Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

10. Графіка, яе прадмет і задачы. Алфавіт як аснова графікі

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял дапаможніка

«Сцяцко П.У. Уводзіны ў мовазнаўства: Дапаможнік. – Гродна: ГрДУ,

2001. – 231 с.».

Графіка (грэц. graphіke, ад grapho 'пішу, малюю') – гэта інвентар

усіх сродкаў пісьма: літары, знакі прыпынку, ідэаграмы (у фізіцы, матэ-

матыцы), піктаграмы (малюнкі на шыльдах крамаў, майстэрняў, клубаў),

а таксама сістэма дачыненняў паміж графемамі і фанемамі ў літарна-гу-

кавым (фанематычным) пісьме. У мовазнаўстве тэрмінам «графіка»

называецца таксама галіна лінгвістыкі, якая даследуе стасункі (адносі-

ны) паміж графемамі і фанемамі. Паняцце «графіка» дастасоўваецца

звычайна да фанематычнага (літарнага) пісьма, якому ўласцівыя тры ад-

метнасці: алфавіт, графіка і арфаграфія.

Алфавіт (грэц. alphabetos з назваў першых дзвюх літараў грэцкага

алфавіта «альфы» і «бэты», у пазнейшым вымаўленні «віты») – гэта сі-

стэма графічных знакаў фанематычнага пісьма – літараў, замацаваных у

адпаведнай паслядоўнасці ў той ці іншай пісьмовай мове. Асноўныя

патрабаванні да алфавіта – дакладная колькасць адпаведных літараў і ты-

повых гукаў (фанемаў), прастата абрысаў графічных знакаў і іх

зручнасць для напісання, выразнае адрозненне адной літары ад іншых.

Графіка і арфаграфія разам вызначаюць правілы функцыянавання

графемаў (літараў) фанемаграфічнага пісьма. Графіка ўстанаўляе праві-

лы адпаведнасці графемаў (літараў) гукавым адзінкам мовы (фанемам,

складам, дыферэнцыйным адзнакам фанемаў, націску). Ідэальнаю лічыц-

ца графіка, у якой існуе дакладная адпаведнасць паміж графемамі і фане-

мамі: кожная графема перадае адну фанему, а кожная фанема перадаецца

адной графемай. Аднак такой графікі не мае ніводнае натуральнае пісь-

мо, бо цягам часу пісьмо адстае ад жывой мовы, якая змяняецца больш

хуткімі тэмпамі. Таму ў кожнай мове дзейнічае закон эканоміі моўных

сродкаў у адпаведнасці з якім літарамі абазначаюцца толькі тыя гукі,

якія адрозніваюць словы. У адных мовах разыходжанне паміж напісан-

нем і вымаўленнем меншае (беларуская, сербская мовы), у іншых боль-

шае.

Кожная літара ў алфавіце маю сваю назву і месца, а таксама бытуе

ў 4 разнавіднасцях – алографах адной графемы: вялікая, радковая, рука-

пісная, друкаваная. Літары ь, ў ужываюцца ў сучаснай моўнай практыцы

ў толькі ў радковай форме. Вялікая літара ы ўжываецца ў пачатку некато-

рых іншамоўных назваў.

Што датычыцца назваў літар, то пераважная большасць іх простыя,

3 састаўныя – мяккі знак, і нескладовае (й) і у нескладовае (ў). Галосныя

літары паводле назвы падзяляюцца на ётаваныя і няётаваныя. Назва ёта-

ваных літар складаецца з гука й і адпаведнага галоснага гука.

Беларуская графіка заснавана на двух прынцыпах: гукавым і скла-

довым. Гукавы прынцып заключаецца ў тым, што адзін і той жа гук на

пісьме заўсёды абазначаецца адной і той жа літарай. На гукавым пры-

нцыпе заснавана выкарыстанне адназначных літар, дзе існуюць прамыя

суадносіны паміж літарамі і гукамі. Пры складовым прынцыпе адзі-

нкаю пісьма пры абазначэнні якасці гука выступае склад. Гэта значыць,

што канкрэтнае гукавое значэнне некаторых літар выяўляецца толькі ў

межах склада. Літары, напісанне якіх грунтуецца на складовым прынцы-

пе, двузначныя.

