Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Віды лінгвістычных слоўнікаў

Лінгвістычныя слоўнікі, якія выкарыстоўваюць матэрыялы адной

ці некалькіх (найчасцей дзвюх) моваў, падзяляюцца на аднамоўныя і

дзвюхмоўныя (радзей шматмоўныя). У аднамоўных слоўніках для хара-

ктарыстыкі лексікі пэўнай мовы выкарыстоўваюцца словы той самай

мовы, у дзвюхмоўных (шматмоўных) слоўніках словы дзвюх (ці болей)

моваў. У асноўным гэта перакладныя слоўнікі, дзе словы аднае мовы

тлумачацца, апісваюцца шляхам перакладу на іншую мову (іншыя

мовы): «Русско-белорусский словарь» пад рэдакцыяй Я. Коласа, К. Кра-

півы, П. Глебкі (1953), «Беларуска-рускі слоўнік» пад рэдакцыяй К. Кра-

півы (1962) і яго перавыданні, «Еўраслоўнік» Л. Баршчэўскага (2008) на

28 мовах.

Найбольш пашыраныя і разнастайныя аднамоўныя слоўнікі, якія

паводле свайго лексічнага матэрыялу, спосабаў яго апісання і мэтанакі-

раванасці падзяляюцца на розныя віды: тлумачальныя, арфаграфічныя,

арфаэпічныя, марфемныя, словаўтваральныя, гістарычныя, этымалагі-

чныя, слоўнікі іншамоўных слоў, фразеалагічныя, слоўнікі сінонімаў,

слоўнікі антонімаў, слоўнікі паронімаў, слоўнікі дыялектнай лексікі, ад-варотныя (інверсійныя) слоўнікі ды іншыя. Кожны слоўнік мае тры аба-

вязковыя элементы: рэестр слоўніка, загалоўкавае слова і слоўнікавы

артыкул. Рэестр (лац. regestrum – 'унесенае, запісанае') – гэта спіс,

пералік слоў, якія разглядаюцца ў слоўніку; ён бывае розны ў розных

відах слоўніка, напрыклад, у арфаэпічным і арфаграфічным ці слоўніку

сінонімаў і антонімаў. Загалоўкавае слова гэта слова, якім пачынаецца

слоўнікавы артыкул, яно ў лінгвістыцы называецца таксама вакабула

(лац. vocabulum – 'слова'). Слоўнікавы артыкул – гэта загалоўкавае

слова разам з усімі звесткамі, якія падаюцца пра яго ў слоўніку. Ён

займае асобны абзац ці некалькі абзацаў у слоўніках розных тыпаў.

Самы кароткі слоўнікавы артыкул звычайна ў арфаграфічным і

арфаэпічным слоўніках. Найбольш элементаў мае слоўнікавы артыкул у

тлумачальным слоўніку (да сямі).

Слоўнікі літаратурнай мовы, складзеныя ў адпаведнасці з закана-

даўча замацаванымі нормамі вымаўлення, правапісу, словазмянення

называюцца нарматыўнымі. Тэрмін «ненарматыўныя слоўнікі» выка-

рыстоўваецца як агульная назва слоўнікаў, якія фіксуюць некадыфікава-

ныя моўныя з'явы, што існуюць па-за межамі літаратурнай мовы (дыяле-

ктныя слоўнікі, слоўнікі жарганізмаў).

Тлумачальны слоўнік – гэта аднамоўны слоўнік, у якім даецца

тлумачэнне значэнняў слоў (і ўстойлівых спалучэнняў) пэўнай мовы сро-

дкамі той самай мовы, паказваюцца граматычныя, стылістычныя і іншыя

адзнакі слова.

Разгледзім падрабязна гэтыя элементы, бо тлумачальны слоўнік –

найлепшы дарадца студэнту і настаўніку, вучню і ўсім, хто цікавіцца сло-

вам, яго значэннем і выкарыстаннем у мове.

1) Загалоўкавае слова: першы і абавязковы элемент усякага віду

слоўніка; вылучаны тоўстым шрыфтам, мае націск (у двух- і

шматскладовым слове) і падаецца з абзаца як пачатак слоўнікавага

артыкула. Размяшчэнне загалоўкавых слоў звычайна ідзе паводле

алфавіту слоў (алфавітныя слоўнікі) ці каранёў слова (алфавітна-гне-

здавыя слоўнікі). Найбольш пашыраныя ў наш час алфавітныя слоўні-

кі. У адваротных (інверсійных) слоўніках улічваецца алфавітны пара-

дак не пачатку, а канца слова.

