Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Склон назоўнікаў. Асноўныя значэнні склонаў

Склон – граматычная катэгорыя, якая паказвае адносіны назоўніка

да іншых слоў у словазлучэннях і сказах. У сучаснай беларускай мове

шэсць склонаў: назоўны (адказвае на пытанні хто?, што?) родны (каго?,

чаго?), давальны (каму?, чаму?), вінавальны (каго?, што?), творны (кім?,

чым?), месны (па кім?, на чым?, аб чым?). Назоўны склон прамы, аста-

тнія – ускосныя. Назоўны склон ніколі не ўжываецца з прыназоўнікамі,

а месны – без прыназоўнікаў. Усе астатнія склоны могуць ужывацца з

прыназоўнікамі і без іх. Прыназоўнікі ўдакладняюць значэнне склонавай

формы. Пачатковай формай назоўніка з'яўляецца форма назоўнага

склону адзіночнага ліку.

У старажытнай беларускай мове быў сёмы склон – клічны. У суча-

снай беларускай мове формай клічнага склону выражаецца зваротак:

Паклон табе, мой беларускі краю! (Гіл.).

Назоўны склон мае значэнне суб'екта, утваральніка дзеяння.

Назоўнік назоўнага склону абазначае граматычна незалежны член сказа,

выступае ў ролі дзейніка двухсастаўнага і аднасастаўнага намінатыўнага

сказа: Вечар зацяпліў бярозак свечы (Каратк.).

У так званых пасіўных канструкцыях назоўнік назоўнага склону

можа абазначаць прадмет, на які накіравана дзеянне: Дарога сціскаецца

лесам і спускаецца ў лагчыну, потым ізноў падымаецца на горку (К-с).

Хмара нібы расшчапілася маланкай, прагучаў магутны ўдар грому

(Хадк.).

Назоўны склон можа ўжывацца ў ролі выказніка: Парэчча – слаў-

ная мясціна, куток прыгожы і вясёлы (К-с); прыдатка: Недзе там, у ве-

транай прасторы, злосна фыркаюць нябачныя чмялі-кулі (В.Б.); зваро-

тка: Адышло ад нас ты, лета, жаўталісцем лес адзеты (К-с).

Родны склон самы багаты на значэнні; ён можа абазначаць:

частку ад цэлага: кавалак хлеба, шклянка малака, аркуш паперы;

аб'ект дзеяння: уборка бульбы, рэцэнзаванне артыкула, ахова пры-роды (дзеянне, накіраванае на прамы аб'ект, выражаецца аддзеяслоўнымі

назоўнікамі);

аб'ект пры адмаўленні: не выканаць задання, не вывучыць урока;

адносіны асобы да іншай асобы або да калектыву: брат нявесткі,

сябар сям'і;

аб'ект часовага карыстання: папрасіць алоўка, пазычыць грошай,

узяць нажа;

прыналежнасць: словы бацькі, кніга сястры, сэрца хлопчыка;

азначальнае значэнне: тэма працы, подых навальніцы, успаміны

дзяцінства;

часавае значэнне: падрыхтавацца з вечара, чакаць да вясны;

прасторавае значэнне: стаяць каля дарогі, ісці ўздоўж лесу;

значэнне мэты: жыць для шчасця, падрыхтаваць для сустрэчы.

Давальны склон мае значэнне ўскоснага аб'екта, абазначае асобу

ці прадмет, на які накіравана дзеянне: напісаць маці, дзякаваць сябру, ус-

міхацца дзіцяці; можа мець значэнне ўскоснага суб'екта ў безасабовых

сказах: маці не спіцца, хлопчыку не сядзіцца, бабулі нездаровіцца.

Вінавальны склон мае значэнні: прамога аб'екта: любіць літара-

туру, пісаць пісьмо, чытаць газету, глядзець тэлевізар; прадмета думкі, мовы, пачуцця: думаць пра бацькоў, гаварыць пра

надвор'е;

прасторавае: паехаць у горад, павесіць пад столь, павярнуць на

поўдзень;

часавае: вярнуцца пад вечар, не бачыцца месяц, працаваць дзень і

ноч;

мэты: пайсці па ваду, збегаць па сястру, спяшацца на спатканне.

