Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Сістэма часцін мовы

У залежнасці ад ступені самастойнасці, сістэмы граматычных катэ-

горый, характару сінтаксічных функцый часціны мовы дзеляцца на два

разрады – самастойныя і службовыя.

Самастойныя часціны мовы – назоўнік, прыметнік, лічэбнік, зай-

меннік, дзеяслоў, прыслоўе, безасабова-прэдыкатыўныя словы – маюць

лексічнае значэнне, намінатыўную функцыю, з'яўляюцца членамі сказа.

Назоўнік мае катэгарыяльнае значэнне прадметнасці, характарызу-

ецца самастойнымі катэгорыямі роду, ліку і склону, у сказе выконвае сі-

нтаксічную функцыю дзейніка і дапаўнення. Назоўнікі ўтвараюцца ўсімі

спосабамі беларускага словаўтварэння.

Прыметнік мае катэгарыяльнае значэнне прыметы, дапасуецца да

назоўніка ў родзе, ліку і склоне; граматычныя катэгорыі прыметніка сі-

нтаксічна залежныя і рэалізуюцца праз сінтаксічную сувязь з назоўні-

кам. У сказе прыметнік выконвае тыповую сінтаксічную функцыю азна-

чэння або выказніка. Прыметніку ўласцівыя спецыфічныя склонавыя ка-

нчаткі, словаўтваральныя і формаўтваральныя суфіксы.

Лічэбнік мае катэгарыяльнае значэнне колькасці, якое канкрэтызу-

ецца ў значэннях – адцягнены лік, колькасць аднародных прадметаў,

парадак іх пры лічэнні. Для лічэбнікаў характэрна катэгорыя склону; фо-рмы роду і ліку маюць толькі асобныя лічэбнікі. У сказе лічэбнікі могуць

выконваць ролю любога члена сказа.

Займеннік паказвае на прадметы, прыметы прадметаў ці колькасць,

не называючы іх. Лексічнае значэнне, марфалагічныя прыметы і сінта-

ксічная функцыя займенніка залежаць ад таго, якую часціну мовы ён

«замяняе».

Дзеяслоў мае катэгарыяльнае значэнне працэсу, характарызуецца

самай складанай сістэмай граматычных катэгорый і формаў; ён мае катэ-

горыі стану, пераходнасці – непераходнасці, трывання, ладу, часу, асобы,

ліку. Спрагальныя формы дзеяслова выконваюць сінтаксічную ролю вы-

казніка, неспрагальныя – азначэння і акалічнасці. Для дзеяслова характэ-

рна своеасаблівая сістэма словаўтварэння.

Прыслоўе абазначае прымету дзеяння, стану ці прымету якасці. Се-

мантычна прыслоўі суадносяцца з усімі зменнымі часцінамі мовы і ўтва-

раюцца ад іх суфіксальна-прэфіксальным, суфіксальным спосабамі, а та-

ксама спосабам адвербіялізацыі. Нязменнасць – асноўная марфалагічная

прымета прыслоўяў. У сказе прыслоўі выконваюць функцыю акалічна-

сці.

Многія лінгвісты цяпер разглядаюць як асобную часціну мовы

безасабова-прэдыкатыўныя словы (словы катэгорыі стану), якая характа-

рызуецца спецыфічным лексічным значэннем – абазначае стан прыроды

ці чалавека; граматычнымі прыметамі – словы гэтай часціны мовы не

змяняюцца; сінтаксічнай функцыяй – выконвае ролю выказніка (прэды-

ката) у безасабовых сказах: Весела на полі, слаўна пад бярозкай (К-с).

Але пытанне пра вылучэнне ў асобную часціну мовы безасабова-

прэдыкатыўных слоў канчаткова не вырашана. У школьнай практыцы

гэтыя словы вывучаюцца ў межах прыслоўя.

