Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Асновы дзеяслова

Дзеяслоўныя формы ўтвараюцца пры дапамозе формаўтваральных

суфіксаў і канчаткаў, якія далучаюцца да асновы. Звычайна выдзяляюць

дзве ўтваральныя асновы – інфінітыва і цяперашняга часу.

Аснова інфінітыва вызначаецца шляхам аддзялення суфіксаў -ць,

-ці, -чы: спява-ць, вез-ці, бег-чы. Яна супадае з асновай прошлага часу

дзеяслова, якая вызначаецца аддзяленнем суфікса прошлага часу;

параўн.: збіра-ць – збіра-ў, працава-ць – працава-ў, чыта-ць – чыта-ў.

Аднак у асобных дзеясловах асновы інфінітыва і прошлага часу адрозні-

ваюцца. Такія дзеясловы маюць тры асновы: інфінітыва, цяперашняга

(будучага простага) часу і прошлага часу: вес-ці – вяд-уць – вё-ў, плес-ці

– плят-уць – плё-ў, ся-чы – сяк-уць – сек, мокну-ць – мокн-уць – мок, со-

хну-ць – сохн-уць – сох.

Ад асновы інфінітыва ўтвараюцца формы прошлага часу, умоўнага

ладу, дзеепрыметнікі прошлага часу, дзеепрыслоўі закончанага трыван-

ня: памы-ць – памы-ў, памы-ў бы, памы-т-ы, памы-ўшы, прывез-ці –

прывёз, прывёз бы, прывез-ен-ы, прывёз-шы.

Аснова цяперашняга часу (будучага простага – у дзеясловах зако-

нчанага трывання) вызначаецца шляхам аддзялення канчаткаў 3-й асобы

множнага ліку ў форме цяперашняга (ці будучага простага) часу: піш-

уць, пол'-уць (полюць), няс-уць, вуч-аць. Калі ў дзеяслове цяперашняга

часу перад канчаткам ёсць галосны, то аснова цяперашняга (будучага

простага) часу заканчваецца на j, які на пісьме не мае спецыяльнага гра-

фічнага абазначэння: мыюць – мыj-уць; сустракаj-уць, збудуj-уць.

Ад асновы цяперашняга часу ўтвараюцца асабовыя формы

цяперашняга (будучага простага) часу, формы загаднага ладу, дзеепры-

метнікі цяперашняга часу і дзеепрыслоўі незакончанага трывання: рухаj-

уць – ру-хаj-у, рухаj-эш, рухай, рухаj-уч-ы, рухаj-учы; кіруj-уць – кіруj-у,

кіруj-эш, кіруй, кіруj-уч-ы, кіруj-учы; звяз-уць – звяз-у, звяз'-эш, звяз-і.

Асновы інфінітыва і цяперашняга часу могуць супадаць (бераг-чы і

бераг-уць, вез-ці і вяз-уць, нес-ці і няс-уць, стрыг-чы і стрыг-уць) і не су-

падаць (ляце-ць і ляц'-аць, хадзі-ць і ходз'-аць, насі-ць і нос'-аць, бяле-ць і

бялеj-уць).

У зваротных дзеясловах постфікс -ся ўваходзіць у склад асновы

слова (перарывістая аснова): купацца – аснова інфінітыва купа-...-ца,

аснова цяперашняга часу купаj-...-ца; берагчыся – аснова інфінітыва

бераг-...-ся, аснова цяперашняга часу бераг-...-ца.

Пераходныя і непераходныя дзеясловы

Усе дзеясловы ў залежнасці ад характару накіраванасці, пераходу

абазначанага імі дзеяння на аб'ект падзяляюцца на пераходныя і непера-

ходныя.

Пераходныя дзеясловы абазначаюць дзеянне, якое накіравана,

пераходзіць на аб'ект – дапаўненне ў форме вінавальнага склону без

прыназоўніка: араць поле, жаць жыта, касіць траву, апрацоўваць дэ-

таль, правяраць сшыткі, радаваць сяброў, сустракаць брата. Такое да-

паўненне пры пераходных дзеясловах называецца прамым аб'ектам.

Калі прамым аб'ектам выступае не ўвесь прадмет, а толькі частка (ча-

стковы аб'ект), то назоўнік ужываецца ў родным склоне: прынесці вады,

нарэзаць хлеба, выпіць квасу, прывезці дроў. Аб'ект мае форму роднага

склону і тады, калі пры пераходным дзеяслове ёсць адмоўе: не здаваў

экзаменаў, не чытаў кнігі, не скасіў травы, не пасеялі ячменю, не

напісаў сачынення. Форма роднага склону назоўніка ўжываецца таксама

як прамы аб'ект пры дзеясловах браць, даць, прасіць і падобных, калі

«бярэцца, даецца і г. д. на час» (аб'ект часовага карыстання): вазьмі

нажа, дай ручкі, папрашу сшытка.

