Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Разрады прыслоўяў паводле значэння

Паводле значэння прыслоўі падзяляюцца на два семантычныя раз-

рады: азначальныя (іх яшчэ называюць уласна характарызуючымі

(П.П. Шуба), да якіх адносяцца якасныя, колькасныя (меры і ступені),

прыслоўі спосабу дзеяння, і акалічнасныя, што аб'ядноўваюць пры-

слоўі месца, часу, прычыны, мэты і паказваюць на розныя акалічнасці,

пры якіх адбываецца дзеянне.

Якасныя прыслоўі абазначаюць якасць дзеяння і адказваюць на

пытанне як?. Яны ўтвараюцца ад якасных прыметнікаў, складаюць най-

больш шматлікую групу прыслоўяў: проста, мудра, радасна, смела, ці-

кава.

Колькасныя прыслоўі абазначаюць колькасць дзеяння (занадта,

багата, крыху, больш-менш), яго інтэнсіўнасць або мяжу (дарэшты, да-

шчэнту, датла), меру ці ступень якасці (мала, многа, цалкам). Колька-

сныя прыслоўі адказваюць на пытанні колькі?, як многа?, да якой ступе-

ні?. У спалучэнні з назоўнікамі словы многа (нямнога), мала (нямала),

багата, трохі, шмат і інш. абазначаюць няпэўную колькасць і выступа-

юць у ролі так званых няпэўна-колькасных слоў: многа грыбоў, мала

ягад, трохі солі, шмат кветак, багата рыбы.

Прыслоўі спосабу дзеяння паказваюць, як адбываецца дзеянне,

адказваюць на пытанні як?, якім чынам?, якім спосабам? (моўчкі, уго-

лас, шэптам, бягом, насцеж, пехатой, раптам, па-вашаму, вобмацкам).

Прыслоўі спосабу дзеяння могуць даваць якасную характарыстыку праз

параўнанне (пранёсся віхрам, ехаў зайцам, дзяліўся па-брацку, мітусіліся

роем), могуць паказваць на сумеснасць ці раздзельнасць дзеяння (удвух,

утраіх, гуртам, паасобку).

Прыслоўі месца ўказваюць на месца, дзе адбываецца дзеянне

(тут, там, блізка, далёка, высока, дзесьці, побач, навокал), куды ці

адкуль яно накіравана (налева, направа, назад, уперад, сюды, дахаты,

адгэтуль, здалёк, зверху), да якой мяжы адбываецца (даверху, данізу).

Яны адказваюць на пытанні дзе?, куды?, адкуль?, дакуль?. Сярод акалі-

чнасных прыслоўі месца ўтвараюць найбольш шматлікую групу.

Прыслоўі часу абазначаюць, калі, як доўга адбываецца дзеянне

(летам, раніцой, штодзень, летась, увосень, даўно, нядоўга, заўсёды), з

якога часу пачынаецца, да якога часу працягваецца (зранку, спачатку,

спрадвеку, дацямна, навек). Яны адказваюць на пытанні калі?, як доўга?,

з якога часу?, да якога часу?.

Значэнне прыслоўяў часу ў пэўным кантэксце могуць набываць не-

каторыя прыслоўі месца; параўн.: А там, за ціхаю дарогай, шуміць

бярэзнік малады (К-с). – Не можа быць, будзе які-небудзь парадак, а

там і вайна гэта скончыцца (К-с); Цякла тут з лесу невялічка травой

заросшая крынічка, абодва берагі каторай лазняк, алешнік абступалі (К-

с). – А тут якраз і гаспадыня, надзеўшы сукню для гасцей, шыбуе ва-

жна, як гусыня... (К-с).

Прыслоўі прычыны абазначаюць, чаму, па якой прычыне адбыва-

ецца дзеянне (згарача, чаму, чамусьці, здуру, спрасонку, без дай прычы-

ны, сослепу). Яны адказваюць на пытанні чаму?, па якой прычыне?.

Прыслоўі мэты паказваюць, для чаго, з якой мэтай адбываецца

дзеянне (знарок, назло, напаказ, сумысна, наперакор).

Прыслоўі прычыны і мэты ў параўнанні з іншымі разрадамі скла-

даюць невялікія групы. Гэта тлумачыцца тым, што на час утварэння гэ-

тых прыслоўяў для выражэння прычынных і мэтавых адносін у мове

ужываліся прыназоўнікава-іменныя спалучэнні, інфінітыў, адасобленыя

канструкцыі, даданыя часткі ў складаназалежных сказах і інш. I таму

мова не мела патрэбы ў развіцці і пашырэнні гэтых разрадаў прыслоўяў

(П.П. Шуба).