Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

4. Фразеалогія як раздзел мовазнаўства

Фразеалогія (ад грэч. phrasis – выраз, зварот, logos – вучэнне) –

раздзел мовазнаўства, які вывучае семантычныя, граматычныя і стылі-

стычныя асаблівасці фразеалагізмаў. Тэрмін «фразеалогія» ўжываецца і

са значэннем 'сукупнасць фразеалагічных адзінак пэўнай мовы або пэў-

нага аўтара, твора, перыяду і інш.'. Як і ў іншых мовах, у беларускай

мове нароўні з лексічным існуе фразеалагічны склад, які налічвае каля

6000 устойлівых выразаў з непадзельным, цэласным сэнсам – фразеала-

гізмаў. У фразеалогіі як асобным раздзеле мовазнаўства фразеалагізмы

разглядаюцца як пэўная сістэма суадносных і ўзаемазвязаных моўных

адзінак.

Фразеалогія – адна з маладых галін лінгвістыкі. Фразеалагізмы, пад рознымі назвамі працяглы час сцісла разглядаліся ў межах лексікало-

гіі. У аб'ём фразеалогіі ўключаліся не толькі фразеалагізмы, але і

прыказкі, прымаўкі, устойлівыя параўнанні, крылатыя выслоўі,

афарызмы. Фразеалогія як новая галіна беларускага мовазнаўства пачала

складвацца ў 50-60 гг. ХХ ст. (працы А.М. Базыленкі, Ф.М. Янкоўскага,

А.С. Аксамітава, І.Я. Лепешава і інш.)

Прадметам фразеалогіі як раздзела мовазнаўства з'яўляецца дасле-

даванне прыроды і катэгарыяльных прыкмет фразеалагізмаў, іх семанты-

чных, граматычных і стылістычных асаблівасцей. Катэгарыяльнымі пры-

кметамі фразеалагічнай адзінкі з'яўляюцца яе намінатыўнае і граматы-

чнае значэнні і кампанентны склад. Задача фразеалогіі – вывучэнне фо-

рмы рэалізацыі фразеалагічных адзінак у мове і характару іх абмежаван-

няў у параўнанні са свабоднымі спалучэннямі слоў, сістэмныя сувязі

паміж фразеалагізмамі.

У фразеалогіі рэалізуюцца катэгорыі вобразнасці, метафарычны

код мовы. Як сродкі вобразна-мастацкага адлюстравання знешняга і ўну-

транага жыцця фразеалагічныя адзінкі ўвабралі ў сябе міфалагічныя, рэ-

лігійныя, этычныя ўяўленні народа розных часоў.

Фразеалагізм як моўная адзінка і яго прыметы

Фразеалагізм – гэта ўстойлівая, узнаўляльная, не менш як двухка-

мпанентная моўная адзінка, якая спалучаецца са словамі свабоднага

ўжывання і мае цэласнае значэнне, не роўнае суме значэнняў яе кампане-

нтаў (калі іх разглядаць на ўзроўні слоў).

Як і словы, фразеалагізмы называюць пэўныя паняцці, але адрозні-

ваюцца ад слоў перш за ўсё тым, што ў абсалютнай большасці выступа-

юць як трапныя, выразныя сродкі выказвання думак і пачуццяў. Фразе-

алагізмы, як і словы, – істотны састаўны кампанент мовы.

Адна з прымет фразеалагізмаў – гэта іх устойлівасць, або

пастаянства замацаванага за імі зместу, кампанентнага складу і структу-

ры. Тут варта, аднак, зрабіць агаворку. Калі змест і структура фразеалагі-

змаў заўсёды ўстойлівыя, нязменныя, то кампанентны склад амаль трэ-

цяй часткі фразеалагізмаў можа змяняцца, у выніку чаго пэўны выраз

функцыянуе ў дзвюх, а то і больш разнавіднасцях – варыянтах. Напры-

клад, выраз абвесці вакол пальца можа ўжывацца з аднолькавым значэн-

нем 'спрытна ашукаць каго-небудзь' і ў такіх варыянтах: абкруціць вакол

пальца, абвесці кругам пальца, абкруціць кругом пальца.

