Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
487
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання

Уся лексіка беларускай нацыянальнай мовы паводле ўжывання па-

дзяляецца на дзве вялікія групы – агульнаўжывальная лексіка і лексіка

абмежаванага ўжытку. Да агульнаўжывальнай лексікі адносяцца сло-

вы, якія не абмежаваны ва ўжыванні, могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх

моўных стылях і складаюць устойлівую аснову сучаснай беларускай

мовы: гай, дом, цудоўны, вуліца, рухацца і інш. Другая група – словы аб-

межаванага ўжытку. Адны з іх ужываюцца толькі на пэўнай тэрыторыі,

іншыя – у мове людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. У залежнасці ад

гэтага вылучаецца дыялектная (абласная), спецыяльная (прафесійна-тэ-

рміналагічная) і жаргонная лексіка.

Да дыялектнай лексікі адносяць словы, што ўжываюць на пэўнай

тэрыторыі. Напрыклад, у беларускіх гаворках сустракаем розныя назвы

вясёлкі: весялуха, перавясёлка, радаўніца, радуга, тэнча, цмок, дажджу-

ха, красуля. У кожнай гаворцы большая частка слоў агульнаўжывальныя.

Тая частка лексікі гаворкі, якая адрозніваецца ад літаратурнай, складае

дыялектную абласную лексіку. Дыялектныя словы прынята называць

дыялектызмамі. Вылучаюць дыялектызмы лексічныя, семантычныя,

фанетычныя, граматычныя, словаўтваральныя.

Лексічныя дыялектызмы – словы, якія не ўжываюцца ў літарату-

рнай мове, адрозніваюцца асновамі. Сярод лексічных дыялектызмаў вы-

лучаюцца дзве групы: уласналексічныя і этнагарафічныя. Уласналексі-

чныя дыялектызмы – назвы з’яў, для абазначэння якіх у літаратурнай

мове ўжываюцца словы з іншай асновай, гэта мясцовыя назвы агульна-

вядомых рэчаў і з’яў: картопля – бульба, пасталы – лапці, барыла – бо-

чка, суздром – разам, цёнгле – заўсёды. Этнаграфічныя – мясцовыя

назвы мясцовых з’яў. Яны не маюць адпаведнікаў у літаратурнай мове.

Яны пераважна называюць прадметы, характэрныя для побыту, гаспада-

ркі пэўнай мясцовасці. Напрыклад, у лексіцы Палесся ўжываюцца такія

словы: баняк – пасудзіна на 40 л. для малака, кучомка – мужчынская зі-

мовая з аўчыны шапка з вострым верхам, лівец – безрукаўка, пашытая на

ваце і пакрытая зверху сукном.

Семантычныя дыялектызмы – агульнанародныя словы, якія ўжы-

ваюцца ў пэўнай мясцовасці з іншым значэннем, чым у літаратурнай

мове: чайка – 'рыбацкая лодка-пласкадонка', гуска – 'белая лілея', чалавек

– 'муж', пушыцца – 'дзьмуцца'. Фанетычныя дыялектызмы –адлюстроўваюць якую-небудзь фанетычную асаблівасць пэўнай гаворкі,

напрыклад вымаўленне о у апошнім ненаціскным складзе: балото,

яечко, гарачаго; замену гука ы пасля губных гукам у: забуў, вукапаць,

вурасло; замену гука ф – п, х, т, хв: пасоля, кохта, хунт, штрап,

хвабрычны. Граматычныя дыялектызмы – перадаюць граматычныя

асаблівасці дыялекту (гаворкі). У некаторых паўднёва-заходніх гаворках

вядомы спецыфічныя формы складанага будучага часу: хадзіцьму,

карміцьму, карміцьмеш; дзеясловы 1 спр. 3-й асобы адзіночнага ліку

заканчваюцца на -ць: жывець, ідзець, гадуіць, кажыць; дзеясловы 2 спр.

з націскам на аснове ў 3-й асобе адзіночнага ліку ўжываюцца без -ць:

ходзя, кося, гамоня; ужываецца постфікс -са ў зваротных дзеясловах:

смяяліса, апрануўса, мыюса. Словаўтваральныя дыялектызмы – словы,

якія адрозніваюцца ад адпаведных літаратурных словаўтваральнымі

сродкамі: настольніца – настольнік, вобуй – абутак, сонечка – сонейка,

хавалка – хованкі.

Некаторыя словы дыялектнай лексікі пранікаюць у літаратурную

мову, становяцца агульнароднымі: весніцы, выспа, бруіцца. У мове ма-

стацкіх твораў дыялектызмы звычайна выкарыстоўваюцца для стварэння

мясцовага каларыту, як сродак моўнай характарыстыкі персанажаў.

Да спецыяльнай лексікі адносяць словы, якія ўжываюць і разуме-

юць людзі пэўнай спецыяльнасці. Сярод спецыяльнай лексікі вылучаюц-

ца тэрміналагічныя і прафесійныя словы.

Кожная навука, прафесія мае свае тэрміны. Тэрмін (лац. terminus

'мяжа') – гэта слова ці словазлучэнне, якое дакладна абазначае навуковае,

тэхнічнае, сельскагаспадарчае і іншыя паняцці. Сукупнасць тэрмінаў

пэўнай навукі або прафесіі называецца тэрміналогіяй.

