцца пры ўтварэнні гэтых слоў разам).

Прыстаўка, або прэфікс (лац. рraefixuт рrае 'спераду', fixuт 'пры-

мацаваны'), – частка асновы, якая стаіць перад коранем і надае слову но-

вае лексічнае або граматычнае значэнне: за-цвісці, ад-цвісці, на-рваць,

пера-плысці, най-лепшы. Прыстаўка можа знаходзіцца не непасрэдна

перад коранем, а перад другой прыстаўкай (дзве прыстаўкі ў слове): па-

на-пісваць, па-на-сыпаць, па-пры-носіць, па-за-вяз-ваць.

Суфікс (лац. suffixus 'падстаўлены') – частка асновы, якая стаіць

пасля кораня і ўтварае новую форму або новае слова: сад – сад-ок – сад-

ов-ы. Суфікс можа быць не толькі непасрэдна пасля кораня, а і пасля

іншага суфікса: гад-ав-ін-а, за-гарт-оў-к-а, сард-эч-н-ы.

У навуковых граматыках у словах выдзяляюць не толькі матэры-

яльна выражаныя, а і нулявыя суфіксы (іх абазначаюць графічна Ø);

напрыклад, у назоўніках з падаўжэннем каранёвага зычнага, у якіх у ста-

ражытнасці пасля падзення рэдукаваных суфікс -j- быў асіміляваны па-

пярэднім зычным: багаццØе, прыволлØе, узлессØе, узбярзжжØа. Суфі-

ксы ў словах такога тыпу фанемай не выражаны, яны вызначаюцца

шляхам супастаўлення іх з суадноснымі словамі, дзе не адбылося падаў-

жэння і захаваўся суфікс -j-: узморjэ, перjэ, купjо.

Нулявыя суфіксы вызначаюцца ў назоўніках, утвораных ад асноў

дзеясловаў або прыметнікаў без далучэння словаўтваральных афіксаў:

вылетØ (ад вылятаць), пераходØ (ад пераходзіць), засухØа (ад засу-

шыць), абаронØа (ад абараняць); сушØ (ад сухі), чырваньØ (ад

чырвоны), сіньØ (ад сіні).

Да нульсуфіксальных утварэнняў адносяць таксама парадкавыя лі-

чэбнікі: пятØы (ад пяць), сотØы (ад сто); некаторыя адносныя і прына-

лежныя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў і дзеясловаў: воўчØы (ад

воўк), мядзвежØы (ад мядзведзь), прыезджØы (ад прыязджаць), прахо-

жØы (ад праходзіць) і інш.

Постфікс (лац. роst 'пасля', fixus 'прымацаваны') – афікс, які знахо-

дзіцца ў слове пасля канчатка ці формаўтваральнага суфікса. Да постфі-

ксаў належаць -ся (-ца, -цца) у формах зваротных дзеясловаў: сустрэў –

сустрэў-ся, сустрэла – сустрэла-ся, сустрэць – сустрэц-ца, мыеш –

мыеш-ся, мые – мые-цца, мыц-ца (У навуковай літаратуры постфікс -ся

(-ца, -цца) яшчэ называюць пафлексійным суфіксам (знаходзіцца пасля

флексіі); -це ў форме 2-й асобы множнага ліку дзеясловаў загаднага

ладу: чытай-це, нясі-це; -сьці(-сь), -небудзь у няпэўных займенніках:

хтосьці, чагосьці, чыясь, штось, які-небудзь. У сучаснай мове -ся(-ца,

-цца), -це, -сьці(-сь), -небудзь не могуць ужывацца свабодна ў сказе, не

могуць быць аддзелены іншым словам ад слова, да якога адносяцца, ці

пастаўлены перад ім. Як суфіксы і прыстаўкі, яны таксама немагчымыя

па-за словам. Гэтыя былыя часціцы поўнасцю перайшлі ў марфемы, за-

хаваўшы асаблівасць размяшчацца пасля канчатка.

Інтэрфікс (лац. іпtеr 'паміж', fixus 'прымацаваны') – службовая ма-

рфема, якая стаіць паміж простымі асновамі ў складаным слове і пака-

звае на сувязь гэтых асноў і іх значэнняў. У складаных словах выкары-

стоўваюцца інтэрфіксы а, о, е, я, і, ух, ох, у: сен-а-кос, час-о-піс, земл-е-

трасенне, дал-я-гляд, пяц-і-павярховы, дв-ух-тыднёвы, тр-ох-павярховы,

дв-у-коссе. Інтэрфіксы не выражаюць ніякага значэння, а служаць для су-

вязі марфем у складаных словах.

Інтэрфіксы бываюць і ў простых словах. Напрыклад, у большасці

адносных прыметнікаў, утвораных ад асноў геаграфічных назваў, суфікс

-ск- далучаецца непасрэдна да ўтваральнай асновы: Лід-а – лід-ск-і, Ба-

рысаў – барысаў-ск-і, Мазыр – мазыр-ск-і і інш. А ў частцы прыметнікаў

такога тыпу паміж утваральнай асновай і суфіксам -ск- ёсць інтэрфіксы

(устаўкі): -ен-(-ан-): Узд-а – уздз-ен-ск-і, Лезн-а – лёзн-ен-ск-і, Гара-

дзішч-а – гарадзішч-ан-ск-і, Любч-а – любч-ан-ск-і; -оў-(-аў-): Стоўбц-ы

– стаўбц-оў-ск-і, Ветк-а – ветк-аў-ск-і; -ан-(-ян-): Орш-а – арш-ан-ск-і,

Нарач – нарач-ан-ск-і, Рудн-я – рудн-ян-ск-і, Нароўл-я – нараўл-ян-ск-і;

-ін-: Ясельд-а – ясельдз-ін--ск-і і інш. Параўн. таксама: чай-н-ы і кафе-й-

н-ы, шасэ-й-н-ы (у апошніх двух словах -й- інтэрфікс).

