Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Адноснае абазначэнне часу дзеепрыслоўямі

Дзеепрыслоўе, як нязменная форма дзеяслова, марфалагічна не

можа выражаць часавых значэнняў – формаў часу дзеепрыслоўі не ўтва-

раюць. Калі ў дзеясловах форма часу абазначае адносіны дзеяння да мо-

манту гутаркі (гавару – гаварыў – буду гаварыць), то ў дзеепрыслоўях

значэнне часу выражаецца толькі ў адносінах да часу дзеяслова-выказні-

ка, г. зн. ім уласціва адноснае абазначэнне часу.

Дзеепрыслоўе незакончанага трывання абазначае звычайна незако-

нчанае дадатковае дзеянне, якое адбываецца ці адбывалася адначасова з

асноўным дзеяннем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Асірацелыя

старыя дубы ў чорных шапках бусліных гнёздаў спакойна стаялі, не ва-

рушачы ніводным лістам... (К-с).

Дзеепрыслоўе закончанага трывання абазначае закончанае дада-

тковае дзеянне, якое адбылося раней за асноўнае дзеянне, выражанае

дзеясловам-выказнікам: Падышоўшы бліжэй, Грыбаед моўчкі паклаў

вінтоўку, стомлена сеў і зняў шапку (В.Б.). Глядзелі хлопцы, як на дзіва,

як дзядзька, цеста замяшаўшы, качаў галушкі, міску ўзяўшы (К-с).

Зрэдку дзеепрыслоўі закончанага трывання абазначаюць дадатко-

вае дзеянне, якое адбываецца (адбывалася) адначасова з асноўным дзеян-

нем, выражаным дзеясловам-выказнікам: Сядзяць грыбы, як капыты, і,

разгарнуўшы парасоны, глядзяць, бы нейкія персоны (К-с).

Дзеепрыслоўе можа прымыкаць да дзеяслова ў форме розных ча-

соў – цяперашняга, прошлага і будучага: Ідучы па сцежцы, мы захапля-

емся вясновай раніцай. Ідучы па сцежцы, мы захапляліся вясновай рані-

цай. Ідучы па сцежцы, мы будзем захапляцца вясновай раніцай. Хоць

час дзеяслова ва ўсіх гэтых выпадках розны, часавае значэнне дзеепры-

слоўяў застаецца тое самае: падкрэсліваецца, што абодва дзеянні адбы-

ваюцца адначасова (ідзём і захапляемся, ішлі і захапляліся, будзем ісці і

захапляцца).

Такім чынам, катэгорыі часу дзеепрыслоўі не маюць: яна злілася ў

іх з катэгорыяй трывання і не выражаецца ні лексічным значэннем, ні

формаўтваральнымі суфіксамі.

Утварэнне дзеепрыслоўяў

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад дзеясловаў

незакончанага трывання, дзеепрыслоўі закончанага трывання – ад дзе-

ясловаў закончанага трывання.

Дзеепрыслоўі незакончанага трывання ўтвараюцца ад асновы

цяперашняга часу дзеясловаў I спражэння з дапамогаю суфіксаў -учы(-

ючы), ад дзеясловаў II спражэння – з дапамогай суфіксаў -ачы(-ячы):

піш-уць – піш-учы, ід-уць – ід-учы; кос-яць – кос-ячы, бач-аць – бач-ачы,

ходз-яць – ходз-ячы.

Ад некаторых дзеясловаў ІІ спражэння дзеепрыслоўі незакончана-

га трывання ўтвараюцца з дапамогай суфіксаў -учы(-ючы), а не -ачы(-

ячы): баяцца – баючыся, крычаць – крычучы, дрыжаць – дрыжучы,

спаць – сплючы.

Дзеепрыслоўі закончанага трывання ўтвараюцца ад асновы інфі-

нітыва (або прошлага часу) з дапамогаю суфіксаў -ўшы (пасля галосных)

і -шы (пасля зычных): раскінуць – раскінуўшы, прачытаць – прачытаў-

шы, зразумець – зразумеўшы, прынесці – прынёсшы, абтрэсці – абтро-

сшы.

Ад асноў прошлага часу ўтвараюцца дзеепрыслоўі ў тых выпадках,

калі ў інфінітыве дзеясловы маюць перад суфіксам -ці гук [с'], які ўзнік у

выніку дысіміляцыі [д], [т]: прывес-ці – прывяд-уць – прывё-ў – прывё-

ўшы, сплес-ці – сплят-уць – сплё-ў – сплё-ўшы; калі ў інфінітыве маюць

суфікс -ну-, які ў форме прошлага часу выпадае: высахну-ць – высах –

высах-шы, намокну-ць – намок – намок-шы; калі дзеясловы ў інфінітыве

заканчваюцца суфіксам -чы, у якім гук [ч] узнік са спалучэння кт: спя-

чы – спёк – спёк-шы.