Звычайна тэрмін з’яўляецца адзінай назвай паняцця. Адрозніваец-

ца ад іншых слоў тым, што адзначаны ў межах пэўнай тэрміналогіі: да-

ктыль, рыфма, антытэза. За межамі пэўнай тэрміналогіі слова можа

мець і іншыя значэнні: інкубацыя ў медыцынскай тэрміналогіі – 'скрыты

перыяд хваробы', у сельскагаспадарчай – 'вывядзенне свойскіх птушак у

інкубатары'; блакада – у вайсковай – 'акружэнне праціўніка з мэтай адрэ-

заць яго ад асноўных сіл', у медыцыне – 'спецыяльны метад лячэння', у

палітычнай – 'сістэма мерапрыемстваў з мэтай ізаляваць якую-небудзь

дзяржаву'. Часам ужываюцца мнагазначныя тэрміны і ў межах адной

якой-небудзь навукі: словаўтварэнне, абзац. Ідэальная тэрміналогія не

павінна мець мнагазначных тэрмінаў.

Тэрміны бываюць агульназразумелыя і вузкаспецыяльныя. Агуль-

назразумелыя ўваходзяць у мову агульнанароднай мовы. Сэнс іх

вядомы і неспецыялісту: назоўнік, ангіна, вадарод, пазваночныя, сянаж,

камбікорм. Большасць тэрмінаў вузкаспецыяльныя: іх разумеюць і

ўжываюць толькі спецыялісты: суфіксоіды, люмінафоры (рэчывы, якія

выклікаюць свячэнне), гідрагенізацыя (рэакцыя далучэння вадарода да

рэчыва). Такія словы пазначаюцца ў слоўніках або агульнай паметай спец. (зарыбіць (спец.) Запусціць у вадаём рыбу для размнажэння), або

канкрэтнай паметай, якая ўказвае на выкарыстанне тэрміна ў адпаведнай

галіне навукі, тэхнікі, эканомікі (анат., архіт., геагр., заал., літ., мед.,

муз., с.-г., хім., эк., юр.). Вузкаспецыяльныя тэрміны могуць стаць агуль-

назразумелымі, гэтаму садзейнічае распаўсюджанне навуковых і тэхні-

чных ведаў сярод народа. Значнае месца ў тэрміналогіі займаюць інша-

моўныя словы. Грэчаскія і лацінскія тэрміны ўжываюцца ва ўсіх наву-

ках. Тэрмінамі могуць быць і словазлучэнні: іменны выказнік, пабочнае

слова, кантрольны пункт, манапалістычны капітал.

У мове адбываецца працэс тэрміналагізацыі вядомых слоў: слова

пераасэнсоўваецца, у выніку чаго ўзнікае другасная тэрміналагічная

назва: шыйка ў тэхніцы – 'прамежкавая частка вала машыны', цела ў

артылерыі – 'ствол гарматы'. Шырокае распаўсюджанне навукова-тэхні-

чнай тэрміналогіі прыводзіць да адваротнага працэсу – дэтэрміналагіза-

цыі: тэрмін набывае і іншае значэнне. Сталі агульнаўжывальнымі тэрмі-

ны: сюжэт, дуэт, паняцце, канцэрт, рэакцыя. Многія з такіх слоў у агу-

льнанародным ужыванні набылі іншае значэнне ў выніку

метафарызацыі: кантакт, эпідэмія. Тэрміны часцей ужываюцца ў

навуковай і тэхнічнай літаратуры, у мастацкай літаратуры – абмежавана.

Прафесійная лексіка (прафесіяналізмы) – словы, якія выкары-

стоўваюцца людзьмі пэўнай прафесіі. Прафесіяналізмы блізкія да тэрмі-наў. Розніца паміж імі ў тым, што тэрмін выключна афіцыйная, узаконе-

ная ў пэўнай галіне навукі, прамысловасці назва якога-небудзь паняцця,

а прафесіяналізм – слова, распаўсюджанае пераважна ў гутарковай мове

сярод людзей пэўнай прафесіі, спецыяльнасці. Прафесіяналізмы характа-

рызуюцца дыферэнцыяцыяй у абазначэнні спецыяльных паняццяў,

прадметаў, дзеянняў, сродкаў, якія не маюць назваў у агульнанароднай

мове. Звычайна прафесіяналізмы суіснуюць з тэрмінамі, але ёсць віды

дзейнасці, дзе прафесіяналізмы пераважаюць (у мове палітыкаў, цес-

ляроў, краўцоў, друкароў, рыбаловаў, паляўнічых): вуза, раёўня (пчал.),

ваба, вабік, вабільшчык (паляўн.), цвікля, фастрыгаваць (кравецк.),

перадкі, заднікі (шавецк.).

Жаргон (ад фр. jargon – умоўная гаворка) – гэта сукупнасць лексі-

чных асаблівасцей якога-небудзь вузкага кола людзей, аб’яднаных агуль-

нымі інтарэсамі, сумесным дзеяннем і г.д. Большасць жаргоннай лексікі

– экспрэсіўна-афарбаваныя словы: пара – 'адзнака «2»', продкі – 'бацькі',

прыкід – 'адзенне' і інш. Разнавіднасць жаргона – арго – гэта лексіка гру-

пы людзей, што па нейкіх прычынах засакрэчваюць сваю мову. Спе-

цыяльным наборам аргатычных слоў карысталіся шаптуны і знахары.