Творны склон мае значэнні:

прылады дзеяння, сродку вытворчасці: пісаць ручкай, касіць касой;

ускоснага аб'екта (асабліва ў безасабовых сказах): пахне сенам,

павеяла свежасцю, пацягнула дымком, напоўнілася водарам;

сумеснасці: явар з калінаю, брат з сястрою, студэнты з выкла-

дчыкамі;

часавае: прыйсці познім вечарам, убачыць ясным днём, пачуць лет-

няю ноччу;

прасторавае (без прыназоўніка і з прыназоўнікам): прабірацца

лясамі, ехаць лугам, схавацца за дрэвамі;

спосабу дзеяння і параўнання: спяваць басам, ісці хуткім крокам,

сабрацца гуртам, звівацца вужакаю (як вужака), залівацца салаўём (як

салавей).

Калі творны склон ужываецца ў складзе іменнага выказніка, ён мае

значэнне творнага прэдыкатыўнага: Для нас бор медны, неабсяжны

шчытом надзейным быў і хатай (М.Т.).

Месны склон мае значэнні:

месца: працаваць у полі, адпачываць на рацэ, жыць у горадзе;

часу: марыць у юнацтве, сустрэцца па вясне, сабрацца а пятай

гадзіне;

прычыны: памыліцца па нявопытнасці, накрычаць са злосці;

аб'ектнае: дагавор аб супрацоўніцтве, злавіць на слове, сумаваць

па волі;

стану: спыніцца ў захапленні, быць у роспачы, зайсціся ў плачы.

2.5. Тыпы скланення назоўнікаў

Змяненне назоўнікаў па склонах называецца скланеннем. Назоўні-

кі, якім уласцівыя аднолькавыя склонавыя канчаткі, аб'ядноўваюцца ў

групы, або тыпы скланення. Сістэма склонавых формаў назоўнікаў назы-

ваецца парадыгмай скланення.

У залежнасці ад склонавых канчаткаў большасць назоўнікаў тра-

дыцыйна адносіцца да першага, другога або трэцяга скланення. Некато-

рыя даследчыкі вылучаюць назоўнікі субстантыўнага скланення, сярод

якіх адрозніваюць назоўнікі 1-га, 2-га, 3-га скланення, рознаскланяль-

ныя, нулявога скланення (нескланяльныя) і множналікавыя назоўнікі;

назоўнікі ад'ектыўнага скланення, якія маюць форму прыметнікаў (ста-

ловая, насякомае); назоўнікі змешанага (субстантыўна-ад'ектыўнага)

скланення, якія ўключаюць прозвішчы на -ін(-ын), -оў(-ёў, -аў): Кузьмін,

Чыгрын, Папоў, Карпаў (гл., напрыклад; Шуба П.П. Сучасная беларуская

мова: Марфаналогія. Марфалогія. Мн., 1987. С. 65). Тып скланення вы-

значаецца па назоўным склоне адзіночнага ліку з улікам катэгорыі роду

назоўніка.

Да першага скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з канча-

ткам -а(-я): краіна, дарога, вуліца, песня, яблыня, зязюля і назоўнікі агу-

льнага роду, калі абазначаюць асоб жаночага полу: калега, сведка, цёзка,

забіяка, ціхоня, плакса. У навуковых граматыках традыцыйна такія

назоўнікі адносяць да другога скланення.

Да другога скланення адносяцца назоўнікі мужчынскага роду з ну-

лявым канчаткам: горад, месяц, трамвай, ураджай; усе назоўнікі ніякага

роду з канчаткамі -о(-ё), -е, -а; акно, дно, вясло, жыццё, галлё, насенне,

каменне, возера; у тым ліку пяць назоўнікаў на -мя: полымя, бярэмя,

цемя, вымя, семя; назоўнікі тыпу Пятро, Дняпро, а таксама назоўнікі му-

жчынскага роду на -а з ацэначнымі суфіксамі -іск-а (-ыск-а), -ішч-а (-

ышч-а): агніска, вятрыска, галасішча, дамішча. У навуковых граматы-

ках традыцыйна такія назоўнікі адносяць да першага скланення.

