Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Фанетычны падзел маўленчай плыні

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка

«Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ,

2001. – 231 с.».

Фанетычнае вывучэнне гукавых сродкаў прадугледжвае выяўленне

асноўных адзінак, апісанне іх фанетычных уласцівасцей і правіл

ужывання ў мове. Асноўныя фанетычныя адзінкі падзяляюцца на сегме-

нтныя, або лінейныя,– гук, склад, фанетычнае слова, сінтагма, ці такт,

фраза, якія вылучаюцца на аснове лінейнага члянення (сегментацыі)

моўнай плыні, і суперсегментныя, або прасадычныя,– націск, інтана-

цыя, якія як бы накладваюцца на сегментныя адзінкі і служаць сродкам

стварэння іх цэласнасці. Так, адзінства фразы ствараецца інтанацыяй,

адзінства сінтагмы – інтанацыйным цэнтрам, адзінства фанетычнага

слова – слоўным націскам, складовай рытмікай.

Фраза (франц. phrase, ад грэц. phrasos 'выраз, зварот мовы') – най-

большая фанетычная адзінка, якая вымаўляецца з закончанай інтанацыяй

і размяжоўваецца працяглымі паўзамі (на пісьме яны абазначаюцца

дзвюма паралельнымі рыскамі (//). Фраза можа супадаць са сказам ці ча-

сткай яго або некалькімі сказамі: Люблю наш край, старонку гэту, дзе я

радзілася, расла, дзе першы раз пазнала шчасце, слязу нядолі праліла //

(К.Б.). Вечарэла. // З балот пацягнула цёплай вільгаццю // (К-с).

Маўленчы такт – частка фразы, вымаўленая без прыпынку, без за-

кончанай інтанацыі і аддзеленая непрацяглай паўзай (на пісьме яна аба-

значаюцца адной рыскай (/). Так, у згаданым вышэй сказе будзем мець

наступныя такты: Люблю наш край / старонку гэту / дзе я радзілася /

расла / дзе першы раз пазнала шчасце / слязу нядолі праліла //

Фанетычнае (акцэнтавае) слова – частка маўленчага такта з ад-

ным націскам; яно найчасцей супадае з асобным словам – лексічнай адзі-

нкай. Аднак службовыя словы, не маючы свайго націску, прымыкаюць

да самастойных, утвараючы адно акцэнтавае слова: пад акном [пад-

акном], усё ж [ус'о-ш]. У межах акцэнтавага слова ненаціскныя словы

кампаненты (звычайна службовыя словы) называюць клітыкамі. Калі

клітыка знаходзіцца перад націскным словам, яе называюць пракліты-

кай (грэц. proklino 'нахіляюся наперад'): да нас, у яго, пад намі, а калі

пасля націскнога слова – энклітыкай (грэц. enklino 'схіляюся'): прынёс

бы, як жа. Клітыкамі могуць быць і паўназначныя словы: тры-дні , дзе-

ты. З часам клітыкі могуць стаць часткай лексічнага слова, яго

марфемай: падчас.

Пытанне пра фанетычныя адзінкі маўлення і пра іх колькасць і

існасць вырашаецца па-рознаму. Адны аўтары называюць фразу, маўле-

нчы такт (ён атаясамліваецца з фанетычным словам), склад і гук (А. Рэ-

фармацкі), іншыя характарызуюць толькі склад, акцэнтавае слова і такт,

які называюць сінтагмай (інтанацыйна непадзельная адзінка маўленчай

плыні, у сярэдзіне сінтагмы няма паўзаў).

Склад – гэтая найменшая адзінка маўленчай плыні: вымаўляючы

словы, мы падзяляем іх не на гукі, а на склады: поў-нач, да-мы, да-ра-гі.

Націск – гэта вылучэнне фанетычным спосабам той ці іншай гука-

вой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню.

Інтанацыя (лац. іntonare 'гучна вымаўляць') – сукупнасць фанеты-

чных сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак

як адзінага цэлага, а таксама для больш дакладнай перадачы думак і

пачуццяў асобы, якая гаворыць. Фанетычнымі сродкамі выражэння інта-

нацыі з'яўляюцца: 1) мелодыка (рух асноўнага тона голасу, яго павышэн-

не або паніжэнне), 2) інтэнсіўнасць (узмацненне і аслабленне вымаўлен-

ня, яго выразнасць), тэмп (хуткасць маўлення), тэмбр (эмацыйна-экспрэ-

сійная афарбоўка маўлення), паўзы.