Да другога разраду адносяцца службовыя часціны мовы – прына-

зоўнікі, злучнікі, часціцы. Яны не маюць намінатыўнага значэння і гра-

матычных катэгорый, самастойнай сінтаксічнай функцыі – не з'яўляюцца

членамі сказа. Ужываюцца яны толькі ў спалучэнні з самастойнымі ча-

сцінамі мовы і могуць выражаць адносіны паміж кампанентамі слова-

злучэння, канкрэтызаваць значэнні склонавых формаў (прыназоўнік),

злучаць словы і часткі складаных сказаў, выражаючы сэнсавыя адносіны

паміж імі (злучнік), а таксама даваць разнастайныя сэнсавыя і мадальна-

валявыя, эмацыянальна-экспрэсіўныя ацэнкі слова, словазлучэння ці ска-

за (часціцы).

Асобна ў сістэме часцін мовы стаяць выклічнікі і гукапераймаль-

ныя словы. Яны выражаюць пачуцці, розныя волевыяўленні, але не

называюць іх (выклічнік) або перадаюць з дапамогай моўных сродкаў

розныя гукавыя з'явы (гукапераймальныя словы).

Сістэма часцін мовы, аднак, не з'яўляецца пастаяннай, нязменнай,

бо не застаюцца нязменнымі межы кожнай часціны мовы, яе аб'ём. Ад-

бываецца не толькі павелічэнне або змяншэнне колькасці слоў, якія ўва-

ходзяць у пэўную часціну мовы, мяняецца і колькасць саміх часцін

мовы. Адна з прымет (семантычная, марфалагічная, сінтаксічная), што

ляжыць у аснове выдзялення пэўнай часціны мовы, можа ўзмацняцца

або паслабляцца, у выніку мяняецца класіфікацыйная характарыстыка

слоў гэтага разраду. Так, у навуковых граматыках у асобную часціну

мовы цяпер вылучаюцца мадальныя словы. Мадальныя словы

выражаюць суб'ектыўна-аб'ектыўныя адносіны асобы да зместу

выказвання. Яны не змяняюцца, граматычна не звязаны з іншымі словамі

ў сказе, не з'яўляюцца членамі сказа, як правіла, выдзяляюцца

інтанацыйна, звычайна выконваюць функцыю пабочных слоў: Па-над

рэчкай у лузе квяцістым мы хадзілі, бывала, не раз (К-с). Здаецца, увесь

поплаў звініць, спявае (Асіп.). Упершыню ў сістэму часцін мовы

мадальныя словы ўключыў В.У. Вінаградаў, ахарактарызаваўшы іх як

самастойны лексіка-граматычны разрад слоў.

Няма адной думкі ў вучоных адносна кваліфікацыі дзеепрыметні-

каў і дзеепрыслоўяў. Хоць традыцыйна яны лічацца асобымі формамі

дзеяслова, спецыфіка іх лексічнага значэння, сістэма граматычных катэ-

горый, асаблівасці сінтаксічнай функцыі далі падставу некаторым вучо-

ным, напрыклад Н.М. Шанскаму, А.Н. Ціханаву, разглядаць гэтыя словы

як асобныя часціны мовы.

Колькасць слоў той ці іншай часціны мовы не застаецца нязмен-

най. Словы могуць змяняць лексічнае і граматычнае значэнні, набываць

іншую сінтаксічную функцыю і пераходзіць у іншы лексіка-граматычны

разрад. Так, прыслоўі папаўняюцца за кошт страты формаў словазмянен-

ня іншымі часцінамі мовы. У сучаснай беларускай літаратурнай мове

пераход зменных часцін мовы ў разрад прыслоўяў адбываецца даволі

актыўна. Словы трацяць сувязь з суадноснай часцінай мовы (з зыходнай

яе формай), на базе якой утварылася: датла ← тло, спрадвеку ← век,

сёння ← се дьня. Адбываецца зліццё прыназоўнікава-склонавай формы

зменнай часціны мовы ў адно слова (знізу, справа, збоку), змена сінтаксі-

чнай функцыі слова ў сказе.

