Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
487
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Фармальна-семантычныя апазіцыі. Паронімы.

Паранімія – гэта частковае супадзенне па гучанні слоў, якія адро-

зніваюцца паміж сабой значэннем (генеральны – генеральскі, жняя –

жняярка).

Паронімы (ад грэч. раrа 'побач', каля + оnуmа 'імя') – найчасцей

аднакарэнныя словы, якія маюць марфемнае і гукавое падабенства, але

выражаюць розныя сэнсавыя паняцці: адрасат 'той, каму адрасавана

паштовае адпраўленне' – адрасант 'той, хто пасылае паштовае

адпраўленне'; балотны 'які мае адносіны да балота, уласцівы балоту' – ба-

лоцісты 'у якім шмат балот, гразкі, багністы'; дыпламат 'службовая асо-

ба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржава-

мі' – дыпламант 'удзельнік конкурсу, узнагароджаны дыпломам'.

У беларускай мове сустракаюцца такія словы не толькі парамі, але і

па тры ці нават чатыры ў адным радзе: асабісты – асаблівы – асабовы;

адзінкавы – адзіночны – адзінокі – адзіны і інш. Паранімічныя адносіны

ўзнікаюць найчасцей паміж назоўнікамі, прыметнікамі, радзей – паміж

дзеясловамі. Паронімы найчасцей адносяцца да адной часціны мовы, ад-

наго граматычнага роду (і трывання, калі гэта дзеясловы ці іх формы).

Кампаненты кожнай паранімічнай пары суадносяцца паміж сабой

як паралельныя адзінкі, гэта значыць сугучныя марфалагічныя ўтварэн-

ні, якія адрозніваюцца як сэнсам, так і формай: буксаваць – буксіраваць, Значэнні паронімаў не супадаюць: не перасякаюцца (як у сінонімах),

не проціпастаўляюцца (як у антонімах), іх знешні выгляд не аднолькавы (як

у амонімах). Кожны з паронімаў з'яўляецца функцыянальна самастойным,

можа мець сінонімы, антонімы, ніколі не можа быць заменены ў тэксце дру-

гім кампанентам паранімічнай пары без парушэння сэнсу выказвання.

Некаторыя вучоныя адрозніваюць поўныя і няпоўныя паронімы. Да

поўных (абсалютных) паронімаў адносяць звычайна сугучныя аднакарэн-

ныя словы з розным значэннем, якія належаць да адной часціны мовы, ма-

юць націск на адным і тым жа складзе: чарнець 'станавіцца чорным, ча-

рнейшым' – чарніць 'рабіць што-небудзь чорным, чарнейшым'.

Сугучнасць слоў нельга разглядаць як вынік выпадковага збліжэн-

ня па гучанні. Як адна з асноўных прыкмет паронімаў, яна характарызу-

ецца і месцам націску. Аднамеснасць націску ў абодвух кампанентах

паранімічнай пары лічыцца адной з абавязковых прыкмет поўных

паронімаў. Месца націску ў паронімах адрознівае іх ад іншых катэгорый

слоў, у прыватнасці ад сінонімаў і фанетычных варыянтаў слова. Па той

прычыне, што ў паронімах часта націск стаіць на адным і тым жа

складзе, сціраецца індывідуальнасць значэння кожнага з сугучных слоў

(малаважкі – малаважны, дрэўка – дрэўца, пілаванне – пілавінне). Гэта і

прыводзіць да ненаўмыснага іх змешвання. Асабліва часта выпадкі

змешвання паронімаў можна назіраць у вуснай мове.

Няпоўныя (ці частковыя) паронімы вельмі часта адрозніваюцца

націскам, што часта прыводзіць да парушэння сугучнасці. Параўнаем

дымны 'дымная галавешка, дымнае неба' – дымавы 'дымавая шашка'; да-

жджавы 'дажджавая вада' – дажджлівы 'дажджлівая восень'; белізна

– бялізна.

У лінгвістычнай літаратуры ёсць і больш шырокае разуменне паро-

німаў: да іх адносяць не толькі аднакарэнныя словы, але і няроднасныя

паводле марфалагічнага складу словы, якія маюць выпадковае гукавое

падабенства (амплуа – ампула, эфект – афект).

Пры недастатковым валоданні мовай адбываецца памылковае сло-

ваўтварэнне (дажджавая восень замест дажджлівая; дымная шашка за-

мест дымавая і інш.). Такія памылкі сустракаюцца нават на старонках га-

зет, у публіцыстычных і мастацкіх творах. Адзначаныя выпадкі недакла-

днага ўжывання сугучных слоў адносяцца да моўных памылак.

Змешванне паронімаў адбываецца па многіх прычынах: у выніку зблі-

жэння рэалій, якія абазначаюцца гэтымі словамі (дно – днішча); агульнасці

сферы ўжывання паняццяў, дзеянняў, якасцей, якія называюць паронімы

(лоцман – боцман, апагей – перыгей); узнікненне памылкі магчыма і пры

неразмяжоўванні стылёвай прыналежнасці слоў: часам назіраецца збліжэн-

не кніжных спецыяльных слоў з размоўнымі (антынонія – антымонія); у

выніку неразмежавання малазнаёмых носьбітам мовы паранімічных слоў,

ужыванне іх асобамі, якія недастаткова добра валодаюць багаццямі роднай

мовы, дрэнна ведаюць семантыку слоў (экскаватар – эскалатар, ампір –

вампір і інш.).

Выяўленне і вывучэнне паронімаў – адна з неабходных умоў павы-

шэння культуры вуснай і пісьмовай мовы.

Паранімію трэба адрозніваць ад паранамазіі (грэч. раrа 'каля' +

оnimázo 'называю'), стылістычнага прыёму збліжэння рознакарэнных слоў,

якія маюць знешняе гукавое падабенства: Сінявокі прашчур Сяброўку

юную гукаў. I рэха, быццам камень з прашчы У Нёмнаў падала рукаў

(Барад.). З'яву паранамазіі часта выкарыстоўваюць для стварэння

каламбураў, сатырычных твораў.