Існуе паняцце нялітарных графічных сродкаў. У беларускай

мове да такіх належаць апостраф, злучок, знак націску (асноўны і пабо-

чны – гравіс і акут), пунктуацыйныя знакі, прабелы паміж часткамі тэ-

ксту, словамі, вылучэнне слоў пры дапамозе шрыфту, знак параграфа і

інш. У сучасным свеце найбольшае пашырэнне маюць тры асноўныя

алфавіты: лацінскі (яго нацыянальныя варыянты выкарыстоўваюцца

народамі Амерыкі і Аўстраліі, большай часткі народаў Еўропы і некато-рых краінаў Азіі і Афрыкі), арабскі (у народаў арабскіх краінаў, Ірана,

Пакістана, Афганістана) і славянска-кірылаўскі (яго нацыянальныя

варыянты ў Балгарыі, Сербіі, Македоніі, Беларусі, Украіне, неславянскіх

народаў Расійскай Федэрацыі і інш.).

Старажытная беларуская мова карысталася традыцыйным кірылі-

цкім алфавітам. Да ХVІ ст. Кірыліцкае пісьмо было толькі рукапісным,

пакуль Ф. Скарына не заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. Пас-

ля забароны ў 1696 г. польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову

ў справаводстве афіцыйнай на тэрыторыі Беларусі становіцца польская

мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Пасту-

пова ў творах, напісаных па-беларуску, пачынае таксама выкарыстоўвац-

ца лацінская графіка. Зрэдку выкарыстоўвалася кірыліца. Да пачатку

ХХ ст. Беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі – лацінкай і

кірыліцай. У 1708 г. загадам Пятра І у Расіі была праведзена афіцыйная

рэформа кірыліцкага пісьма. Рэфармаваная кірыліца атрымала назву гра-

мадзянскай азбукі («грамадзянкі»). Узоры літар грамадзянскага алфавіта

прапанаваў Пятру І беларус Ілля Капіевіч, манах, асветнік, кнігавыдавец.

Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт у змененым выглядзе

замацаваўся як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы.

Мела месца і выкарыстанне на беларускіх землях арабскага алфаві-

та. Пачынаючы з ХІV ст. на Беларусі пачалі сяліцца татары, адны як

ваеннапалонныя, другія добраахвотна. Паступова яны забылі сваю

родную мову, перанялі беларускую. Для захавання рэлігіі яны пераклалі

каран і іншыя кнігі іслама на беларускую мову. Так з'явіліся кітабы –

кнігі, напісаныя на беларускай мове арабскім пісьмом.

2.1.1. Спрэчныя пытанні беларускага алфавіта

Падаецца паводле Лепешаў І.Я. Сучасная беларуская літаратурная

мова: cпрэчныя пытанні: Дапаможнік / І.Я.Лепешаў. Гродна: ГрДУ, 2002.

207 с.

У падручніках і дапаможніках падаюцца неаднатыпныя, часам су-

пярэчлівыя сцвярджэнні пра беларускі алфавіт. У «Буквары» А.К. Клы-

шкі (Мн., 1995.) колькасць літар не называецца, але першакласнікі пры

жаданні самі могуць зрабіць падлік: апрача 32 літар, тут пасля д у ду-

жках прыводзяцца дж і дз. Тое самае знаходзім і ў падручніку для 2 кла-

са «Беларуская мова» В.А. Бекіша і інш. (Мн., 1995.). Пяцікласнікі з пад-

ручніка «Беларуская мова» В.П. Краснея і Я.М. Лаўрэля (Мн., 1995.) да-

ведваюцца, што «ў беларускім алфавіце 32 літары, а гукі [дж] [дз] аба-

значаюцца на пісьме дзвюма літарамі (д, ж і д, з). Прыкладна тое самае

паўтараецца і ў дапаможніку для вучняў старшых класаў «Беларуская

мова» М.Ц. Кавалёвай (Мн., 1995). Аналагічныя звесткі даюцца і ў пад-

ручніку для педвучылішчаў «Беларуская мова. Ч. І» (Мн., 1982.). У дапа-можніках жа для студэнтаў-філолагаў вышэйшых навучальных устаноў

сцвярджаецца, што сучасны беларускі алфавіт складаецца з 34 літар, по-

тым даецца іх пералік (гл., напрыклад: Бурак Л.І. Сучасная беларуская

мова. Мн., 1974; Камароўскі Я.М., Сямешка Л.І. Сучасная беларуская

мова. Мн., 1985; Рагаўцоў В.І., Юрэвіч А.Л. Уводзіны ў мовазнаўства.