Да каранёвых марфем адносяцца афіксоіды. Афіксоіды (лац.

аffixus 'прымацаваны, «падобны да афіксаў»') – такія каранёвыя марфе-

мы складаных слоў, якія па сваёй функцыі набліжаюцца да суфіксаў і

прыставак. Напрыклад, у словах мовавед, славянавед, прававед, мангола-

вед паўтараецца марфема -вед, падобная да суфікса (са значэннем 'той,

хто вывучае што-небудзь'). Іншы раз такую каранёвую марфему можна

замяніць сінанімічным суфіксам, параўн. славяна-вед – слав-іст. Афіксо-

іды – марфемы пераходнага тыпу. Рэгулярна паўтараючыся, яны выко-

нваюць ролю словаўтваральных марфем, але яшчэ не страцілі сэнсавай

сувязі і суадноснасці з адпаведнымі невытворнымі асновамі; параўн. мо-

вавед і ведаць, веды.

Афіксоіды, падобныя да суфіксаў, называюць суфіксоідамі

(абазначаюцца значком перавернутага суфікса): біёлаг, філолаг, заолаг,

фізіёлаг, падобныя да прыставак – прэфіксоідамі: паўмесяц, паўкруг,

паўкажушак, паўмісак (тут паў- не патрабуе, як у іншых выпадках, ад

назоўніка формы роднага склону і набліжаецца да прыстаўкі).

Адна і тая марфема можа мець разнавіднасці. Напрыклад, гукавы

склад кораня можа мяняцца ў выніку дзеяння тых ці іншых фанетычных

працэсаў: кніга – кніжны, доўгі – даўжыня – здоўжыцца, слухаць – слых

– слушны, жаць – жну – дажынкі, есці – ежа – ядуць – ем – ясце, кідаць

– кінуць, кладу – класці – кладзеш. Відазмяненні кораня, што ўзніклі ў

выніку тых ці іншых фанетычных працэсаў, называюцца гукавымі (фа-

нетычнымі) варыянтамі (або мадыфікацыямі) кораня. Адзінства ко-

раня не парушаецца, бо гэта гукавыя (фанетычныя) варыянты кораня

роднасных, генетычна звязаных паміж сабой слоў: рука – ручны – падру-

чнік; кветка – квітнець; гром – грымоты.

У мове ёсць гукавыя варыянты не толькі кораня, але і іншых. ма-

рфем, напрыклад прыставак – аб-, аба-: абмовіцца, абагрэцца; з-, с-, са-:

збіраць, сказаць, сабраць; раз-, рас-, раза-: разгарнуць, раскласці, раза-

гнуць; у-, ува-: убегчы, увайсці; пад-, пада-: паднесці, падагрэць; ад-,

ада: адвезці, адаслаць і інш. Ва ўсіх групах прыкладаў – фанетычныя ва-

рыянты адной прыстаўкі. Ужыванне іх залежыць ад пачатковых гукаў ко-

раня: перад звонкімі і санорнымі ўжываюцца прыстаўкі з-, уз-, раз-, без-

(бяз-): зберагчы, узняць, развеяць, бязмежны, а перад глухімі – с-, ус-,

рас-, бес-(бяс-): спісаць, успомніць, раскінуць, бяскрайні; перад збегам

зычных з'яўляецца беглы гук [а]: разаслаць, абагнаць, падабраць.

Сустракаюцца і варыянты суфіксаў; напрыклад, -ок(-ак), -к-: па-

ясок – паяска, кубак – кубка; -ва-, -ыва-, -іва-: абдумваць, праветрываць,

атрымліваць.

У некаторых склонавых формах назіраюцца варыянты канчаткаў.

Напрыклад, у творным склоне назоўнікаў і прыметнікаў жаночага роду

ўжываюцца варыянтныя канчаткі -ой(-ою), -ай(-аю), -ёй(-ёю), -яй ('яю)

вадой (вадою), краінай (краінаю), зямлёй (зямлёю), песняй (песняю), ма-

ладой (маладою), летняй (летняю); у родным склоне прыметнікаў жано-

чага роду – варыянты канчаткаў -ой(-ое), -ай(-ае), -яй (яе); дарагой (да-

рагое) радзімы, калгаснай (калгаснае) нівы, летняй (летняе) ночкі.

Варыянты марфем бываюць двух тыпаў. Адны з іх не могуць уза-

емазамяняцца ў слове і залежаць ад пазіцыі, ад змен галосных і зычных

гукаў (горад, гарад-ы, (у) горадзе-е, гарадж-анін). Другія не залежаць ад

пазіцыі ў слове і могуць свабодна ўзаемазамяняцца (прыгожай песняй і

прыгожаю песняю, роднай зямлі і роднае зямлі).