2) Граматычная характарыстыка слова: называецца часціна

мовы, акрамя назоўніка (тут паказваецца яго род: м. – мужчынскі, ж. –

жаночы, н. – ніякі) і дзеяслова (падаюцца абазначэнні трывання: зак. –

закончанае і незак. – незакончанае); паказваюцца граматычныя формы

слоў: канчаткі назоўніка ў родным склоне адзіночнага ліку (а часам і

іншых), родавыя канчаткі прыметнікаў і дзеепрыметнікаў, парадкавых

лічэбнікаў, некаторых займеннікаў, канчаткі дзеясловаў у 1-й, 2-й і 3-й

асобе адз.л., а часам і множнага.

3) Стылістычная характарыстыка слова: падаюцца (скарочана)

паметы, якія паказваюць на сферу стылістычнага выкарыстання слова

(нейтральныя словы паметаў не маюць): разм. (размоўнае) – слова выка-

рыстоўваецца ў гутарковай мове (напр. балбатаць); кніжн. (кніжнае) –

слова ўласцівае кніжнаму стылю; абл. (абласное) – дыялектнае слова

(якое выкарыстоўваецца ў мастацкай літаратуры); высок. (высокае) –

слова з адценнем прыўзнятасці, урачыстасці; спец. (спецыяльнае) – сло-

ва пэўнай спецыяльнасці; паэт. (паэтычнае) – слова, уласцівае паэты-

чнай мове; уст. (устарэлае); груб. (грубае), пагард. (пагардлівае); зне-

важ. (зневажальнае); ласк. (ласкальнае); экспр. (экспрэсіўнае) ды іншыя.

4) Сэнсавая характарыстыка слова: паказваюцца ўсе значэнні

слова (абазначаюцца арабскімі лічбамі – 1, 2, 3, 4 і г.д.) і яго семанты-

чныя адценні (яны аддзеленыя знакам //) Амонімы падаюцца з арабскімі

лічбамі, што размяшчаюцца верхнім індэксам побач са словам (Бор1, Бор2

). На першае месца выносіцца найбольш пашыранае значэнне, далей

ідуць менш актыўныя ў выкарыстанні семантычныя варыянты.

5) Ілюстрацыі – тыповыя спалучэнні слоў або цытаты з твораў;

яны выяўляюць тыповую спалучальнасць слоў, дапамагаюць больш поў-

на ўсвядоміць семантыку слова, яго нарматыўнасць (хто з аўтарытэтных

майстроў слова карыстаецца гэтым словам).

6) Тэрміналагічныя і фразеалагічныя спалучэнні. Яны падаюц-

ца асобным абзацам пасля знака O і знака ромба ◊. У канцы слоўнікавага

артыкула пасля тлумачэння семантыкі рэестравага слова паказваецца

значэнне гэтых спалучэнняў.

Напрыклад:

Дошка...

O. Мемарыяльная дошка – дошка, якая служыць для ўвекавечання

памяці пра якую-небудзь асобу або падзею.

◊ Ад дошкі да дошкі – ад пачатку да канца, усё, нічога не прапуска-

ючы (прачытаць і пад.).

7) Этымалагічная даведка – паказ, з якой мовы прыйшло слова,

яго значэнне і матываванасць. Напрыклад:

Бельведэр

[Iт. Belvedere 'прыгожы від'].

Бенефіс

[Ад фр. bénéfice 'прыбытак, карысць']

Разгледзім падрабязна спосабы тлумачэння лексічнага значэння

слова, яго сэнсавую характарыстыку. Найбольш пашыраныя з іх насту-

пныя: а) апісанне зместу паняцця (прадмета) праз выяўленне яго адме-

тных рысаў, інакш дэфініцыя (лац. definitio – азначэнне). Напрыклад:

судак – каштоўная прамысловая рыба сямейства акунёвых; суддзя – слу-жбовая асоба ў органах суда, якая выносіць прысуд па судовай справе;

б) падбор сінонімаў, напрыклад: суверэнны – незалежны, самастойны;

в) падбор антонімаў, напрыклад: плыткі супрацьлегл. глыбокі;

г) словаўтваральнае тлумачэнне – паказваецца суаднесенасць вытворнага

слова з тым, ад якога яно ўтварылася, напрыклад: студэнтка – жаночая

форма да студэнт; струганне – дзеянне паводле дзеяслова стругаць;

д) спасылка на іншае слова, якое ўжо тлумачылася, напрыклад: флексія –

тое, што і канчатак.

Часта пры тлумачэнні значэння слова выкарыстоўваюцца адразу

некалькі спосабаў, іх спалучэнне; гэта камбінаванае тлумачэнне.

Напрыклад: Суверэнны... 2. Які валодае суверэнітэтам, незалежны, сама-

стойны.

Рэгулярнымі пры тлумачэнні семантыкі слова выступаюць дэфіні-

цыя, падбор сінонімаў і словаўтваральнае тлумачэнне.

