Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

18. Займеннік як часціна мовы

Займеннік – часціна мовы, якая ўказвае на прадметы, прыметы

прадметаў ці колькасць, не называючы іх. Таму лексічнае значэнне таго

ці іншага займенніка канкрэтызуецца, становіцца зразумелым толькі ў

кантэксце.

Займеннікі складаюць лексічна абмежаваную групу слоў, аднак

патрэба і магчымасці іх ужывання ў мове надзвычай вялікія. Гэта тлума-

чыцца тым, што кожны займеннік мае абагульнена-ўказальнае значэнне і

не называе канкрэтных прадметаў, іх прымет або колькасці.

Значэннем, марфалагічнымі прыметамі і сінтаксічнымі функцыямі

адны займеннікі набліжаюцца да назоўнікаў, другія – да прыметнікаў,

трэція – да лічэбнікаў. Паводле суадноснасці з іншымі часцінамі мовы

займеннікі падзяляюцца на тры групы:

займеннікі, суадносвыя з назоўнікамі (абагульнена-прадметныя):

я, мы, ты, вы, ён (яна, яно), яны, сябе, хто, што, ніхто, нішто, нехта,

нешта, хто-небудзь, што-небудзь і інш.;

займеннікі, суадносныя з прыметнікамі (абагульнена-якасныя):

мой, твой, свой, наш, ваш, які, усякі, кожны, такі, гэты і інш.;

займеннікі, суадносныя з лічэбнікамі (абагульнена-колькасныя):

столькі, колькі, некалькі, гэтулькі.

У граматычных адносінах займеннікі не вызначаюцца аднастайнас-

цю: некаторыя з іх (хто, што, колькі, столькі) не маюць катэгорый роду

і ліку; родавых адрозненняў не маюць таксама займеннікі я, ты, мы, вы,

а займеннік сябе, акрамя гэтага, – і формы назоўнага склону.

Займеннік – гэта такая часціна мовы, якая не развіла сістэмы сло-

ваўтварэння. Сродкі ўтварэння займеннікаў зусім абмежаваныя; яны

ўтвараюцца ад іншых займеннікаў пры дапамозе спецыфічных прыста-

вак і постфіксаў: хто – нехта, ніхто, абы-хто, хто-не-будзь, хтосьці і

інш.

Асноўная сінтаксічная роля займеннікаў – выступаць у сказе дзей-

нікам, азначэннем, дапаўненнем: Хтосьці глянуў на гадзіннік. Было ўжо

за дванаццаць (Пестр.). Відаць, дзеда Талаша займалі нейкія думкі (К-с).

Праца нікога не ганьбіць (Пр.). У ролі выказніка і акалічнасці займеннікі

ўжываюцца радзей: Не пазнаеш і вясковых людзей – не, не тыя, не тыя

яны (К-с). Гэты бераг як быў наш спрадвеку, то нашым і застанецца

(К-с). На адным баку дарогі ляжалі калгасныя палі. На іх расла збажы-

на (А.Ч.).

Паводле лексічнага значэння займеннікі падзяляюцца на дзевяць

разрадаў:

асабовыя: я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны;

зваротныя: сябе;

прыналежныя: мой, наш, твой, ваш, свой;

указальныя: гэты, той, такі, гэтакі, столькі, гэтулькі;

азначальныя: сам, самы, увесь (уся, усё, усе), усякі, кожны, іншы;

пытальныя: хто?, што?, які?, каторы?, чый?, колькі?;

адносныя: хто, што, які, каторы, чый, колькі;

адмоўныя: ніхто, нішто, нічый, ніякі;

няпэўныя: нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечы (нейчы), хтосьці,

штосьці, якісьці, чыйсьці, хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-

небудзь, абы-што, абы-хто, абы-які, абы-чый, некалькі.

Асабовыя займеннікі

Сярод займеннікаў гэтай групы адрозніваюцца асабовыя – я, мы,

ты, вы і асабова-ўказальныя – ён, яна, яно, яны.

Характэрная асаблівасць асабовых займеннікаў я, ты – тое, што

яны не могуць замяняць слоў-назваў, не маюць катэгорыі роду; на пол

асобы паказвае форма выказніка, калі ён выражаны дзеясловам прошлага

часу: я прыехаў, я прыехала. Займеннік я ўказвае на першую асобу – са-

мога, хто гаворыць; ты – на другую асобу, да якой непасрэдна звяртаец-

ца той, хто гаворыць.

