Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Невытворныя і вытворныя прыназоўнікі

Адны прыназоўнікі выконваюць службовую ролю са старажытных

часоў, другія як службовыя словы пачалі ўжывацца значна пазней; дакла-

дна вызначыць, з якога часу ўжываецца кожны прыназоўнік, амаль нема-

гчыма.

Паводле марфалагічнай будовы і паходжання прыназоўнікі падзя-

ляюцца на невытворныя (або простыя) і вытворныя.

Да невытворных адносяцца прыназоўнікі, паходжанне якіх з пу-

нкту гледжання сучаснай мовы цяжка ці немагчыма растлумачыць, бо

яны ўтварыліся ў старажытную пару. Да іх належаць: а, аб, ад, з (са), за,

без, да, для, дзеля, к (ка), на, над, пад, пра, праз, пры, у (ва), цераз. Ёсць

меркаванне мовазнаўцаў, што невытворныя прыназоўнікі паходзяць ад

самастойных слоў.

Некаторыя невытворныя прыназоўнікі (аб, з, за, на, па, у і інш.)

спалучаюцца з двума ці трыма склонамі і характарызуюцца

мнагазначнасцю: ісці па вуліцы (прасторавае значэнне), ударыць па ста-

ле (аб'ектнае), атрымаць па рублю (размеркавальнае), паехаць па дровы

(значэнне мэты).

Разнавіднасцю невытворных з'яўляюцца складаныя прыназоўнікі

з-за, з-пад, па-за, па-над, паўз, у якіх адзін прыназоўнік дапаўняе, уда-

кладняе значэнне другога.

Як вядома, большасць прыставак у словах (з-, на-, ад-, пры-, пад-,

у- і інш.) – гэта былыя невытворныя прыназоўнікі. Аднак не заўсёды

назіраецца адпаведнасць прыназоўнікаў і прыставак. Так, у беларускай

мове ўжываюцца прыназоўнікі для, к, але няма такіх прыставак; ёсць

прыстаўкі вы-, уз-, пера-, раз- і інш., але няма такіх прыназоўнікаў.

Да вытворных адносяцца прыназоўнікі, якія паходзяць ад знамяна-

льных слоў: вакол, замест, акрамя, у адпаведнасці з. Гэтыя прыназоўнікі

больш позняга паходжання, таму яны захавалі лексічнае значэнне тых

слоў, ад якіх утварыліся.

Чым далей у старажытнасць адыходзіць утварэнне прыназоўніка,

тым цяжэй вызначыць яго паходжанне. Для прыкладу можна назваць

прыназоўнік акрамя, які паходзіць ад малавядомага ў сучаснай белару-

скай мове назоўніка крома (край, мяжа) у форме меснага склону з пры-

стаўкай а-; апрача – ад прокъ (рэшта, астатні, іншы) з прыстаўкай а-;

каля – ад назоўніка коло (круг); між (паміж) – ад назоўніка межа

(мяжа), яшчэ ў XVI–XVII ст. ён меў форму назоўніка – межы (межы);

замест – ад место (месца), які яшчэ ў XVII ст. ужываўся без прыстаўкі

за- і інш.

Вытворныя прыназоўнікі звычайна ўжываюцца з адным якім-не-

будзь склонам і не характарызуюцца мнагазначнасцю.

Па суадносінах з іншымі часцінамі мовы вылучаюцца тры групы

вытворных прыназоўнікаў. Адну групу ўтвараюць прыназоўнікі пры-

слоўнага паходжання: вакол, абапал, упоперак, пасля, насуперак і інш.

Некаторыя прыслоўныя прыназоўнікі (апрача (апроч), акрамя, замест,

наконт, паводле і інш.) амаль страцілі лексічнае значэнне і ў сучаснай

мове выконваюць толькі службовую ролю; гэтыя словы канчаткова

перайшлі ў прыназоўнікі і як прыслоўі зусім не ўжываюцца: Пытаўся я

ў людзей, брат, сёння наконт зямлі каля Заблоння (К-с). У хаце апроч

бабкі Насты нікога не было (К-с). База падрыхтавалася да сустрэчы

гасцей паводле вашых указанняў («Звязда»). Другія словы гэтай групы

(вакол, побач, абапал, скрозь, насустрач, пасля, напярэдадні і інш.) за-

хоўваюць прыслоўнае значэнне месца або часу і ў сучаснай мове ўжыва-

юцца то як прыслоўі, то як прыназоўнікі, параўн.: Вакол было ціха і глу-

ха (К-с) і Афіцэры сабраліся вакол свайго начальніка... (К-с). Побач на

касагоры стаяў лес (В.Б.) і Побач чыгункі стаяў высокі стары лес (К-с).