Тлумачальныя слоўнікі падзяляюцца на аднатомавыя і шматтома-

выя (акадэмічныя). Напрыклад аднатомавы «Тлумачальны слоўнік бела-

рускай літаратурнай мовы» (1996) і 5-томавы (шасцікнігавы) «Тлумача-

льны слоўнік беларускай мовы» (Мн., 1977–1984). Ад нарматыўных тлу-

мачальных слоўнікаў, дзе падаюцца словы літаратурнай мовы, адрозніва-

юцца дыялектныя слоўнікі (інакш абласныя, краёвыя), у якіх падаюц-ца рэгіянальныя словы, уласцівыя пэўнай гаворцы ці дыялекту. Нярэдка

гэта засведчана ў самой назве слоўніка: «Краёвы слоўнік усходняй Магі-

лёўшчыны» І. Бялькевіча (1970), «Дыялектны слоўнік (з гаворак Зэльве-

ншчыны)» П. Сцяцко (1970), «Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчы-

ны» (1999).

Акрамя тлумачальных (літаратурных і дыялектных) слоўнікаў, ёсць

чыста дастасоўныя слоўнікі: арфаграфічныя – у іх падаюцца словы і

словаформы, якія складаюць пэўную цяжкасць у правапісе (І.У. Кандра-

ценя «Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы» (2009); арфаэпічныя –

словы і словаформы з магчымымі цяжкасцямі ў вымаўленні; сінанімі-

чныя сінанімічныя шэрагі слоў з іх адрозненнямі (М.К. Клышка Слоў-

нік сінонімаў і блізказначных слоў. (1976.); антанімічныя – антанімі-

чныя пары слоў; фразеалагічныя – тлумачацца значэнні фразеалагі-

змаў; марфемныя слоўнікі – паказваецца марфемная структура слоў;

словаўтваральныя – падаюцца вытворныя словы, што ўваходзяць у

словаўтваральнае гняздо, і паказваюцца ўсе словаўтваральныя ступені

пры ўтварэнні гэтых слоў. Або паказваюцца спосабы і сродкі ўтварэння

кожнага асобнага слова, што падаюцца ў алфавітнай паслядоўнасці ў

словаўтваральным даведніку (А.М. Бардовіч, М.М. Круталевіч, А.А. Лу-кашанец «Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы» (2000).

Гістарычныя слоўнікі падаюць словы (і іх тлумачэнне) з пісьмо-

вых помнікаў. Этымалагічныя слоўнікі высвятляюць паходжанне і

першасную форму, матываванасць слоў: «Этымалагічны слоўнік

беларускай мовы» і інш.

Тапанімічныя слоўнікі сістэматызуюць і апісваюць уласныя ге-

аграфічныя назвы. Прыкладам іх ёсць слоўнікі назваў населеных пу-

нктаў усіх вобласцяў Беларусі Я.Н. Рапановіча. Існуюць таксама слоўнікі

паронімаў, паралексаў: «Белорусско-русский паралексический словарь-

справочник» (1985); слоўнікі запазычанай лексікі: «Слоўнік іншамоўных

слоў» А.М. Булыкі (1993) і яго 2-томавае выданне (1999).

Фразеалагічныя слоўнікі бываюць аднамоўныя і двухмоўныя ці,

радзей, шматмоўныя (перакладныя): С. Санько «Малы беларуска-рускі

слоўнік прыказак, прымавак і фразем» (1991); Л. Корсак, Л. Марціновіч

«Англа-беларускі слоўнік параўнальнага тыпу». Сярод аднамоўных ад-

розніваюць паводле іх прызначэння тлумачальныя, этымалагічныя, слоў-

нікі фразеалагічных сінонімаў, слоўнікі фразеалагічных антонімаў, фра-

зеалагічныя слоўнікі мовы пісьменніка: І. Лепешаў «Фразеалагічны

слоўнік беларускай мовы». Т. 1-2. (1993) і яго больш грунтоўнае выданне

«Слоўнік фразеалагізмаў». Т. 1-2. (2008). І. Лепешаў «Этымалагічны слоўнік

фразеалагізмаў» (1993). Паводле крыніц матэрыялу бываюць фразеалагі-

чныя слоўнікі літаратурнай мовы, народнай мовы і асобных гаворак:

І. Лепешаў «З народнай фразеалогіі: Дыферэнцыяльны слоўнік» (1991);

Г. Юрчанка «І коціцца валіцца» (1972).

У апошні час сярод лексіколагаў пашыраецца думка аб стварэнні

Машыннага фонду беларускай мовы, які будзе змяшчаць усе звесткі з

практычнай і тэарэтычнай лексікаграфіі, а таксама неабходную інфарма-

цыю з суседніх лінгвістычных дысцыплін – лексікалогіі, фразеалогіі, ды-

ялекталогіі, тэрміналогіі, анамастыкі і інш.