Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
487
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Скланенне назоўнікаў у множным ліку

У сучаснай беларускай мове назоўнікі ўсіх трох скланенняў у мно-

жным ліку ва ўсіх склонах, за выключэннем роднага, маюць уніфікава-

ныя, аднолькавыя канчаткі. У назоўным склоне множнага ліку назоўнікі

з цвёрдай і зацвярдзелай асновай маюць канчатак -ы: гарады, вакзалы,

дамы, вуліцы, дубы, ночы, сёстры; з мяккай і асновай на г, к, х -і: задан-

ні, камяні, палі, стагі, рэкі, імхі; з суфіксам -анін(-янін) – -е: бабруйчане,

гамяльчане, грамадзяне.

У родным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі -аў(-

яў), -оў(-ёў), -ей(-эй) і нулявы канчатак. Назоўнікі першага скланення ма-

юць канчатак -аў(-яў), калі іх аснова заканчваецца збегам зычных: ту-

ндраў, адозваў, кафедраў, і нулявы канчатак: рук, кароў, армій, экспеды-

цый, станцый. Некаторым назоўнікам уласцівыя варыянтныя формы: сё-

страў – сясцёр, яблыняў – яблынь, хвояў – хвой, кішэняў – кішэнь.

Назоўнікі другога скланення маюць канчаткі -аў(-яў), -оў(-ёў): во-

кнаў, сёлаў, вёдраў, ураджаяў, караваяў; радзей – -ай(-ей): вушэй, гасцей.

Назоўнікі трэцяга скланення пад націскам маюць канчатак -эй(-

ей), не пад націскам -аў(-яў): начэй, рэчаў, печаў, даляў. Назоўнікі трэ-

цяга скланення могуць мець варыянтныя формы: асаблівасцей – асаблі-

васцяў, вадкасцей – вадкасцяў, сенажацей – сенажацяў, пячэй – печаў.

Для давальнага склону назоўнікаў усіх трох скланенняў характэ-

рны канчатак -ам(-ям): дубам, рэчам, печам, вуліцам, заданням, вясел-

лям.

У вінавальным склоне назоўнікі, што абазначаюць неадушаўлё-

ныя прадметы, маюць канчаткі -і, -ы, як і ў назоўным склоне: вёскі, су-

вязі, агні, сады, верасы; назоўнікі, што абазначаюць адушаўлёныя

прадметы, -аў(-яў), -оў(-ёў), -эй(-ей) і нулявы канчатак, як і ў родным

склоне: інжынераў, аграномаў, суседзяў, братоў.

У творным склоне назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі -амі(-

ямі): грыбамі, песнямі, гасцямі, палямі; -мі: коньмі; -ыма: плячыма, гра-

шыма.

Назоўнікі множнага ліку ў месным склоне маюць канчаткі -ах(-

ях): пры бацьках, на сталах, у гарадах, у палях, на вяселлях.

Скланенне некаторых прозвішчаў і геаграфічных назваў

У беларускай мове ўзнікаюць пэўныя цяжкасці пры скланенні про-

звішчаў на -а(-я). Прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жано-

чага роду з асновай на г, к, х і маюць ненаціскны канчатак -а, тыпу Ко-

наўка, Трэска, Пасека, Плотка, Суседзька, Жыхарка, Папруга, Саладуха

набываюць склонавыя канчаткі ў залежнасці ад полу асобы. Калі гэта

прозвішча належыць жанчыне, яно скланяецца, як агульныя назоўнікі

жаночага роду першага скланення з адпаведнай асновай, а калі мужчыне

– як рознаскланяльныя назоўнікі мужчынскага роду з адпаведнай асно-

вай: Н. Бярозка Алена, Бярозка Алесь; Р. Бярозкі Алены, Бярозкі Алеся; Д.

Бярозцы Алене, Бярозку Алесю; В. Бярозку Алену, Бярозку Алеся; Т. Бяро-

зкай Аленай, Бярозкам Алесем; М. на Бярозцы Алене, на Бярозку Алесю.

