Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных

Асноўнай артыкуляцыйнай асаблівасцю галосных, у адрозненне ад

зычных, з'яўляюцца адсутнасць перашкоды на шляху выдыхаемага паве-

тра, слабы паветраны струмень і абавязковая работа галасавых звязак.

Дзякуючы рытмічным ваганням галасавых звязак утвараецца му-

зычны тон, голас. Музычны тон суправаджаецца абертонамі, або дада-

тковымі тонамі. Змяненне аб'ёму і формы рэзанатараў у выніку рухаў

языка і рознага становішча губ выклікае змяненне абертонаў, якія нада-

юць кожнаму галоснаму своеасаблівы тэмбр. Гэтым і абумоўліваецца ад-

розненне паміж галоснымі.

Такім чынам, класіфікацыя галосных праводзіцца ў залежнасці ад

артыкуляцыі губ і языка.

Паводле артыкуляцыі губ галосныя падзяляюцца на лабіялізаваныя

і нелабіялізаваныя. Пры вымаўленні лабіялізаваных галосных губы

збліжаюцца, акругляюцца і крыху выцягваюцца ўперад, павялічваючы

тым самым ротавы рэзанатар. Гэта надае гукам спецыфічную губную

афарбоўку: [о], [у]. Пры ўтварэнні нелабіялізаваных галосных губы

пасіўныя, таму гэтыя гукі не маюць губной афарбоўкі: [а], [і], [ы], [э].

Паводле артыкуляцыі языка вызначаюцца спосаб утварэння і месца

ўтварэння галосных гукаў. Паводле спосабу ўтварэння галосныя падзя-

ляюцца ў залежнасці ад ступені пад'ёму языка па вертыкалі. Адрозніва-

юцца тры ступені пад'ёму, інакш – тры пад'ёмы: верхні, сярэдні, ніжні.

Пры вымаўленні галосных верхняга пад'ёму язык у поласці рота

займае самае высокае становішча. Ніжняя сківіца крыху апускаецца,

ствараючы вузкую шчыліну паміж зубамі, таму галосныя верхняга пад'-

ёму называюцца вузкімі, або закрытымі: [і], [ы], [у]. Артыкуляцыя гало-

сных ніжняга пад'ёму адбываецца пры шырокім адкрыцці рота, таму

галосныя ніжняга пад'ёму называюць шырокімі. Язык у поласці рота

займае самае нізкае становішча: [а]. Пры прамежкавым, сярэднім, пад'-

ёме языка ўтвараюцца галосныя сярэдняга пад'ёму: [о], [э].

Месца ўтварэння галосных гукаў залежыць ад рухаў языка па га-

рызанталі ў напрамку да пярэдніх зубоў і ад таго, якая частка языка

актыўна артыкулюе. У адпаведнасці з гэтым вылучаюцца галосныя

пярэдняга, сярэдняга і задняга рада. Пры вымаўленні галосных пярэд-

няга рада найбольш актыўны ўдзел у артыкуляцыі прымае пярэдняя ча-

стка языка, кончык языка набліжаецца да ніжніх зубоў: [і], [э]. Галосныя

сярэдняга рада ўтвараюцца, калі язык займае сярэдняе, нейтральнае

становішча і актыўна артыкулюе сярэдняй часткай: [ы], [а]. Галосны [а] можна разглядаць і як гук сярэдня-задняга рада. Пры вымаўленні гало-

сных задняга рада язык адцягнуты назад, а найбольш актыўна артыку-

люе яго задняя частка: [о], [у].

Такім чынам, кожны галосны гук можна ахарактарызаваць па суку-

пнасці яго трох асноўных прымет: 1) удзелу ў артыкуляцыі губ (лабіялі-

заваны-нелабіялізаваны), 2) пад'ёму, 3) рада. Напрыклад: [у] – лабіяліза-

ваны, верхняга пад'ёму, задняга рада; [э] – нелабіялізаваны, сярэдняга

пад'ёму, пярэдняга рада.

Артыкуляцыйная класіфікацыя галосных

Рад

Пад'ём пярэдні сярэдні задні

Нелабіялізаваныя Лабіялізаваныя

Верхні [і] [ы] [у]

Сярэдні [э] [о]

Ніжні [а]

Можна вылучыць таксама акустычную класіфікацыю гукаў. У

аснове акустычнай класіфікацыі гукаў ляжаць аб'ектыўныя акустычныя

ўласцівасці гукаў, выяўленыя пры дапамозе спецыяльных электрааку-

стычных прыбораў па дыхатамічным прынцыпе.

Асноўныя акустычныя ўласцівасці гукаў прадстаўлены ў выглядзе

дыхатамічных, двухчленных, проціпастаўленняў. Пры апісанні гукаў

беларускай мовы істотнымі з'яўляюцца 9 пар акустычных прымет: вака-

льнасць / невакальнасць, кансанантнасць / некансанантнасць, дыфузна-

сць / кампактнасць, нізкая танальнасць і высокая танальнасць, бемольна-

сць / небемольнасць, дыезнасць / недыезнасць, перарванасць / непера-

рванасць, рэзкасць / нярэзкасць, звонкасць / глухасць. Усе гэтыя акусты-

чныя прыметы, паводле якіх праводзіцца класіфікацыя, маюць выразныя

адпаведнасці ў спектры гука і разам з тым яны пэўным чынам суадно-

сяцца з артыкуляцыйнай характарыстыкай гукавых адзінак.