Да трэцяга скланення адносяцца назоўнікі жаночага роду з ну-лявым канчаткам: ноч, радасць, дробязь, любоў.

Склонавыя канчаткі назоўнікаў у кожным тыпе скланення зале-

жаць ад асновы слова і націску; у некаторых выпадках – ад лексічнага

значэння слова (напрыклад, канчаткі роднага склону назоўнікаў мужчы-

нскага роду другога скланення: брата, аўтобуса, дома; грому, цукру,

гаю, болю, агню, голаду, галалёду).

Аснова назоўнікаў можа заканчвацца:

на цвёрды зычны: вясна, парта, грам, дом, грыб, балота, цяпло;

на мяккі зычны: зямля, хвоя, радасць, дзень, край, насенне, шча-

сце;

на зацвярдзелыя зычныя ж, ш, ч, дж, р, ц: мяжа, глуш, ключ,

мора, сініца;

на заднеязычныя г, к, х: нага, кніга, казка, замок, воблака, рэха,

страха.

Пры скланенні назоўнікаў могуць змяняцца не толькі канчаткі, але

і аснова ў выніку чаргавання галосных або зычных: галка – галак, сон –

сну, рука – у руцэ, страха – на страсе, брыгада – у брыгадзе, плот – на

плоце.

Не належаць ні да аднаго з адзначаных тыпаў скланення назоўнікі,

якія маюць ва ўскосных склонах канчаткі, уласцівыя розным тыпам скла-нення, – так званыя рознаскланяльныя назоўнікі: імя, племя, стрэмя,

цяля, парася, птушаня, бацька, задзіра, плакса; нескланяльныя

назоўнікі: таксі, паліто, дэпо, метро, Антарыо; субстантываваныя

прыметнікі: рабочы, дзяжурная, настаўніцкая; назоўнікі, якія

ўжываюцца толькі ў множным ліку: акуляры, дажынкі, хованкі, вароты,

духі, вілы.

2.5.1. Назоўнікі першага скланення, іх канчаткі

Назоўнікі першага скланення з асновай на цвёрды і зацвярдзелы

зычны ў родным склоне адзіночнага ліку маюць канчатак -ы: вярбы,

прамовы, пушчы, сястры, мяжы, лужы, плошчы; з асновай на мяккі зы-

чны і г, к, х – -і: зямлі, вышыні, хвалі, кухні, сям'і, рукі, страхі.

У давальным і месным склонах назоўнікі маюць аднолькавыя ка-

нчаткі -е, -і, -ы, -э. Канчатак -е ўласцівы назоўнікам з асновай на цвёрды

зычны і на г, х, прычым цвёрды зычны чаргуецца з мяккім, а г, х – з з', с':

сцяна – сцяне, на сцяне, парта – парце, у парце, дарога – дарозе, на да-

розе, нага – назе, на назе, страха – страсе, на страсе. Канчатак -і ма-

юць назоўнікі з мяккай асновай: зямля – зямлі, у зямлі, кухня – кухні, на

кухні. Канчатак -ы маюць назоўнікі з асновай на зацвярдзелы зычны і на

к, які чаргуецца з ц: пушча – пушчы, у пушчы, сястра – сястры, у

сястры, гутарка – гутарцы, у гутарцы, загартоўка – загартоўцы, пры

загартоўцы; пад націскам – канчатак -э; шчака – шчацэ, на шчацэ, рака

– рацэ, у рацэ.

У вінавальным склоне назоўнікі ў залежнасці ад характару асно-

вы маюць канчаткі -у, -ю: вярбу, пушчу, зямлю, сям'ю, вышыню.

У творным склоне назоўнікі з асновай на цвёрды і зацвярдзелы

зычны маюць пад націскам канчатак -ой(-ою) (так званыя варыянтныя

канчаткі): вярбой(-ою), стралой(-ою), сястрой(-ою), не пад націскам

-ай(-аю): прамовай(-аю), плошчай(-аю), лужай(-аю); з асновай на мяккі

зычны пад націскам -ёй(-ёю): зямлёй(-ёю), вышынёй(-ёю), дабрынёй(-

ёю), не пад націскам -яй(-яю): хваляй(-яю), кухняй(-яю), пёсняй(-яю).