Некаторыя прыназоўнікі ўтварыліся ў выніку злучэння прыслоўя з

невытворным прыназоўнікам: побач з, поплеч з, поруч з, разам з, згодна

з, незалежна ад, збоку ад, воддаль ад, следам за. Алёша сядзеў моўчкі на

задняй парце побач з Лявонам (Шам.). Поруч з дубкамі раслі грабы, ясе-

ні, вязы, рабіны (А.Ч.). Таварыш поплеч з ім ідзе і несці кніжкі памагае

(«Тарас на Парнасе»). Група прыназоўнікаў прыслоўнага паходжання

паступова папаўняецца.

Да другой групы належаць прыназоўнікі, якія ўтвораны ў выніку

злучэння аднаго ці двух невытворных прыназоўнікаў з назоўнікам ва

ўскосным склоне; гэта так званыя адыменныя прыназоўнікі: на працягу,

з выпадку, з мэтай, за выключэннем, у час, у выніку, у параўнанні з, у су-

вязі з, у адпаведнасці з, у адносінах да. На працягу стагоддзяў змагаліся

мазуры з нямецкімі захопнікамі за хлеб з роднага поля і за родную мову

(Б.). «Добра на лузе ў час сенакосу», – прызнаўся Янка (К-с). Змены на

сонцы адбываюцца ў залежнасці ад прычын атмасфернага характару

(Астраномія). У сувязі з гэтым трэба крыху вярнуцца і расказаць пра

яго [Ваўковіча] «доктарскае аблічча» (Вас.).

Прыназоўнікі шляхам, перад, каля з'яўляюцца застылымі формамі

назоўнікаў: Пракоп ішоў памалу, разважліва аглядаў дарогу перад са-

бою (К-с). Зямля каля рэчкі найбольш пясчаная, няўдзячная (I.М.).

Трэцюю групу складаюць прыназоўнікі дзеяслоўнага паходжання;

яны ўтварыліся ў выніку пераходу дзеепрыслоўя ў прыназоўнік. Некато-

рыя дзеепрыслоўі ўжываюцца як прыназоўнікі ў спалучэнні з невытво-

рным прыназоўнікам: нягледзячы на, гледзячы па, пачынаючы з; другія

дзеепрыслоўі ўжываюцца ў ролі прыназоўніка самастойна: дзякуючы,

уключаючы, выключаючы, не лічачы, канчаючы. Нягледзячы на позні

час, у кватэры Садовіча гарэла лямпа (К-с). Урад Індыі аб'явіў, што

пачынаючы з 25 студзеня 1965 года афіцыяльнай мовай Індыі будзе

мова хіндзі («Звязда»). Дзякуючы мясцовым камсамольцам удалося да-

стаць зусім спраўную супрацьтанкавую гармату (Б.).

Большасць вытворных адыменных прыназоўнікаў (у выніку, у

справе, з мэтай, з боку, у адносінах да, у адпаведнасці з), а таксама ад-

дзеяслоўныя і асобныя прыслоўныя прыназоўнікі (дзякуючы, згодна з,

адпаведна і інш.) ужываюцца пераважна ў публіцыстычным, канцы-

лярска-дзелавым і навуковым стылях мовы.

Па марфалагічнай будове адрозніваюцца тры тыпы прыназоўнікаў:

простыя прыназоўнікі: аб, без, за, у, на, для, пад, пры; складаныя пры-

назоўнікі, у якіх зліліся два словы: з-за, з-пад, па-за, па-над, паўз, за-

мест; састаўныя, якія складаюцца з двух і болей слоў: поруч з, у галіне,

з прычыны, у параўнанні з, у залежнасці ад.