Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

16. Прыметнік як часціна мовы

Прыметнік – самастойная часціна мовы, якая мае абагульненае

значэнне прыметы, характарызуецца граматычнымі катэгорыямі роду,

ліку і склону, у сказе выконвае функцыю азначэння або выказніка.

Значэнне прыметы – катэгарыяльнае значэнне прыметніка як часці-

ны мовы. Яно ахоплівае знешнія якасці, уласцівасці людзей і жывёл: ма-

лады, стройны, прыгожы, хітры, кульгавы; унутраныя (псіхалагічныя)

рысы чалавека: добры, мудры, сарамлівы, руплівы; прыметы па адносі-

нах да прасторы, месца, часу, ліку, матэрыялу, дзеяння: высокі, гарадскі,

учарашні, трохступенны, драўляны, ломкі, носкі; колер: белы, зялёны;

якасці, уласцівасці: мяккі, салодкі, кіслы; прыметы прадметаў паводле іх

прызначэння: службовы (аўтобус), уступныя (экзамены) ці прыналежна-

сць пэўнай асобе або жывой істоце: бацькаў (падарунак), матчына (ла-

ска), баброва (хатка).

Граматычныя катэгорыі роду, ліку і склону ў прыметніка сінтаксі-

чныя, залежныя ад назоўніка: зялёны лес, шырокае поле, далёкая дарога,

вясновыя дні. Значэнні роду, ліку і склону прыметнікі выражаюць з

дапамогай канчаткаў. Прыметнікам уласцівыя спецыфічныя сло-

ваўтваральныя і формаўтваральныя суфіксы: агністы, аўтарскі, імклівы,

міленькі, велічэзны, святлейшы.

Асноўная сінтаксічная функцыя прыметніка – быць у сказе

азначэннем або выказнікам: Я выпешчу, выпушчу ў ранак вясновы, як

птушак, душы запаветныя словы пасланцамі песеннай матчынай

мовы (Т.Б.). Гарачая была гэта раніца (К-с).

Разрады прыметнікаў

Паводле значэння, граматычных і словаўтваральных уласцівасцей

прыметнікі падзяляюцца на якасныя, адносныя і прыналежныя.

Якасныя прыметнікі абазначаюць разнастайныя прыметы

прадметаў непасрэдна праз лексічнае значэнне асновы. Найчасцей яны

абазначаюць уласцівасці і якасці, якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў:

салодкі, горкі, гарачы, белы, сіні, звонкі, шумны, нізкі, тоўсты; уласціва-

сці характару, асаблівасці псіхічнага складу чалавека: добры, крыклівы,

памяркоўны; выражаюць агульную ацэнку: трывалы, цудоўны, выда-

тны. Якасныя прыметнікі характарызуюцца наступнымі граматычнымі

словаўтваральнымі і лексічнымі асаблівасцямі, якімі яны адрозніваюцца

ад адносных і прыналежных:

абазначаюць прымету, якая можа праяўляцца ў большай ці меншай

ступені – утвараюць ступені параўнання: смелы – смялейшы, найсмялей-

шы, самы смелы;

маюць поўную і кароткую формы: смутны – смуцен, рады – рад,

поўны – повен;

спалучаюцца з прыслоўямі меры і ступені: вельмі здольны, надта

прыгожы, надзвычай лёгкі;

могуць быць вытворныя і невытворныя: духмяны, цярплівы, звонкі,

белы, чысты;

утвараюць формы ацэнкі і меры якасці: белы – беленькі, бялюсень-

кі, бялюткі, бялюсенечкі, белаваты; шырокі – шырачэзны;

ад большасці якасных прыметнікаў утвараюцца якасныя прыслоўі

на -а, -у: светла, хораша, па-маладому, па-геройску, а таксама назоўнікі з

адцягненым значэннем: белізна, смеласць, сінеча, маладосць;

утвараюць антанімічныя пары: лёгкі – цяжкі, далёкі – блізкі.

Не ўсе якасныя прыметнікі маюць пералічаныя асаблівасці. Так,

напрыклад, прыметнікі вялы, халасты, жанаты не ўтвараюць ступеней

параўнання, прыметнікі гняды, вараны не маюць і суадносных якасных

прыслоўяў. Аднак некаторыя з гэтых прыметнікаў утвараюць формы ацэ-

нкі і меры якасці: гнядзенькі, вараненькі; утвараюць адцягненыя назоўні-

кі: вяласць.