Узнаўляльнасць – гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстанне

фразеалагізма як гатовай цэласнай адзінкі. У адрозненне ад свабодных

словазлучэнняў, кожнае з якіх у часе зносін складаецца з асобных слоў,

фразеалагізмы не ствараюцца ў працэсе маўлення, а выхопліваюцца з па-

мяці ў гатовым выглядзе з пастаянным зместам і нязменнай структурай.

Паняцце «ўзнаўляльнасць» іншы раз абсалютызуецца ў якасці ледзь не

асноўнай адзнакі фразеалагізмаў. Аднак узнаўляюцца не толькі

фразеалагізмы, а і кожнае асобнае слова, а таксама разнастайныя

шматкампанентныя ўтварэнні: састаўныя тэрміны (паўночны полюс,

філалагічны факультэт), апісальныя звароты (здаваць экзамены, мець

жаданне), крылатыя выразы (мне сняцца сны аб Беларусі), прыказкі

(груган гругану вока не выдзеўбе), іншыя словазлучэнні накшталт

праліўны дождж, закляты вораг.

Фразеалагізм складаецца не менш я к з д ву х кампанент а ў .

Мінімальнымі адзінкамі ў фразеалогіі лічацца выразы, утвораныя па ма-

дэлі «прыназоўнік + назоўнік»: на вачах, пад бокам, на мазі, на носе, у

рукі, з рукі і г. д. Многія фразеалагізмы маюць структуру шматкампане-

нтнага сказа: зуб на зуб не пападае (у каго), матчына малако на губах не

абсохла (у каго), як карова языком злізала (каго, што), паказаць як барсук

сваіх дзяцей гладзіць, чуць звон ды не ведаць дзе ён і інш.

Будучы структурным элементам сказа, яго «будаўнічым матэры-

ялам», фразеалагізм спалучаецца са словамі свабоднага ўжывання,

выступае ў ролі якога-небудзь члена сказа, звязваецца з іншымі членамі

сказа сувяззю дапасавання або кіравання, прымыкання. Напрыклад, у

сказе Было ранняе бабіна лета (Чарн.) выраз бабіна лета выконвае сі-

нтаксічную ролю дзейніка, да якога дапасуюцца азначэнне ранняе і выка-

знік было. Толькі амаль усе выклічнікавыя (авохці мне, вось табе і

маеш) і мадальная (няўрокам кажучы, што называецца) выразы сінта-

ксічна не звязваюцца са словамі свабоднага ўжывання і членамі сказа не

з'яўляюцца. Выклічнікавыя фразеалагізмы звычайна выступаюць у яка-

сці нерасчлянёнага сказа, а мадальныя – як пабочныя канструкцыі.

Галоўная, вызначальная прымета фразеалагізма – яго семанты-

чная цэласнасць, унутранае сэнсавае адзінства, нераскладальнае на асо-

бныя значэнні кампанентаў. I гэтым фразеалагізмы карэнным чынам ад-

розніваюцца ад свабодных словазлучэнняў, састаўных тэрмінаў, апісаль-

ных зваротаў і іншых устойлівых спалучэнняў.

Семантычная цэласнасць уласцівая як нематываваным фразеалагі-

змам (тыпу вадзіць за нос, на чым свет стаіць 'вельмі моцна'), так і ма-

тываваным (тыпу гладзіць па галоўцы 'патураць каму-небудзь, хвалячы і

адабраючы яго'). У гэтай сувязі варта зрабіць адну істотную заўвагу: наў-

радці можна згадзіцца з пашыраным у беларускай навуковай і навучаль-

най літаратуры сцвярджэннем, што цэласнае значэнне матываванага вы-

разу (адзінства) можа быць выведзена з пераносных значэнняў слоў, якія

ўваходзяць у склад гэтага выразу.

Матываваныя выразы (адзінствы) узніклі ў выніку пераасэнсавання

адпаведных свабодных словазлучэнняў, але не кожнага слова паасобку

(што вельмі важна мець на ўвазе), а ўсяго словазлучэння ў цэлым, г. зн.

на сінтаксічным узроўні. У фразеалагічным адзінстве яго цэласнае

значэнне звязана з разуменнем унутранага вобразнага стрыжня і абса-

лютна нераскладальнае на асобныя лексічныя значэнні кампанентаў.