Мн., 1987; Сцяцко П.У. Пачатковы курс мовазнаўства. Гродна, 1993;

Сучасная беларуская мова: Лексікалогія. Фаналогія. Арфаграфія. Мн.,

1976.). Праўда, у апошняй з пералічаных кніг, у 2 і 3-м дапрацаваных вы-

даннях (1984; 1993), сказана, што ў нашым алфавіце 32 літары, а дж і дз

утвораны са спалучэння літар і называюцца дыграфамі.

У энцыклапедыі «Беларуская мова» спачатку гаворыцца, што алфа-

віт складаецца з 32 літар, а затым дадаецца, што «некаторыя даследчыкі

асобнымі літарамі лічаць дыграфы дж, дз». Думаецца, што тут слова

«даследчыкі» ўжыта не зусім дакладна (замест «аўтары падручнікаў»),

бо спецыяльнымі даследаваннямі пра названыя дыграфы ніхто ў белару-

скім мовазнаўстве не займаўся, ды ў гэтым і няма патрэбы, бо існуе ад-

паведная агульнапрынятая сусветная практыка. Паводле гэтай практыкі,

кожная літара алфавіта як асобны графічны знак для перадачы на пісьме

пэўнага асноўнага, тыповага гука (фанемы) мае свой, толькі яму ўласці-

вы малюнак (абрыс), непадобны ні да адной іншай літары.

Няма ў беларускай графіцы асобных знакаў-літар для фанем [дж] і

[дз]. Яны абазначаюцца на пісьме спалучэннем дзвюх літар (д, ж і д, з),

кожная з якіх ужо заняла ў алфавіце сваю нішу. Такія спалучэнні дзвюх

літар называюцца дыграфамі або лігатурамі. І, зразумела, яны не павін-

ны ўключацца ў алфавіт ні ў дужках пасля д, ні без дужак. Як слушна за-

значана ў прадмове да «Беларуска-рускага слоўніка ў 2 тамах» (Мн.,

1988. Т. І. С. 22), лігатуры «дж, дз пры размяшчэнні слоў у алфавітным

парадку разглядаюцца як дзве літары».

Характэрна, што ў 20-я гг. ХХ ст. не было праблемы адносна таго,

уключаць ці не ўключаць у алфавіт дыграфы дз, дж. Б. Тарашкевіч у

«Беларускай граматыцы для школ. Выданне 5-е» (Вільня, 1929.) і Я. Лё-

сік у «Граматыцы беларускае мовы: Фонэтыка» (Мн., 1926.) сцвярджалі,

што для гукаў дз, дж няма асобных літараў, а таму для кожнага ўжыва-

ецца па дзве літары. Але вымаўляюцца яны як адзін гук.

У галіне графікі неаднастайна трактуецца і яшчэ адно пытанне пра

адназначныя і двухзначныя літары. Гэтыя тэрміны ў школьных падручні-

ках, як і прадугледжана праграмай, не ўпамінаюцца. Але тут даюцца не-

абходныя звесткі пра двайную ролю літар е, ё, ю, я, пра тое, што мяккія

зычныя гукі абазначаюцца на пісьме тымі самымі літарамі, што і цвё-

рдыя гукі, толькі з дапамогай е, ё, ю, я, і, а таксама мяккага знака. Гаворыцца і пра іншыя суадносіны паміж гукамі і літарамі, у пры-ватнасці, пра тое, што адна зычная літара можа абазначаць розныя гукі.