Адносныя прыметнікі абазначаюць прымету прадмета праз яго ад-

носіны да іншых прадметаў: да матэрыялу, з якога зроблены прадмет:

дубовы стол – стол з дубу, залаты пярсцёнак – пярсцёнак з золата; да

месца знаходжання і часу існавання: падземная дарога, ранішняя прагу-

лка; да дзеяння як уласцівасці: раскладное крэсла – крэсла, што раскла-

даецца; да прызначэння: прыёмны пакой, вучэбная кніга; да ўдзельнікаў:

студэнцкая (канферэнцыя), прафсаюзны (сход); да тэрміну: сутачны

(рацыён), гадавы (план); да меры і вагі: трохметровы (ясень), пяцітон-

ны (самазвал).

Адносныя прыметнікі абазначаюць пастаянную, нязменную пры-

мету прадмета і паводле паходжання яны вытворныя.

Адносныя прыметнікі ў кантэксце могуць набываць пераноснае

значэнне і ўжывацца ў ролі якасных: залаты пярсцёнак і залаты ліста-

пад, сонечны прамень і сонечны ўспамін. У сваю чаргу якасныя прыме-

тнікі могуць набываць значэнне сталай (пастаяннай) прыметы, тэрміна-

лагізавацца і пераходзіць у адносныя: звонкі голас і звонкі зычны (гук),

глухі стук і глухі зычны, лёгкае заданне і лёгкая прамысловасць. Такія

прыметнікі звычайна становяцца тэрмінамі.

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць прадмета

пэўнай канкрэтнай асобе (жывой істоце): маміна кніга, бабуліна хустка,

бацькаў партфель, буслава гняздо; паказваюць на агульную родавую

прыналежнасць: воўчы след, вавёрчыны арэхі. У некаторых навуковых

працах прыналежныя прыметнікі кваліфікуюцца як адносныя, паколькі

яны абазначаюць прымету не непасрэдна, а праз адносіны да іншых

прадметаў (асоб), прымету прадмета па адносінах да іх уладальніка.

Прыналежныя прыметнікі падзяляюцца на ўласнапрыналежныя і агуль-

напрыналежныя.

Уласнапрыналежныя прыметнікі абазначаюць прыналежнасць

прадмета канкрэтнай, індывідуальнай асобе, маюць свае адметныя аса-

блівасці: у назоўным і вінавальным склонах пры неадушаўлёных і асабо-

вых назоўніках жаночага і ніякага роду маюць кароткую форму: брата-

ва паліто, бацькаву шапку, бабулін стол, сестрына дачка, сестрыну да-

чку; утвараюцца толькі ад асабовых назоўнікаў: ад назоўнікаў мужчы-

нскага роду пры дапамозе суфіксаў -аў(-аў), -ёў(-еў): братаў, Колеў, ста-

ршынёў, краўцоў; ад назоўнікаў жаночага роду – пры дапамозе суфіксаў

-ін(-ын): мамін, Наташын.

Агульнапрыналежныя прыметнікі паказваюць на агульную, рода-

вую прыналежнасць: воўчы след – след ваўка, пчаліны мёд. Агульнапры-

належныя прыметнікі падобныя да адносных і значэннем (абазначаюць

не індывідуальную прыналежнасць, а агульную), і формай – могуць

быць поўнымі ў назоўным і вінавальным склонах: бабровая хатка,

мядзведжы бярлог, казінае малако, салаўіная песня.

Прыналежныя прыметнікі пры пераносна-вобразным ужыванні

набываюць значэнне якасных: заячая нара і заячая смеласць, мядзве-

джы след і мядзвежая сіла, воўчы апетыт, лісіная хітрасць. Ужытыя з

якасным значэннем, гэтыя прыметнікі могуць набываць граматычныя

рысы якасных: утвараць ступені параўнання (найчасцей – складаныя фо-

рмы); ад іх могуць утварацца прыслоўі на -а і назоўнікі на -асць; могуць

далучаць да сябе прыслоўі меры і ступені: паэтычная назва – яшчэ

больш паэтычная, надта паэтычная, паэтычнасць, паэтычна.