Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Часціны мовы як лексіка-граматычныя разрады слоў

Паводле граматычных уласцівасцей усе словы беларускай мовы

размяркоўваюцца па лексіка-граматычных разрадах, якія называюцца ча-сцінамі мовы. Падзел слоў на часціны мовы адбываецца на аснове іх ка

тэгарыяльнага (класіфікацыйнага) лексічнага значэння, марфалагічны

прымет, сінтаксічных уласцівасцей і асаблівасці сістэмы словаўтварэння

Катэгарыяльнае (класіфікацыйнае) значэнне – гэт

абагульненае лексічнае значэнне слоў пэўнай часціны мовы, не звяза

нае з лексічным значэннем кожнага асобнага слова – семантычна

прыметай, якая індывідуалізуе слова, вылучае яго ў асобную лексему

Катэгарыяльнае значэнне абагульняе, аб'ядноўвае словы ў адзін кла

(разрад).

Да марфалагічных прымет, якія ўлічваюцца пры класіфікацыі ча

сцін мовы, адносяцца: зменнасць ці нязменнасць слоў, тып і асабліва

сці іх змянення (скланенне, спражэнне); граматычныя катэгорыі слоў

іх спецыфіка.

Лексіка-граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца адзі

нствам абагульненага значэння, агульнасцю граматычных катэгорый

асаблівасцей словазмянення, спалучальнасці з іншымі словамі, падабе

нствам асноўных сінтаксічных функцый і спосабаў словаўтварэння

складаюць 10 часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік

дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік.

Часціны мовы падзяляюцца на паўназначныя (назоўнік, прыме

тнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе) і непаўназначны

(прыназоўнік, злучнік, часціцы). Выклічнік знаходзіцца па-за межамі гэ

тага падзелу. Сярод паўназначных часцін мовы вылучаюцца ўказаль

ныя словы (займеннік), якія не называюць прад метаў, прыкмет ці коль

касці, а толькі ўказваюць на іх. Астатнія паўназнач ныя часціны мовы ад

носяцца да знамянальных.

Да паўназначных часцін мовы звычайна адносяць і словы, што

называюць стан асобы, асяроддзе (весела, сумна, холадна, шкада, до-

сыць, нельга і падобныя) ці маюць значэнне ацэнкі (магчымасці або не-

магчымасці) і г. д. Гэты клас слоў у многіх даследаван нях называюць па-

рознаму: прэдыкатывамі, катэгорыяй стану, безасабова-прэдыкатыўнымі

словамі, прэдыкатыўнымі прыслоўямі.

Непаўназначныя – перш за ўсё службовыя словы. Асобны клас слоў

дзеяслоўнага паходжання – звязкі (быць, стаць, з'яўляцца і падо-

бныя) і часціцы.

Такая класіфікацыя часцін мовы складвалася паступова і не з'яў-

ляецца завершанай, бо пабудавана не на адзінай лагічнай аснове і не

ахоплівае ўсіх магчымых класаў слоў. Яна традыцыйная і, пераважна,

практычная, зручная для навучання ў шко ле. У сучаснай навуковай лі -

таратуры вылучаюцца 3 погляды на часціны мовы: анталагічны (у самой

мове аб'ектыўна існуюць разрады слоў, яны нібы прапануюцца самой

моўнай сістэмай), навуковы (людзі самі ствараюць класіфікацыі слоў і

таму бясконца спрачаюцца пра колькасць часцін мовы), дыдактычны (як

лепш падаць сістэму слоў мовы прыста савальна да запатрабаванняў

школы).

Усе словы можна падзяліць на зменныя і нязменныя. Зменныя

маюць сістэму форм, у кожнай з іх свой адпаведны сродак выражэння,

звычайна канчатак. Нязменныя словы без канчаткаў. Зменнымі словамі

з'яўляюцца назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі, займеннікі, дзеясловы,

нязменнымі – прыслоўі, катэгорыя стану (безасабова-прэдыкатыўныя

словы), мадальныя словы, усе службовыя словы і выклічнік. Акрамя

таго, сярод зменных часцін мовы могуць быць нязменныя словы.

Напрыклад, сярод назоўнікаў у асобную групу выдзяляюцца нескла -

няльныя словы тыпу метро, дэпо, кенгуру, калібры і інш.

Зменныя словы скланяюцца (назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі,

займеннікі) або спрагаюцца (дзеясловы). Часціны мовы характарызу -

юцца розным наборам граматычных катэгорый і іх зместам. Найболь -

шую колькасць граматычных катэгорый мае дзеяслоў.

Такім чынам, часціны мовы – гэта лексіка-граматычныя класы

слоў, якія характарызуюцца катэгарыяльным (класіфікацыйным) зна -

чэннем, уласцівымі ім граматычнымі катэгорыямі, асноўнымі сінтаксі -

чнымі функцыямі, спосабамі словаўтварэння.