Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

19. Дзеяслоў як чаcціна мовы

Дзеяслоў – часціна мовы, якая абазначае дзеянне ці стан прадмета

як працэс і выражае яго ў граматычных катэгорыях трывання, стану, асо-

бы, ладу, часу.

Слова «працэс» у характарыстыцы дзеяслова мае шырокае значэн-

не. Дзеясловы могуць абазначаць канкрэтнае фізічнае дзеянне: будаваць,

малаціць, жаць, ткаць, чытаць, пісаць, касіць; рух, перамяшчэнне ў

прасторы: ісці, бегчы, ехаць, ляцець, імчацца; маўленне і думку: гава-

рыць, размаўляць, разумець, разважаць; успрыманне: бачыць, слухаць,

адчуваць; адносіны асобы да каго-небудзь, чаго-небудзь: любіць, кахаць,

ненавідзець, паважаць; стан: спаць, драмаць, маўчаць; змену прыметы

ці стану: разумнець, цяплець, старэць, спялець, жаўцець, святлець і інш.

Дзеяслоў мае граматычныя катэгорыі стану, трывання, ладу, часу,

асобы, ліку, роду. Ён мае таксама складаную сістэму формаў, сярод іх вы-

дзяляюцца чатыры разрады: інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова),

асабовыя формы (формы асобы, ліку, ладу, часу, роду), дзеепрыметнік,

дзеепрыслоўе.

Формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя.

Спрагальныя – асабовыя формы; яны змяняюцца па асобах, ліках, ладах,

часах (а ў прошлым часе – і па родах). Неспрагальныя формы – інфіні-

тыў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе. Спрагальныя і неспрагальныя формы

маюць шэраг агульных прымет, якія аб'ядноўваюць іх у адзіную сістэму

формаў дзеяслова: 1) агульнасць лексічнага значэння; 2) наяўнасць катэ-

горый трывання і стану; 3) агульнасць кіравання; 4) аднолькавую магчы-

масць прымыкання прыслоўя.

Інфінітыў і дзеепрыслоўе – нязменныя формы дзеяслова, астатнія –

зменныя. Зменным формам уласціва катэгорыя ліку, якая залежыць ад

ліку таго слова, да якога дзеяслоў адносіцца: вучань піша – вучні пішуць,

зжатае поле – зжатыя палі. Дзеепрыметнікі маюць катэгорыі трыван-

ня, стану, часу. Інфінітыў і дзеепрыслоўі маюць катэгорыі трывання і

стану.

Сінтаксічная роля дзеяслоўных формаў неаднолькавая. Асабовыя

(спрагальныя) формы ў сказе заўсёды выказнікі (таму іх яшчэ называ-

юць прэдыкатыўнымі): Лес супакойвае, разганяе трывогу, нервознасць

(Шам.). Сонца забегла за хмурынку і знікла зусім (Грах.). Інфінітыў

можа быць любым членам сказа. Дзеепрыметнікі часцей выступаюць у

сказе азначэннямі, зрэдку – выказнікамі, а кароткія – толькі выказнікамі:

Зара адплывала ў змрок, як падпалены ветразь (Панч.). Сад хоць і не-

вялікі, але дагледжаны (Ж.). Вароты не зачынены: прыходзь і кум, і

сват (Куп.). Дзеепрыслоўі ў сказе звычайна з'яўляюцца акалічнасцямі:

Жартуючы, смеючыся, прайшла па вуліцы моладзь (Хадк.).

Агульная характэрная сінтаксічная прымета ўсіх дзеяслоўных фо-

рмаў – здольнасць кіраваць скланяльнымі часцінамі мовы, якія выступа-

юць у ролі дапаўнення ці акалічнасці: прывезці з горада, прывёз з гора-

да, прывязу з горада, прывязуць з горада, прывезлі з горада, прывёз бы з

горада, прывязі з горада, прывезены з горада, прывёзшы з горада.

Да ўсіх дзеяслоўных формаў можа прымыкаць прыслоўе, паясня-

ючы іх: уважліва прачытаць, уважліва прачытаю, уважліва прачытаў,

уважліва прачытаў бы, уважліва прачытай, уважліва прачытаны, ува-

жліва прачытаўшы.

Інфінітыў

Інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова) – нязменная форма дзе-

яслова, якая абазначае дзеянне ці стан, не звязаныя з асобай і часам:

Прыемнасць – пазнаёміцца з чалавекам ветлым, радасць – пагутарыць з

разумным, удача – знайсціся ў патрэбе са смелым, шчасце – жыць,

працаваць з чалавекам сумленным (М.Т.).

Інфінітыў традыцыйна разглядаецца як зыходная, пачатковая фо-

рма дзеяслова. Семантычна ён аналагічны назоўнаму склону назоўніка

са значэннем дзеяння (параўн.: даглядаць – догляд, навучаць – навучан-

не).

Інфінітыў мае граматычныя катэгорыі трывання: пісаць – спісаць,

берагчы – зберагчы і стану: абмяркоўваць, вывучаць – абмяркоўвацца,

вывучацца. Ён можа быць пераходным ці непераходным: будаваць (шко-

лу), сеяць (лён), сядзець, ісці; незваротным ці зваротным: мыць – мыцца,

сустракаць – сустракацца.

У беларускай мове інфінітыў мае суфіксы -ць, -ці, -чы. Суфікс -ць

далучаецца да асновы, якая канчаецца на галосны гук: жаць, грэць, аба-

раняць, рваць, веяць, ехаць, хадзіць, плаваць, віць, ліць, гаварыць, пісаць.

Суфікс -ці ўжываецца ў дзеясловах, аснова якіх канчаецца зычным гу-

кам: лезці, паўзці, скрэбці, сесці, плесці, прасці, месці. Суфікс -чы маюць

дзеясловы з асновай на заднеязычны г: бегчы, берагчы, легчы, стрыгчы,

сцерагчы. Дзеясловы з асновай цяперашняга часу на заднеязычны к

(тыпу валакуць, таўкуць, пякуць) у інфінітыве звычайна ўжываюцца без

к: валачы, таўчы, пячы. Толькі адзін дзеяслоў ужываецца ў двух вары-

янтах – (сячы і секчы (пры перавазе першага).

Інфінітыў можа ўжывацца ў ролі любога члена сказа – галоўных

яго членаў: Век зжыць – не мех сшыць (Пр.); азначэння: У Таўбіна кле-

катала нястрымная прага тварыць (Луж.); дапаўнення: Лабановіч за-

гадаў выхаванцам прынесці кнігі, сшыткі, якія ў іх ёсць, і ўсё, што

патрэбна для навучання (К-с); акалічнасці: Усе рынуліся на поле – ка-

паць картоплю (I.М.). Інфінітыў можа быць часткай выказніка: І ў лесе, і

ў палях пачынала цямнець (К-с).

Словы відаць, чуваць у беларускай мове не спрагаюцца, яны толькі

знешне супадаюць з дзеясловамі на -аць. У сказе яны выступаюць выка-

знікам, спалучаюцца з дзеясловам-звязкай быць, які паказвае на час (у

цяперашнім часе дзеяслоў-звязка не ўжываецца). Напрыклад: Адтуль ві-

даць адразу пяць азёр (Б.). Чым бліжэй падыходзілі, тым выразней чу-

ваць былі песні (Зарэц.).