У выніку субстантывацыі прыметнікі пераходзяць у назоўнікі.

Існуе два тыпы такога пераходу – лексікалізацыя асобнай граматычнай

формы прыметніка, г. зн. пераўтварэнне яе ў новую лексічную адзінку

(параўн.: паляўнічы нож і старанны паляўнічы), і семантыка-граматы-

чнае пераафармленне цэлай парадыгмы (параўн.: малады чалавек і мала-

ды, старыя людзі і старыя). Пры лексікалізацыі новае слова атрымлівае

ўсе прыметы, характэрныя для той часціны мовы, у якую яно перахо-

дзіць, пры семантыка-граматычным пераафармленні парадыгмы формы

словазмянення новага слова захоўваюцца. Напрыклад, субстантываваныя

прыметнікі маюць ранейшую парадыгму скланення.

У выніку пераходу прыметнікаў у назоўнікі лексічнае значэнне яка-

сці прыметніка губляецца, якасць абстрагуецца і выступае як паказчык

прадметнасці. Мяняюцца і граматычныя характарыстыкі субстантывава-

ных прыметнікаў – катэгорыі роду, ліку і склону становяцца незалежны-

мі: Шчаслівы той, хто ў сталасці сваёй дапамагае жыць прыгожа ма-

ладым (Б.). І прыйдзе яшчэ летапісец, каб час вечным сковам звязаць,

каб толькі сапраўднае ўзвысіць, адзіную праўду сказаць (С. З.).

Семантыка-граматычнае пераафармленне цэлай парадыгмы адбы-

ваецца пры пераходзе дзеепрыметнікаў у прыметнікі (пры ад'ектывацыі).

Асноўнай прычынай ад'ектывацыі дзеепрыметнікаў з'яўляецца змена імі

семантыкі: прымета, набытая ў выніку пэўнага дзеяння, становіцца

пастаяннай, нязменнай; на змену прамому значэнню, поўнасцю суадно-

снаму з дзеяслоўным, прыходзіць пераноснае значэнне і пашырэнне

слоўных сувязей. Такія дзеепрыметнікі губляюць граматычныя значэнні

часу, стану, трывання і ўзмацняюць лексічнае значэнне якасці: жаданы

госць, несканчоныя дарогі, незлічоныя дні. Восень зроду такой не была:

залатая, пахучая, цёплая (Гіл.). З цяністых груш і яблынь маладых са-

рваў лісты гаручыя віхор (М.Т.). Маленства – гэта багацце, тая гаючая

крыніца, якую мы носім у сабе і з якой спатольваем і будзем спатоль-

ваць яшчэ не раз прагу жыцця (Сач.).

Некаторыя назоўнікі, прыметнікі, лічэбнікі могуць страчваць сваё

лексічнае значэнне, набываць абстрактнасць і ўказальнасць і пераходзіць

у разрад займеннікаў – з'ява пранаміналізацыі: Ганна была ўжо не тая

гарэзлівая ганарліўка, другая жанчына глядзела на жыццё іншымі вачы-

ма (I.М.). Ішлі пераважна пажылыя... Аднаго высокага мужчыну пад-

трымліваў падлетак (Хадк.).

За кошт іншых часцін мовы актыўна папаўняецца прыслоўе: пайсці

да хаты дзеда Васі – пайсці дахаты; засмуціцца ў дзень атэстацыі –

удзень пайшоў дождж.

Разрад прыназоўнікаў папаўняецца за кошт прыслоўяў і дзеепры-

слоўяў – кан'юнкцыяналізацыя: Усё навакольнае раскрываецца мне...

То поле абапал гасцінца, то луг, то старыя, карэлыя бярозы... (Б.). Ад

прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына (Куп.). Нягледзячы на

ранні час, куранёўцы жылі сваім клапатлівым жыццём (I.М.).