Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
487
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Апазіцыі семантычнай тоеснасці. Сінонімы

З’яву поўнага ці частковага супадзення значэнняў моўных адзінак

называюць сінаніміяй. Сінанімічнымі могуць быць словы, фразеалагі-

змы, марфемы, словаўтваральныя мадэлі, сінтаксічныя канструкцыі.

Лексічныя сінонімы – гэта блізказначныя словы і выразы, якія

абазначаюць адно паняцце, але адрозніваюцца адценнямі значэння або

стылістычнай афарбоўкай, а таксама спалучэннем з іншымі словамі.

Сярод лексічных сінонімаў вылучаюцца пэўныя групы.

Сінонімы, якія выражаюць розныя сэнсавыя адценні значэння,

называюцца семантычнымі, або ідэаграфічнымі. Гэта словы агульна-

ўжывальныя, нейтральныя: навек – незваротна, невядомы – нязнаны.

Сінонімы, якія адрозніваюцца толькі стылістычнай афарбоўкай

называюцца стылістычнымі. Тое ці іншае слова вызначаюць як стылі-

стычна афарбаваны сінонім у параўнанні з адпаведным стылістычна ней-

тральным словам: памыліцца – збіцца, прамахнуцца, спатыкнуцца; зо-

рка – знічка. Стылістычныя сінонімы могуць адрознівацца актыўнасцю

ўжывання ў сучаснай літаратурнай мове – архаізмы (раць, аэраплан),

сферай ужывання – спецыяльныя словы, дыялектныя, жаргонныя (жаў-

туха – гепатыт, гаварыць – зюкаць, глупства – туфта).

Стылістычнымі сінонімамі з’яўляюцца запазычаныя словы і раўна-

значныя ім беларускія: недахоп – дэфект, уражанне – эфект, велічыня –

маштаб. Запазычаныя выкарыстоўваюцца ў навуковым стылі.

Да стылістычных сінонімаў належаць эўфемізмы – словы і спалу-

чэнні слоў, якія ўжываюцца для замены слоў і выразаў, што гучаць груба

або выклікаюць непажаданыя і непрыемныя эмоцыі: смярдзець – дрэнна

пахнуць, памерці – заснуць, пайсці на той свет, хлусіць – памыляцца.

Найбольш ужывальныя ў сучаснай мове сінонімы, якія адрозніва-

юцца адначасова і значэннем, і стылістычнай афарбоўкай – семантыка-

стылістычныя: хадзіць – совацца, шлындаць, ісці – цягнуцца, спаць – кі-

марыць.

Сінонімы, якія не адрозніваюцца ні адценнямі значэння, ні стылі-

стычнай афарбоўкай – абсалютныя сінонімы (лексічныя дублеты):

арфаграфія – правапіс, намінатыўны – назыўны, дэфіс – злучок. Сіноні-

мы гэтага тыпу ўзніклі як паралельныя тэрміналагічныя назвы.

Сінтаксічныя сінонімы – гэта канструкцыі аднародныя з пункту

погляду структурна-сэнсавага і функцыянальнага, але адметныя сема-

нтычнымі адценнямі (у межах агульнага іх значэння) і стылістычнай

афарбоўкай: пайсці да рэчкі – пайсці пад рэчку, пайсці ў бок рэчкі, пайсці

ў напрамку рэчкі. Асноўным крытэрыем вызначэння сінанімічнасці тут

большасць вучоных прызнаюць узаемазамяняльнасць канструкцый.

Марфалагічныя сінонімы – сінанімічныя формы слоў: грудзьмі –

грудзямі, найлепшы – самы лепшы, ветрык – вятрыска.

Паміж большасцю слоў, якія ўтвараюць рады семантычных або

стылістычных сінонімаў, сінанімічныя адносіны склаліся даўно. Такія сі-

нонімы выкарыстоўваюцца ў мове як вядомыя, гатовыя, традыцыйныя і

называюцца моўнымі, узуальнымі, уключаюцца ў спецыяльныя слоўні-

кі.

У мастацкай літаратуры, публіцыстыцы, гутарковай мове могуць

сінанімізавацца лексічныя адзінкі, якія збліжаюцца сэнсава толькі ў пэў-

ным кантэксце. Гэта сінонімы маўлення, або кантэкстуальныя, аўта-

рскія, аказіянальныя: Далёка кацілася, тупала, цокала, шоргала рэха.

(Някляеў). Кантэкстуальная сінаніміка грунтуецца пераважна на

збліжэнні выразаў з прамым і пераносным значэннем.

Да аднаго слова звычайна можна падабраць некалькі сінонімаў.

Група слоў, аб’яднаных сінанімічнымі адносінамі ўтварае сінанімічны

рад: балота – твань, багна, дрыгва, багавінне, імшара, многа – шмат,

багата. У кожным сінанімічным радзе звычайна вылучаецца адно слова,

якое выражае паняцце, агульнае для ўсіх слоў гэтага рада. Такое слова

называецца асноўным або дамінантай. Яно стылістычна нейтральнае і

найбольш ужывальнае.

Сінанімічныя сродкі літаратурнай мовы абагачаюцца рознымі спо-

сабамі: 1) словамі з пераносным значэннем: водбліск – зайчык, негасцін-

на – холадна, краявід – малюнак, гаварыць – малоць; 2) дыялектнымі

словамі: вейка – мігаўка, балота – алёс, маланка – бліскаўка;

3) фразеалагізмамі: прыгожая – умытая расіцаю, хітры – лісам падшы-

ты, блізка – рукою падаць; 4) устарэлымі словамі, сэнсава ідэнтычнымі

сучасным назвам: канікулы – вакацыі, май – травень, буквар – лема-

нтар, паляванне – ловы; 5) шляхам намінацыі прадметаў і з’яў рэчаісна-

сці словамі сваёй мовы і запазычанымі: краявід – пейзаж, сугучнасць –

гармонія, падарожжа – ваяж.

У паўсядзённым маўленні сінонімы выконваюць такія функцыі як

замяшчэнне, удакладненне, ацэнка, функцыя стылявой арганізацыі тэ-

ксту.