Прозвішчы, якія паходзяць ад назваў прадметаў жаночага роду на

-а, апрача прозвішчаў на г, к, х з ненаціскным канчаткам -а, скланяюцца

незалежна ад полу асобы, як агульныя назоўнікі жаночага роду з адпаве-

дным тыпам асновы: Н. Выдра, Суша, Луста; Р. Выдры, Сушы, Лусты;

Д. Выдры, Сушы, Лусце; В. Выдру, Сушу, Лусту; Т. Выдрай, Сушай, Лу-

стай; М. пры Выдры, пры Сушы, пры Лусце.

Прозвішчы з націскным канчаткам -а(-я) тыпу Крапіва, Каляда,

Вярба, Баразна скланяюцца, як назоўнік агульнага роду сірата: Н. Вера

(Лёня) Вярба, Р. Веры (Лёні) Вярбы, Д. Веры (Лёню) Вярбе, В. Веру

(Лёню) Вярбу, Т. Верай (Лёнем) Вярбой, М. пры Веры (Лёню) Вярбе.

Прозвішчы, якія не суадносяцца з назвамі канкрэтных прадметаў,

тыпу Глебка, Бядуля, Шышла, Ворса скланяюцца, як назоўнікі мужчы-

нскага роду на -а(-я), калі належаць асобе мужчынскага полу: Н. Шышла

Пётр, Р. Шышлы Пятра, Д. Шышлу Пятру, В. Шышлу Пятра, Т. Шы-

шлам Пятром, М. пры Шышлу Пятру. Не скланяюцца гэтыя прозвішчы,

калі яны належаць жанчыне: Н. Шышла Ніна, Р. Шышла Ніны, Д. Шы-

шла Ніне; В. Шышла Ніну, Т. Шышла Нінай, М. пры Шышла Ніне.

Не скланяюцца жаночыя прозвішчы, якія ўтварыліся ад агульных

назоўнікаў ніякага роду (Шыла, Дула, Сукала) або ад назоўнікаў, род якіх

цяпер вызначыць цяжка (Тармола, Бірыла, Валошанка).

Аднак у моўнай практыцы абсалютная большасць прозвішчаў на

-а(-я) скланяецца, як назоўнікі агульнага роду. Як адзначаюць даследчы-

кі, няма патрэбы суадносіць скланенне прозвішчаў на -а(-я) са скланен-

нем назоўнікаў (апелятываў), ад якіх яны ўтвораны, тым больш што ча-

сам немагчыма вызначыць, ад назоўніка якога роду паходзіць тое ці

іншае прозвішча (напрыклад, Бядуля, Купала, Карызна, Машара, Біруля,

Вярбіла, Талапіла, Сырыська і інш.).

У беларускай мове не скланяюцца жаночыя прозвішчы з нулявым

канчаткам, якія заканчваюцца на зычны (Бародзіч, Радзюк, Туль, Шупе-нік, Глябовіч, Сак, Чмель, Жак, Вуяк, Кароль), а таксама беларускія і

іншамоўныя прозвішчы асоб мужчынскага і жаночага полу на націскны

-о (Сянько, Бажко, Кійко, Крайко, Чурко, Мяцко, Змушко, Жудро), і про-

звішчы на -ых(-іх): Баранавых, Сядых, Мялкіх.

Жаночыя прозвішчы з асновай на -ав-, -ев-, -ов-, -ёв-, -ын-, -ін-

змяняюцца па так званым змешаным тыпе скланення: у назоўным і віна-

вальным склонах маюць канчаткі назоўнікаў першага скланення, у

родным, давальным, творным і месным – канчаткі прыметнікаў: Н. Тара-

сава, Краўцова, Шыпуліна; Р. Тарасавай, Краўцовай, Шыпулінай; Д. Та-

расавай, Краўцовай, Шыпулінай; В. Тарасаву, Краўцову, Шыпуліну;

Т. Тарасавай, Краўцовай, Шыпулінай; М. аб Тарасавай, Краўцовай, Шы-

пулінай.

