Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

11. Арфаграфія і яе прынцыпы

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка

«Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ,

2001. – 231 с.».

Каб ведаць правілы чытання і пісьма, трэба ведаць не толькі графі-

ку, але і арфаграфію. Арфаграфія (грэц. orthos 'правільны' і grapho

'пішу') – сістэма агульнапрынятых правілаў перадачы вуснай мовы на пі-

сьме: напісання слоў і іх частак (марфемаў), пераносу частак слова на

наступны радок, правілаў абазначэння на пісьме межаў паміж моўнымі

адзінкамі (напісанні злітыя, паўзлітыя і асобныя), правілаў ўжывання

вялікай літары і пісьмовых скарачэнняў.

Правілы арфаграфіі будуюцца на падставе графікі. Там, дзе праві-

лы графікі паказваюць на тую ці іншую адпаведнасць як адзіную ў пэў-

ных фанетычных умовах, у арфаграфіі няма патрэбы. Напрыклад, у напі-

саннях дом, там, худы ўжыванне ўсіх літараў вызначаецца графікай.

Арфаграфія з некалькіх варыянтаў, якія дапускае графіка, выбірае адзін,

астатнія касуе.

Арфаграфія, кіруючыся адпаведным прынцыпам, выбірае адпаве-

дную арфаграму (грэц. orthos 'правільны' і gramma 'пісьмовы знак, літа-

ра') – напісанне, выбранае з двух ці болей мажлівых. Так, вымаўленне

[гарацкі] можна перадаць на пісьме трыма паралельнымі варыянтамі: га-

рацкі, гарадзкі, гарадскі. Арфаграфія замацоўвае апошні варыянт як

нарматыўны, а першыя два касуе.

Выбар паміж паралельнымі магчымымі напісаннямі, якія даюцца

графікай, вызначаецца на падставе таго ці іншага арфаграфічнага пры-

нцыпу. Іх вылучаюць 4 альбо 5: 1) фанетычны, 2) марфалагічны, 3) ды-

ферэнцыйны, 4) традыцыйны, 5) граматычны (грамематычны).

Пры фанетычным прынцыпе літары-арфаграмы перадаюцца на

пісьме ў адпаведнасці з іх вымаўленнем. Напрыклад, у словах дом –дамы, шэсць – шасці каранёвыя о, э, апынуўшыся ў ненаціскным стано-

вішчы, у адпаведнасці з вымаўленнем абазначаюцца літарай а: дамы,

шасці. Гэтак пішуцца і прыстаўкі з-/с-, без-/бес-, раз-/рас-, цераз-/церас-,

калі зычная фанема <з> у слабай пазіцыі (перад глухім зычным)

рэалізуецца ў сваім варыянце с.

Аднак не кожнае напісанне, адпаведнае вымаўленню, вызначаецца

фанетычным прынцыпам. Так, першыя ў названых парах словы дом,

шэсць перадаюцца на пісьме не паводле правілаў арфаграфіі (у іх няма

арфаграмаў), а чыста графічна, бо на месцы літараў у гэтых словах нель-

га ўжыць іншыя графемы. Фанетычны ж прынцып патрабуе перадачы на

пісьме жывых чаргаванняў гукаў, рэалізацыі фанемаў у іх варыянтах. У

беларускай мове фанетычным прынцыпам кіруюцца, як правіла, пры вы-

бары напісання галосных.

Пры марфалагічным прынцыпе захоўваецца аднастайнае, адноль-

кавае напісанне марфемаў (іх частак), не зважаючы на іх рознае вымаў-

ленне ў розных фанетычных пазіцыях. Так, мы пішам заводы і завод,

хоць у апошнім слове фанема <д> рэалізуецца ў гуку [т]: [завот]. Пры

марфалагічным прынцыпе аднастайна перадаюцца на пісьме гукі ў мо-цнай пазіцыі, г. зн. фанемы. Таму гэты прынцып называюць фанематы-

чным (фанемным), або марфанематычным, бо тут – «фанемнае» напі-

санне марфемаў (ці іх частак). У беларускай мове паводле гэтага пры-

нцыпу пішуцца зычныя літары: горад [горат], снег [с'н'эх], лётчык

[л'оч:ык].

Дыферэнцыйны прынцып найчасцей выкарыстоўваецца пры ад-

розненні слоў, пераважна пры размежаванні ўласных і агульных назоўні-

каў: крапіва і Крапіва Кандрат, танк і Танк Максім, арол і Арол (горад).

Гэты прынцып мае даволі вузкую сферу прымянення, таму яго звычайна

не лічаць прынцыпам, а гавораць пра дыферэнцыйныя напісанні.

Традыцыйны (гістарычны) прынцып – гэта прынцып захавання

напісання, якое ўсталявалася раней, у гістарычным мінулым і не адпа-

вядае ні рэальнаму вымаўленню, ні марфалагічным стасункам у суча-

снай мове. Гэта напісанне з вялікай літары новага вершаванага радка. Да

рэформы правапісу 2008 г. у беларускай мове традыцыйныя напісанні з

літарай е ў першым складзе перад націскам (замест нарматыўнага я) за-

хоўваліся ў словах васемнаццаць, дзевяты, дзесяты, семнаццаць. У но-

вых «Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» ў спрадвечна бела-

рускіх словах прапануецца пісаць тут літару я паводле агульнага правіла:

васямнаццаць, дзявяты, дзясяты, сямнаццаць і ў вытворных ад іх. І ў

іншамоўных словах традыцыйныя напісанні, якія пярэчаць фанетычнаму

прынцыпу (яканню), нярэдка змяняюцца, напрыклад: каляндар,

сяржант, дзяжурны, слясарны, ялейны, янот, ярмолка, яфрэйтар, яў-рэй, яхідны. І традыцыйнае напісанне літары э ў ненаціскных складах

іншамоўных слоў (асабліва ў канцавых складах спалучэннях тар, -тал)

замяняецца на а: майстар, лідар, шніцаль, прынтар, кампутар і г.д.