Займеннік ты можа паказваць не на канкрэтную асобу, а на ўсякага

чалавека наогул, г. зн. можа набываць абагульнена-асабовае значэнне:

Па дарозе ты з кашом у лес шыбуеш ціхачом (К-с). У поле хоць ты не

хадзі (Корб.).

Займеннік першай асобы мы не абазначае многа «я», а паказвае на

групу асоб, у якую ўваходзіць і тая, што гаворыць; мы – гэта «я і іншая

асоба» ці «я і іншыя асобы»: Мы збудавалі горад нанова (Шам.). Барані-

лі нас дубы і сосны і прымалі разам з намі бой (А.П).

Займеннік вы паказвае на дзве асобы або на групу асоб (без

першай), да якіх звяртаюцца: Сябры паважаныя, як вы маглі задаць мне

такое пытанне? (А.К.). Паслухаць вас, усе вы хваты! (К-с).

Займеннік вы можа ўжывацца замест ты пры звароце да адной асо-

бы, у такім выпадку ён служыць сродкам выражэння ветлівасці, павагі да

субяседніка: «Што вы сёння нешта не ў гуморы?» – запыталася Ядвіся

і глянула на настаўніка (К-с). Я чакаю вас, дзядзька Якуб (Бял.).

Асабова-ўказальныя займеннікі паказваюць на трэцюю асобу –

тую, якая не ўдзельнічае ў гутарцы, але пра якую гавораць; яны адрозні-

ваюцца ад займеннікаў 1-й і 2-й асобы (я, ты) тым, што маюць формы

ўсіх трох родаў і формы адзіночнага і множнага ліку: ён, яна, яно, яны.

Займеннікі 3-й асобы могуць ужывацца не толькі замест назоўні-

каў, якія абазначаюць асобу чалавека, але і замест назоўнікаў, што аба-

значаюць назвы жывёл, прадметаў: Натоўп жанчын акружыў Паходню,

як толькі ён з'явіўся на двары (Хадк.). Коршак спакойна праплыў над

сядзібай. Усе правялі яго вачамі (Шам.). Праз рэдкія кусты і бярозкі

прылеску мы ўбачылі луг. Ён рассцілаўся шырока ў бакі і наперад (Б.).

Асаблівасцю займеннікаў я, мы, ты з'яўляецца тое, што яны ва

ўскосных склонах маюць суплетыўныя асновы, г. зн. іншыя ў параўнанні

з асновамі назоўнага склону.

Н. я ты м-ы в-ы

Р. мян-е цяб-е н-ас в-ас

Д. мн-е таб-е н-ам в-ам

В. мян-е цяб-е н-ас в-ас

Т. мн-ой(-ою) таб-ой(-ою)н-амі в-амі

М. (пры) мн-е таб-е н-ас в-ас

У родным, вінавальным і месным склонах займеннікі мы і вы ма-

юць своеасаблівы канчатак -ас.

У творным склоне адзіночнага ліку займеннікі я, ты ўжываюцца з

варыянтнымі канчаткамі: мной і мною, табой і табою: Галопам скачуць

рысакі. I пада мной палоззе, як спараваныя смыкі, іграе на марозе (См.).

Вось як цяпер, перада мною ўстае куточак той прыгожа... (К-с).

Займеннікі 3-й асобы скланяюцца наступным чынам:

Н. ён, яно яна яны

Р. яго яе іх

Д. яму ёй ім

В. яго яе іх

Т. ім ёй(ёю) імі

М. (пры) ім (пры) ёй (пры) іх

Асновам ускосных склонаў займеннікаў 3-й асобы, як і 1-й і 2-й

асобы, характэрны суплетывізм; асновай ускосных склонаў гэтых

займеннікаў выступае адзін гук [j]: ён – j-аго, j-аму; яна – j-ае, j-ой; ян-о

– j-аго, j-аму; яны – j-іх, j-ім.

Займеннік яна ў творным склоне мае два варыянты – ёй і ёю: Ле-

гкавая машына паволі набліжалася. За ёй ішла калона з чатырох груза-

вікоў (I.М.). Матку тваю бачыла, але пагаварыць з ёю не прыйшлося (К-

с).