Мужчынскія прозвішчы на -аў, -еў, -оў, -ёў, -ын, -ін скланяюцца, як

агульныя назоўнікі другога скланення з цвёрдай асновай, аднак у тво-

рным склоне яны маюць канчатак -ым, як прыметнікі, а ў месным скло-

не – -у («Беларуская граматыка» (Мн., 1986. С. 102) патрабуе ў месным

склоне канчатка -е: аб Данілаве, Кавалёве, Фаміне): Н. Платонаў,

Пятроў, Дудкін; Р. Платонава, Пятрова, Дудкіна; Д. Платонаву, Пятро-

ву, Дудкіну; В. Платонава, Пятрова, Дудкіна; Т. Платонавым, Пятро-

вым, Дудкіным; М. пры Платонаву, Пятрову, Дудкіну.

Мужчынскія прозвішчы, якія заканчваюцца на зычны, скланяюцца,

як агульныя назоўнікі другога скланення: Н. Дубовік, Сачык, Шупенік;

Р. Дубовіка, Сачыка, Шупеніка; Д. Дубовіку, Сачыку, Шупеніку; В. Дубо-

віка, Сачыка, Шупеніка; Т. Дубовікам, Сачыкам, Шупенікам; М. пры Ду-

бовіку, Сачыку, Шупеніку.

Пры скланенні ўласных геаграфічных назваў (тапонімаў) у

першую чаргу трэба мець на ўвазе род агульных назоўнікаў, ад якіх гэ-

тыя тапонімы ўтварыліся, і тып асновы.

Геаграфічныя назвы ніякага роду скланяюцца па мадэлі агульных

назоўнікаў з адпаведнымі асновамі: Н., В. Жодзіна, Сянно, Залессе, Селі-

шча; Р. Жодзіна, Сянна, Залесся, Селішча; Д. Жодзіну, Сянну, Залессю,

Селішчу; Т. Жодзінам, Сянном, Залессем, Селішчам; М. у Жодзіне, Сян-

не, Залессі, Селішчы.

Назоўнікі мужчынскага роду, якія з'яўляюцца геаграфічнымі назва-

мі і заканчваюцца на зычны, скланяюцца, як агульныя назоўнікі другога

скланення: Н., В. Магілёў, Валожын, Клецк; Р. Магілёва, Валожына, Кле-

цка; Д. Магілёву, Валожыну, Клецку; Т. Магілёвам, Валожынам, Кле-

цкам; М. у Магілёве, Валожыне, Клецку.

Назоўнікі жаночага роду з канчаткам -а(-я) скланяюцца па першым

скланенні назоўнікаў: Н. Крыніца, Рэчыца; Р. Крыніцы, Рэчыцы; Д. Кры-

ніцы, Рэчыцы; В. Крыніцу, Рэчыцу; Т. Крыніцай, Рэчыцай; М. у Крыніцы, Рэчыцы. Тапонімы тыпу Свіслач, Случ, Пціч, Нарач. скланяюцца, як

назоўнікі жаночага роду трэцяга скланення: Н., В. Свіслач, Случ; Р.,

Д. Свіслачы, Случы; Т. Свіслаччу, Случчу; М. у Свіслачы, Случы.

Геаграфічныя назвы на -оў(-аў), -еў(-ёў), -ын(-ін) тыпу Рагачоў,

Крычаў, Лоеў, Талачын, Брагін скланяюцца, як агульныя назоўнікі друго-

га скланення з цвёрдай асновай: Н. Рагачоў, Брагін; Р. Рагачова, Брагіна;

Д. Рагачову, Брагіну; В. Рагачоў, Брагін; Т. Рагачовам, Брагінам; М. у

Рагачове, Брагіне.

Геаграфічныя назвы ў форме множнага ліку скланяюцца, як праві-

ла, на ўзор агульных назоўнікаў множнага ліку: Н., В. Мсціжы, Р. Мсці-

жоў, Д. Мсціжам, Т. Мсціжамі, М. у Мсціжах. Тапонімы на -ічы(-ычы),

-овічы (-ёвічы), -аны(-яны) маюць варыянтныя канчаткі ў родным скло-

не: Бялыніч – Бялынічаў, Асіповіч – Асіповічаў, Жупран – Жупранаў, Аш-

мян – Ашмянаў.