Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Асноўныя правілы вымаўлення зычных

На характар вымаўлення зычных уплываюць у першую чаргу

якасць гукавога акружэння зычнага, месцазнаходжанне зычнага ў слове

(на стыку слоў, на мяжы марфем, у пачатку або ў канцы слова).

1. Зычныя гукі выразна вымаўляюцца перад галоснымі, напрыклад

мяккія і цвёрдыя: [б]ыў – [б']іў, [п]адаць – [п']яць, [в]осень – [в']ёсны;

глухія і звонкія: [б]ыў – [п]ыл, [д]ом – [т]ом; свісцячыя і шыпячыя:

[с]ыты – [ш]ыты, [з]ара – [ж]ар.

2. У беларускай мове гукі [ж, ž, ч, ш, р, ц] (калі [ц] не з мяккага

[т']) заўсёды цвёрдыя, яны не маюць адпаведных сабе мяккіх зычных:

[ж]уры, са[ž]у, [ч]эмпіён, [ш]а[ш]а, [ш]эпт, [р]ака, [ц]ана, [ц]эбар.

3. Перад палатальным (мяккім) [j] і ў канцы слоў вымаўляюцца цвё-

рдыя губныя [б, п, м, ф]: [бjу], [пjу], ся[мjа], голу[п] (голуб), се[м]

вер[ф].

4. Перад мяккімі зычнымі, акрамя [γ], [к'] [х'], у пачатку слова і на

стыку марфем, вымаўляюцца мяккія свісцячыя [з'], [с']: [с'в']ята,

[с'н']ег, [з'в']іць, [з'л']іць, [з'м']ерзнуць, не[с'ц']і, гры[с'ц']і.

У запазычаных словах вымаўляюцца цвёрдыя свісцячыя [з, с]:

[сп']ецыяльна, [сп']ектр, а[сп']ект, ай[зб']ерг.

5. Перад галоснымі і мяккім [в'] вымаўляюцца вельмі мяккія зы-

чныя гукі [z'], [ц']: [z']іця, [z']ень, хо[z']яць, [z'в']еры, [ц']іхі, [ц']ень,

[ц']ёмна, [ц'в']ёрды. У словах іншамоўнага паходжання, як правіла, вы-

маўляюцца цвёрдыя [д, т]: [д]элегат, [т]эарэма, сту[д]энтка,

[т]ытан, [д]ывізія, апрача слоў з суфіксамі -ір, -ёр, -ік, -(ей)ск, -(е)ец:

каман[z']ір, ак[ц']ёр, блан[z']ін, гвар[z']ейскі, ін[z']еец.

6. Перад мяккімі [z', ц', н', j] вымаўляюцца толькі мяккія [л', н'], а

перад іншымі мяккімі зычнымі могуць вымаўляцца і цвёрдыя [л, н]: па

кама[н'z']е, на вера[н'z']е, на[л'j]е, але: бе[нз']ін, ка[нв']ерт.

7. У беларускай літаратурнай мове засведчана вымаўленне фрыка-

тыўнага [γ], змычна-выбухнога [г] і фарынгальнага [h] у гаворках. Гук

[γ], які чаргуецца з [х] (на[γ]а – но[х], даро[γ]а – даро[х]), найбольш

уласцівы і частаўжывальны ў беларускай мове. Выбухны [г] лексічна

абумоўлены, ён вымаўляецца ў нешматлікай групе слоў тыпу [г]анак,

[г]узік, [г]арсэт, маз[г']і.

8. Губна-губны [ў] вымаўляецца на месцы этымалагічнага [в] у ста-

новішчы пасля галоснага перад зычным, а таксама ў канцы слова:

тра[в]а – тра[ў]ка, пе[в]ень – пе[ў]нік, каро[в]а – каро[ў] і на месцы

этымалагічнага [л] пасля галоснага ў канцы дзеясловаў прошлага часу

мужчынскага роду адзіночнага ліку: гавары[л]а – гавары[ў], піса[л]а –

піса[ў] і ў сярэдзіне некаторых слоў: воўк, шоўк.

9. У становішчы паміж галоснымі на месцы былых усходнесла-

вянскіх спалучэнняў «мяккі зычны + ь + j» вымаўляюцца падоўжаныя

[з', с', н', л', z', ц', ж, ш, ч]: ма[з':]ю, кало[с':]е, насе[н':]е, га[л':]ё,

жы[ц':]ё, заці[ш:]а, збо[ж:]а, но[ч:]у, якія на пісьме перадаюцца падво-

еным напісаннем: маззю, калоссе, насенне, галлё, жыццё, зацішша,

збожжа, ноччу.

10. Перад глухімі ў сярэдзіне слова і на стыку слоў вымаўляюцца

глухія: лы[шк]а (лыжка), паво[тк]а (паводка), а[т-х]аты (ад хаты),

па[т-х]вояй (пад хвояй). Глухія вымаўляюцца таксама ў канцы слова:

са[т] (сад), ду[п](дуб), но[ш] (нож). Перад звонкімі вымаўляюцца зво-

нкія: бара[z'б]а (барацьба), про[з'б]а (просьба).

11. На стыку марфем шыпячы прыпадабняецца да наступнага свіс-

цячага: нясві[с]кі (нясвіжскі), добру[с]кі (добрушскі), каўка[с]кі (каўка-

зскі) (вымаўляюцца як адзін гук [с]), у дзе[с]цы (у дзежцы), на

даро[с]цы (на дарожцы), адзене[с']я (адзенешся), На стыку слоў асімі-

ляцыі шыпячага можа не адбывацца пры выразнай паўзе паміж словамі:

на[ш-с]авецкі.

У пазіцыі свісцячы перад шыпячым на стыку марфем і слоў адбы-

ваецца асіміляцыя свісцячага: [ш:]ытак (сшытак), ра[ш]чыніць (расчы-

ніць), раска[ш]чык (расказчык), ра[ж:]ыцца (разжыцца).

12. Спалучэнні гукаў [д] і [ч], [т] і [ч] на стыку кораня і суфікса

вымаўляюцца як падоўжаны гук [ч] або [тч] (варыянт): дакла[ч:]ык,

дакла[тч]ык (дакладчык), нала[ч:]ык, нала[тч]ык (наладчык), лё[ч:]ык,

лё[тч]ык (лётчык).

13. Спалучэнні гукаў [д, т, ч, к] з гукам [с], якія ўзнікаюць на сты-

ку кораня і суфікса, вымаўляюцца як адзін гук [ц]: гара[ц]кі (гарадскі),

саве[ц]кі (савецкі), баранаві[ц]кі (баранавіцкі), беласто[ц]кі (беласто-

цкі).

Аднак у большасці слоў іншамоўнага паходжання, што ўтвораны ад

уласных геаграфічных назваў, спалучэнне апошняга зычнага асновы [к]

або [х] з суфіксальным [ск] у вымаўленні захоўваецца: пішам і вымаўля-ем арынокскі, таджыкскі, окскі, мазамбікскі, бангкокскі, казахскі.

14. Спалучэнне [ч] і [н] вымаўляецца без змен: стрые[чн]ы,

сталі[чн]ы, яе[чн']я, Кузміні[чн]а, але: сма[шн]ы. Спалучэнне [д] і [т] у

канцы запазычаных слоў вымаўляецца як [т]: Краншта[т], Гумбаль[т],

Шмі[т].