Пры пераходных дзеясловах у сказе можа і не быць прамога аб'-

екта, але ён лёгка падразумяваецца: Дзень у дзень ідзе ён [Тарэнта]

туды ў заработкі: то жаць, то касіць, то прыбіраць снапы (Гал.).

«Давай крыху перачакаем», – параіў Лабановіч (К-с).

Ролю прамога аб'екта можа выконваць даданая дапаўняльная ча-

стка ў складаназалежным сказе: Дык ведай жа, што свой парог і ў горы

дапаможа (Бр.).

Аб'екты пры пераходных дзеясловах бываюць разнастайныя. Яны

могуць абазначаць назвы асобы ці жывёлы: апранаць дзіця, сустракаць

брата, даглядаць цялят; канкрэтных неадушаўлёных прадметаў, што

ўзнікаюць у выніку дзеяння: пабудаваць мост, надрукаваць кнігу,

звязаць шапачку або існавалі да пачатку дзеяння: малаціць жыта, азе-

ляніць вуліцу, рамантаваць кватэру. Прамым аб'ектам могуць выступаць

і назвы абстрактных паняццяў: падрыхтаваць сюрпрыз, падаць каманду,

траціць надзею.

У некаторых пераходных дзеясловах, калі яны ўжываюцца без

прамога аб'екта, можа аслабляцца аб'ектнае значэнне, а ўвага сканцэн-

троўваецца на самім дзеянні; параўн.: спявае песню і хораша спявае,

чытае кнігу і хутка чытае, піша ліст і прыгожа піша. У гэтых выпа-

дках пераходныя дзеясловы збліжаюцца значэннем з непераходнымі, ха-

рактарызуючы стан, навыкі, уласцівыя ўтваральніку дзеяння.

Непераходнымі называюцца дзеясловы, якія не могуць мець пры

сабе прамога дапаўнення ў форме вінавальнага склону без прыназоўніка

(дзеянне не пераходзіць на аб'ект): сядзець, дзейнічаць, адпачываць,

ехаць, сінець, сохнуць, плакаць, расці, цвісці. Непераходныя дзеясловы

звычайна абазначаюць стан і рух суб'екта.

Сярод непераходных дзеясловаў ёсць такія, што абазначаюць

пераход дзеяння на аб'ект, які з'яўляецца ўскосным дапаўненнем (уско-

сным аб'ектам): перашкаджаць брату, сумаваць па радзіме, завалодаць

сэрцам, смяяцца з хлусні. Такія дзеясловы часам называюць ускосна-

пераходнымі.

Пераходныя і непераходныя дзеясловы не маюць спецыяльных ма-

рфалагічных паказчыкаў. Выключэнне складаюць выпадкі, калі да дзе-

яслова далучаецца постфікс -ся. Кожны пераходны дзеяслоў пры

далучэнні -ся становіцца непераходным: мыць – мыцца, сустракаць –

сустракацца, узнімаць – узнімацца, здзіўляць – здзіўляцца, абмяркоўваць

– абмяркоўвацца.

Часам далучэнне прыстаўкі да непераходнага дзеяслова робіць яго

пераходным: дыміць – задыміць, дыхнуць – выдыхнуць, жыць – абжыць,

працаваць – выпрацаваць.

Пераходнасць – непераходнасць дзеяслова ў пэўнай ступені звязва-

ецца з яго лексічным значэннем і словаўтваральнай структурай. Напры-

клад, адыменныя дзеясловы з суфіксамі -іча-ць, -ніча-ць, -ствава-ць, -е-

ць, -э-ць непераходныя: арыгінальнічаць, важнічаць, фамільярнічаць,

бяздзейнічаць, ліберальнічаць, дырэктарстваваць, днець, дзірванець,

парахнець, сінець, бялець, цямнець, рыжэць, харашэць. Дзеясловы, утво-

раныя ад выклічнікаў і гукапераймальных слоў, таксама непераходныя:

акаць, айкаць, ойкаць, нукаць, булькаць, хукаць. Адыменныя дзеясловы з

суфіксамі -і-ць, -ы-ць належаць да пераходных: бяліць, сініць, маладзіць,

поўніць, вузіць, бадзёрыць, сушыць.