Гэта ілюструецца прыкладамі: літара з у слове замок абазначае гук [з], у

слове казка – гук [с], у слове зжаваць – гук [ж]. Да гэтага можна дадаць,

што літарай з яшчэ абазначаюць і гук [ш], напрыклад, у слове рэзчык, а

таксама мяккі гук [з']: азімы. Як бачым, літара з мае пяць гукавых

значэнняў. Адны з гэтых значэнняў называюцца асноўнымі, другія

дадатковымі (другараднымі). Асноўнае значэнне літара мае тады, калі

абазначае асноўны, тыповы гук (фанему), гук у моцнай пазіцыі. У

пададзеных вышэй прыкладах літара з мае асноўнае значэнне ў словах

замок, азімы. Астатнія значэнні літары з дадатковыя, яны рэгулююцца

правіламі арфаграфіі. Наша пісьмо мае фанемны характар, таму ў

графіцы вывучаюцца толькі асноўныя значэнні, а дадатковыя – у

арфаграфіі.

Літары, якія маюць адно асноўнае гукавое значэнне называюцца

адназначнымі. Гэта літары а, о, у, ы, э (яны заўсёды абазначаюць адзін

адпаведны галосны гук), а таксама д, ж, й, р, т, ў, ч, ш і дыграф дж (яны

абазначаюць адпаведныя зычныя гукі). Астатнія літары, за выключэннем

мяккага знака, двухзначныя: яны маюць два асноўныя значэнні, адны з

іх абазначаюць пэўныя цвёрдыя і мяккія зычныя (выць віць, конь кон), а

другія (е, ё, ю, я, і) у адных выпадках абазначаюць два гукі (мае, маё, маю, мая, маіх), а ў другіх адзін галосны гук і мяккасць папярэдняга зы-

чнага: лес [л'эс].

Менавіта такі падзел літар па іх асноўных гукавых значэннях зна-

ходзім у падручніку для педвучылішчаў «Беларуская мова. Ч. І» (Мн.,

1982.), хоць тут у пераліку адназначных літар чамусьці няма й, ў, а такса-

ма ў дапаможніку для студэнтаў-філолагаў «Сучасная беларуская літара-

турная мова». У першых двух выданнях гэтага дапаможніка (Мн., 1976;

Мн., 1984) сярод адназначных, аднак, не называлася літара й. Яе, несу-

мненна, трэба адносіць да адназначных, бо яна заўсёды абазначае гук [j]:

тайга, майму, мой, гай.

Зусім іншы сэнс укладваюць у паняцце «адназначныя і двухзна-

чныя літары» Я.М. Камароўскі і Л.І. Сямешка аўтары дапаможніка для

студэнтаў філалагічных факультэтаў «Сучасная беларуская мова» (Мн.,

1985): «Літары, якія адначасова ніколі не абазначаюць двух гукаў, назы-

ваюцца адназначнымі. Так, напрыклад, літара б адначасова абазначае або

цвёрды [б] – [б]ыла, або мяккі [б'] – [б']іць. Да адназначных адносяцца

ўсе зычныя літары, а таксама галосныя у, о, а, ы, э. Галосныя літары е, ё,

ю, я двухзначныя. У пэўнай пазіцыі ў слове яны адначасова абазначаюць

два гукі: [j] з наступнымі [э, о, у, а]: сва[jа](свая)...» Але, як відаць з па-

пярэдняга выкладу, з такім разуменнем адназначных і двухзначных літар наўрад ці можна згадзіцца. Да таго ж, як ужо гаварылася, літары е, ё, ю,

я не заўсёды «адначасова абазначаюць два гукі», нярэдка яны, дадаткова

паказваючы на мяккасць папярэдняга зычнага, абазначаюць адзін гук:

зялёны – [зал'оны].

Што да мяккага знака (ь), то гэта літара гука не абазначае і таму не

адносіцца ні да адназначных, ні да двухзначных. Але ўмоўна можна гава-

рыць пра яе «двухзначнасць» – з крыху іншым разуменнем гэтага слова.

Справа ў тым, што ў адных выпадках яна выступае як змякчальны знак, а

ў другіх – як раздзяляльны. Змякчальны мяккі знак ужываецца для аба-

значэння мяккасці зычных: мазь, пісьмо, хтосьці. Раздзяляльны мяккі

знак адначасова выконвае дзве функцыі: паказвае на раздзельнае вымаў-

ленне гукаў перад е, ё, ю, я, і і абазначае мяккасць папярэдняга зычнага:

рэльеф, мільён, налью, мадзьяр, Ільічы.