Назоўнікі агульнага роду з канчаткам -а(-я), якія абазначаюць асоб

жаночага полу, скланяюцца па тыпе першага скланення: непаседа, ціхоня

– непаседы, ціхоні; непаседзе, ціхоні; непаседу, ціхоню; непаседай, ціхо-

няй; аб непаседзе, пры ціхоні.

Асабовыя імёны, геаграфічныя назвы з канчаткам -а(-я) скланяюц-

ца, як агульныя назоўнікі першага скланення. Прозвішчы на -а(-я), якія

належаць асобам жаночага полу, скланяюцца, як назоўнікі першага скла-

нення: Паўлючэнка Таня, Паўлючэнкі Тані, Паўлючэнцы Тані, Паўлючэ-

нку Таню, Паўлючэнкай Таняй, пры Паўлючэнцы Тані.

2.5.2. Назоўнікі другога скланення, іх канчаткі

Назоўнікі мужчынскага роду ў залежнасці ад лексічнага значэння ў

родным склоне маюць канчаткі -а(-я) або -у(-ю). Канчатак -а(-я) маюць

назоўнікі, што абазначаюць:

асоб, жывых істот: брата, сябра, студэнта, мядзведзя, шчупака,

камара (канчатак -а маюць таксама назоўнікі тапелец, нябожчык, мярц-

вяк);

канкрэтныя прадметы: аўтобуса, агурка, медаля, сшытка, алоўка;

арганізацыі, прадпрыемствы, установы: саюза, завода, камітэта,

ліцэя;

спартыўныя гульні, віды спорту, танцы: хакея, тэніса, вальса;

населеныя пункты, геаграфічныя назвы: пасёлка, горада, Лунінца,

Лоева;

адзінкі вымярэння, адрэзкі часу: вольта, градуса, грама, рубля,

дня;

навуковыя тэрміны: ромба, косінуса, дзеяслова, прэфікса, (але:

склону).

Канчатак -у(-ю) характэрны для назоўнікаў, што абазначаюць:

зборныя прадметы: бярэзніку, хмызняку, алешніку, натоўпу, кале-

ктыву;

рэчывы, хімічныя злучэнні, элементы: цукру, пяску, снегу, чаю, соку, шакаладу, клею, ёду, кіслароду, цэзію, стронцыю (але: хлеба, аўса);

з'явы прыроды, стыхійныя бедствы: ветру, галалёду, агню, тайфу-

ну;

прасторавыя паняцці: лугу, краю, шляху, усходу, небасхілу, нізу, ве-

рху;

абстрактныя паняцці, якасці, дзеянні, стан: густу, розуму, спакою,

болю;

грамадскія фармацыі, навуковыя плыні, тэорыі: сацыялізму, дарві-

нізму, матэрыялізму, фармалізму, сіянізму.

Канчатак -у(-ю) уласцівы назоўнікам, што ўваходзяць у склад ус-

тойлівых выразаў: даць маху, ні роду ні плоду, звесці са свету, час ад

часу, ні слыху ні дыху, носу не паказваць, не да смеху, не да твару, ні

складу ні ладу, з першага погляду.

У залежнасці ад лексічнага значэння некаторыя назоўнікі мужчы-

нскага роду ў родным склоне могуць мець канчаткі -а(-я) і -у(-ю): трэ-

цяга лістапада (месяц) і пара лістападу (працэс, з'ява), абляцела лісце з

ясеня (прадмет) і шафа з ясеню (матэрыял), смак ананаса (плод) і выро-

шчванне ананасу (расліна, зборнае значэнне), не было пропуска (даку-

мент) і без пропуску заняткаў (абстрактны назоўнік), беларускага наро-

да (нацыя, насельніцтва рэспублікі) і шмат народу (зборны назоўнік),

падысці да трамвайнага парка (месца стаянкі і рамонту, канкрэтны

назоўнік) і рамонт трамвайнага парку (сукупнасць рухомага саставу,

зборны назоўнік).

У давальным склоне назоўнікі мужчынскага роду маюць канчатак

-у(-ю): брату, гораду, гароху, густу, кіслароду, цукру, соку, ветру, да-

жджу, краю, клею.

