Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

20. Дзеепрыметнік и дзеепрыслоуе Дзеепрыметнік як дзеяслоўная форма

Дзеепрыметнік – форма дзеяслова, якая абазначае прымету або

ўласцівасць прадмета (асобы) паводле дзеяння. Дзеепрыметнікі маюць

асаблівасці дзеяслова і прыметніка.

Дзеепрыметнікі ўтвараюцца ад дзеясловаў, маюць з імі агульную

аснову і агульнае лексічнае значэнне: прачытаць апавяданне – прачы-

танае апавяданне, пажаўцелі лісты – пажаўцелыя лісты, звіць вянок –

звіты вянок. Як і дзеяслову, дзеепрыметніку ўласцівыя граматычныя ка-

тэгорыі часу, стану: квітнеючы сад (параўн.: сад, які квітнее), павесяле-

лы хлопчык (параўн.: хлопчык, які панесялеў); трывання: сплесці – спле-

цены, пасадзіць – пасаджаны, накрыць – накрыты. Дзеепрыметнікі, як і

дзеясловы, кіруюць назоўнікамі: засеяць зернем, асвятліць сонцам – за-

сеяны зернем, асветлены сонцам; да дзеепрыметнікаў прымыкаюць пры-

слоўі: сабраць вечарам, – сабраны вечарам, скасіць хутка – скошаны ху-

тка.

Дзеепрыметнікі, як і прыметнікі, маюць катэгорыі роду, ліку і

склону, якія з'яўляюцца залежнымі, сінтаксічнымі катэгорыямі: зжаты

ячмень, зжатая ніва, зжатае поле; зжатыя палі, зжатымі палямі, на

зжатых палях; поўную і кароткую форму: адноўлены край і адноўлен

край, прачытаная кніга і прачытана кніга. Кароткую форму маюць то-

лькі дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу; яны змяняюцца па

родах і ліках, але не скланяюцца: верш вывучан, сачыненне напісана, лугі

скошаны. Кароткія дзеепрыметнікі, як і кароткія прыметнікі, у белару-

скай літаратурнай мове малаўжывальныя.

Поўныя дзеепрыметнікі ў сказе выконваюць ролю азначэння і вы-

казніка: За вокнамі снежныя казкі расказвае сцішаны лес (Грах.). Ва-

ршава і сёння залітая сонцам, Варшава і сёння працуе ад ранняга рання

(Б.). Кароткія дзеепрыметнікі ў сказе бываюць выказнікам: Зямля і неба

звязаны дажджамі, мы з роднай вёскай – памяццю навек (Панч.).

Дзеепрыметнік можа мець паясняльныя словы, утвараючы разам з

імі дзеепрыметнае словазлучэнне, якое сінтаксічна непадзельнае – у ска-

зе выступае адным членам сказа: Пафарбаваныя марозам, абмытыя

дажджом, заснулі ціхія бярозы ўночы пад акном (Астр.).

Утварэнне дзеепрыметнікаў

Дзеепрыметнікі незалежнага стану прошлага часу ўтвараюцца

ад асновы інфінітыва непераходных дзеясловаў закончанага трывання з

дапамогай суфікса -л-: пасталець – пасталелы, пасівець – пасівелы. Дзе-

епрыметнікі незалежнага стану прошлага часу могуць утварацца і з да-

памогай суфіксаў -ш-, -ўш- ад асноў інфінітыва пераходных і неперахо-

дных дзеясловаў. Суфікс -ш- далучаецца да асноў на зычны: узнікнуць –

узнікшае (пытанне); -ўш- – да асноў на галосны: расквітнець – раскві-

тнеўшая (ліпа). У сучаснай беларускай літаратурнай мове дзеепрыметні-

кі прошлага часу незалежнага стану з суфіксамі -ш-; -ўш- ужываюцца

абмежавана, а дзеепрыметнікі з суфіксам -л- выразна пашырыліся. У фо-

рме мужчынскага роду яны аманімічныя з дзеепрыслоўямі і ў асноўным

выцеснены дзеепрыметнікамі з суфіксам -л-.

Дзеепрыметнікі незалежнага стану цяперашняга часу ўтвараюц-

ца ад асновы дзеясловаў цяперашняга часу незакончанага трывання з да-

памогай суфіксаў -уч-(-юч-), -ач-(-яч-). Для беларускай літаратурнай

мовы гэтыя дзеепрыметнікі не характэрныя; ужываюцца яны звычайна

як кампаненты ўстойлівых словазлучэнняў тэрміналагічнага характару:

бастуючыя рабочыя, рухаючыя сілы гісторыі.

Дзеепрыметнікі залежнага стану цяперашняга часу ўтвараюцца

ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу, як правіла, пераходных незако-

нчанага трывання з дапамогай суфіксаў -ом-(-ем-), -ім-(-ым-): самалёт,

вядомы камандай з зямлі; мадэль, ствараемая канструктарам.

Рэдкія ў беларускай мове дзеепрыметнікі незалежнага і залежнага

стану цяперашняга часу з суфіксамі -уч-(-юч-), -ач-(яч-), -ем-(-ом-), -ім-.

Не характэрныя для беларускай мовы і зваротныя дзеепрыметнікі; ужы-

ванне іх – парушэнне нормы беларускай літаратурнай мовы.

Дзеепрыметнікі залежнага стану прошлага часу ўтвараюцца ад

асновы інфінітыва пераходных дзеясловаў закончанага трывання пры да-

памозе суфіксаў -н-, -ан-, -ен-, -т-. Суфікс -н- маюць дзеепрыметнікі,

утвораныя ад асноў на а, я: аблюбаваць – аблюбаваны, засеяць – засе-

яны. Суфіксы -ен-, -ан- маюць дзеепрыметнікі, утвораныя ад інфінітыва

з асновай на зычны або на галосныя і, ы, е. Суфікс -ен- ужываецца пасля

галосных і мяккіх зычных, -ан- – пасля зацвярдзелых зычных: запаліць –

запалены, занесці – занесены, астудзіць – астуджаны, запрасіць – за-

прошаны, вывучыць – вывучаны. З дапамогай суфікса -т- утвараюцца

дзеепрыметнікі, аснова інфінітыва якіх канчаецца на а, я, ы, і (беспры-

ставачная частка аднаскладовая): звіць – звіты, шыць – шыты, узняць –

узняты, а таксама ад дзеясловаў з асновай інфінітыва на о, у, ну: абуць –

абуты, прапалоць – праполаты, сагнуць – сагнуты.

У беларускай літаратурнай мове найбольш ужывальныя дзеепры-

метнікі прошлага часу залежнага і незалежнага стану з суфіксамі -л-, -н-,

-ан-, -ен-, -т-.