Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Зваротныя дзеясловы

Зваротныя дзеясловы – гэта дзеясловы з постфіксам -ся(-ца,

-цца). Дзеясловы без гэтага постфікса – незваротныя.

Асноўная граматычная функцыя -ся – фармальна выражаць агуль-

нае значэнне непераходнасці. Таму ўсе зваротныя дзеясловы неперахо-

дныя.

Постфікс -ся мае словаўтваральнае і формаўтваральнае значэнні. У

сувязі з гэтым трэба адрозніваць самастойныя лексічныя адзінкі – асо-

бныя словы і зваротныя формы незваротных дзеясловаў. Напрыклад, у

словазлучэннях сябры сустрэліся, вучні хвалююцца, дзеці купаюцца, гол-

ле калышацца -ся ў зваротных дзеясловах з'яўляецца словаўтваральным,

таму што гэтыя дзеясловы з'яўляюцца асобнымі словамі ў адносінах да

адпаведных незваротных. Такія дзеясловы, як красціся, валачыся,

кіпяціцца, цягнуцца і інш., зусім разышліся значэннем з адпаведнымі не-

зваротнымі. Постфікс -ся мае формаўтваральнае значэнне ў дзеясловах

залежнага стану. Такія дзеясловы ўтвараюцца толькі ад пераходных дзе-

ясловаў: настаўнік правярае сшыткі – сшыткі правяраюцца настаўні-

кам.

Зваротныя дзеясловы са словаўтваральным постфіксам -ся ўтвара-

юцца ад пераходных і непераходных дзеясловаў. Зваротныя дзеясловы,

утвораныя ад непераходных дзеясловаў, можна падзяліць на дзве асноў-

ныя групы: дзеясловы, якія ўтварыліся шляхам далучэння постфікса -ся,

і дзеясловы, утвораныя пры дапамозе прыстаўкі і -ся.

Постфікс -ся, далучаючыся да многіх непераходных дзеясловаў,

пазбаўляе ўласцівай ім сувязі дзеяння з суб'ектам і ператварае асабовыя

дзеясловы ў безасабовыя, надаючы дзеянню міжвольны характар: ён ве-

села жыве – яму весела жывецца, добра працую – добра працуецца,

хутка чытаю – хутка чытаецца, не сядзіць – не сядзіцца, не сплю – не

спіцца. Некаторым непераходным дзеясловам постфікс -ся надае адценне

інтэнсіўнага дзеяння: стукацца, прасіцца. У асобных выпадках незваро-

тны і зваротны дзеясловы выступаюць як сінонімы, постфікс -ся толькі

больш падкрэслівае значэнне непераходнасці: бялець – бялецца, зелянець

– зелянецца, сінець – сінецца, дыміць – дыміцца, трапляць – трапляцца,

пытаць – пытацца, заблудзіць – заблудзіцца: Зелянее траўка ў полі, у

небе птушачкі пяюць (Ч.). Травіца зелянеецца, кветачкі цвітуць, ой, як

прыгожа цвітуць! (Куп.).

У сучаснай беларускай мове шырока ўжываюцца дзеясловы, утво-

раныя шляхам далучэння постфікса -ся і прыстаўкі адначасова. Зваротны

дзеяслоў, утвораны такім чынам, можа мець значэнне выніку: апомніцца,

нагуляцца, адваявацца, выстаяцца, выкруціцца, даскакацца, дадумацца,

зжыцца, ужыцца; узмацнення, нарастання дзеяння: разгарэцца, разгава-

рыцца, разгаманіцца; вычарпальнасці дзеяння: выплакацца, выстагнац-

ца, выгуляцца, выгаварыцца, выспацца і інш.

Сярод зваротных дзеясловаў ёсць такія, што не маюць адпаведных

незваротных; яны ўжываюцца толькі з -ся (reflexiva tantum). Адны з та-

кіх дзеясловаў адыменнага паходжання – маюць аднакаранёвыя назоўні-

кі ці прыметнікі: гняздзіцца – гняздо, каласіцца – колас, кусціцца – куст,

дзяцініцца – дзіця, бугрыцца – бугор, слязіцца – слёзы, купчасціцца – ку-

пчасты, храбрыцца – храбры; другія ўтвораны ад дзеяслоўных асноў:

бадзяцца, важдацца, застацца, заляцацца, завіхацца, каяцца, квапіцца,

кланяцца, спадзявацца, спрачацца, сумнявацца. Некаторыя з падобных

дзеясловаў у старажытнай агульнаўсходнеславянскай мове мелі адпаве-

дныя незваротныя.