Адушаўлёныя назоўнікі мужчынскага роду ў вінавальвым склоне

супадаюць з родным і маюць канчатак -а(-я): брата, чалавека, сябра,

студэнта, настаўніка, шчупака, мядзведзя, каня; неадушаўлёныя – з

назоўным і маюць нулявы канчатак: інстытут, хлеб, гонар, цукар, неда-

хоп, стыль.

У творным склоне назоўнікі мужчынскага роду з асновай на цвё-

рды і зацвярдзелы зычны, а таксама з асновай на г, к, х пад націскам ма-

юць канчатак -ом: арлом, будаўніком, мараком, цесляром, ланцугом, за-

мком, нажом, сталом, не пад націскам – -ам: лёсам, пасёлкам, саюзам,

смехам, поспехам, архітэктарам, з асновай на мяккі зычны пад націскам

– -ём: вераб'ём, ласём, салаўём, рублём, ручаём, медалём, агнём, не пад

націскам – -ем: героем, ценем, шчаўем, болем, воем.

У месным склоне назоўнікі мужчынскага роду могуць мець канча-

ткі -е, -і, -ы, -у(-ю). Канчатак -е маюць назоўнікі з цвёрдай асновай, а та-

ксама з асновай на г, х, якія чаргуюцца з з', с': стол – у стале, саюз – у

саюзе, агарод – на агародзе, парог – на парозе, луг – у лузе, кажух – у ка-жусе. Назоўнікі з мяккай асновай маюць канчатак -і: цень – у цяні, пень

– на пні, май – у маі, гай – у гаі; з асновай на зацвярдзелы -ы: дождж –

на дажджы, шалаш – у шалашы, гараж – у гаражы. Назоўнік двор у за-

лежнасці ад лексічнага значэння ўжываецца або з канчаткам -ы, або з ка-

нчаткам -э: На прасторным двары сабралася шмат людзей і На дварэ

было ветрана. Канчатак -у(-ю) маюць назоўнікі з асновай на к і на г, х,

якія не чаргуюцца з з', с': цвік – на цвіку, канчатак – у канчатку, подзвіг

– аб подзвігу, доўг – у даўгу, сцяг – на сцягу, мех – у мяху, мох – на моху,

рух – у руху, а таксама назоўнікі, што абазначаюць асобу чалавека: пры

мастаку, студэнту, рэктару, настаўніку, госцю, кавалю. Некаторыя

назоўнікі з цвёрдай асновай, што абазначаюць асобу чалавека, часам

ужываюцца і з канчаткам -е (паводле граматыкі – назоўнікі з асновай на

цвёрды зычны): пры сыне, аб аграноме, на Міхале.

Назоўнікі ніякага роду з асновай на цвёрды і зацвярдзелы зычны,

а таксама на г, к, х у родным склоне маюць канчатак -а: акна, дна, возе-

ра, сонца, іржышча; з асновай на мяккі зычны – -я: поля, полымя, семя,

насення, галля.

У давальным склоне назоўнікі ніякага роду маюць адпаведна

асновам канчатак -у(-ю): дну, акну, возеру, сонцу, іржышчу, вуху, рэху,

полю, полымю.

Канчаткі вінавальнага склону назоўнікаў ніякага роду супадаюць

з канчаткамі назоўнага склону: акно, возера, сонца, іржышча, рэха, вуха,

полымя.

Творнаму склону назоўнікаў ніякага роду, як і назоўнікам мужчы-

нскага роду, уласцівыя канчаткі -ом(-ам), -ём(-ем): дном, акном, возерам,

сонцам, іржышчам, рэхам, галлём, полем.

У месным склоне для назоўнікаў ніякага роду ў залежнасці ад

асновы, як і для назоўнікаў мужчынскага роду, характэрныя канчаткі -е,

-і, -ы, -у: дно – на дне, акно – на акне, поле – у полі, мора – на моры, со-

нца – на сонцы, возера – у возеры, рэха – у рэху, ліха – аб ліху. Назоўнік

малако ў месным склоне мае націскны канчатак -э: у малацэ.