Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Адмоўныя займеннікі

Адмоўныя займеннікі ўтвораны ад пытальных пры дапамозе пры-

стаўкі ні-: ніхто, нішто, ніякі (ніякая, ніякае, ніякія), нічый (нічыя, ні-

чыё, нічые), ніколькі. Яны абазначаюць адмаўленне, паказваюць на адсу-

тнасць асобы або прадмета, прыметы ці прыналежнасці і колькасці. Ад-

моўныя займеннікі ўжываюцца толькі ў адмоўных сказах, у якіх ёсць ча-

сціца не пры дзеяслове-выказніку ці слова няма: Чамусьці ў тую ноч ні-

хто не хацеў дзяжурыць (Шам.). Нічога, брат, няма ў вуллі (К-с).

Адмоўныя займеннікі скланяюцца так, як і пытальныя.

У займенніках ніхто, нішто пры скланенні націск прыпадае на

першы галосны канчатка: нікога, нічога, нікому, нічому; параўн.: каго,

чаго, каму, чаму; у займенніку ніякі (ніякая, ніякае, ніякія) ва ўсіх скло-

нах націск захоўваецца на аснове: ніякага, ніякаму і г. д,; параўн. якога,

якому.

Калі пры адмоўным займенніку ўжываецца прыназоўнік, ён ставіц-

ца пасля адмоўнай часціцы ні, прычым націск тады можа прыпадаць на

розныя склады займеннікаў: ні на кога і ні на каго, ні да чога і ні да чаго,

ні за якія грошы і ні за якія грошы і інш. Больш уласцівыя літаратурнай

мове формы тыпу ні за кога, ні да чога, ні за якія.

У мастацкіх творах побач з асноўнай формай роднага склону зай-

менніка жаночага роду ніякай сустракаецца форма ніякае: Я, саколка, не

баюся ніякае працы (К-с).

У займенніку нічый націск ва ўскосных склонах на канчатку: ні-

чый, нічыёй, нічыіх.

Няпэўныя займеннікі

Да няпэўных адносяцца займеннікі, якія няпэўна паказваюць на

асобы, прадметы: нехта, нешта; на прыметы, прыналежнасць прадмета:

нейкі, нечы; на асобу ці прадмет, выдзелены з групы іншых: некаторы,

на колькасць: некалькі. Значэнне гэтых займеннікаў нават у кантэксце

поўнасцю не раскрываецца, не канкрэтызуецца: Штось пабегла там у

лозы, нешта скокнула пад мост (К-с).

Няпэўныя займеннікі ўтвараюцца ад пытальных пры дапамозе ча-

сціц не, абы-, якія становяцца прыстаўкамі: нехта, нешта, нейкі,

некаторы, не-калькі, абы-хто, абы-што, абы-які, абы-чый, і постфіксаў

-небудзь, -сьці(-сь): хто-небудзь, што-небудзь, які-небудзь, чый-небудзь,

хтосьці (хтось), штосьці (штось), якісьці (якісь), чыйсьці (чыйсь).

Няпэўныя займеннікі скланяюцца так, як адпаведныя пытальныя,

ад якіх яны ўтвораны. Толькі ў займенніку нечы (нечая, нечае, нечыя)

выступае зменная аснова пытальнага займенніка; параўн.: неч-ы, неч-

ага, неч-аму і чый, чый-го, чый-му.

У займенніках нехта, нешта, нечы, нейкі ва ўсіх склонах націск на

прыстаўцы не-: некага, некаму; займеннік некаторы захоўвае націск на

апошнім складзе асновы: некаторага, некатораму, некаторым; у

займенніках з постфіксам -небудзь націск прыпадае на першы склад по-

стфікса: каго-небудзь, каму-небудзь, з прыстаўкай абы- – на канчатак:

абы-каго, абы-каму.

Калі пры займенніку з часціцай абы ўжываецца прыназоўнік, ён

ставіцца пасля часціцы: То гаварылі абы пра што, то маўчалі (I.М.).

Да няпэўных адносяць таксама складаныя займеннікі, якія паказва-

юць на няпэўныя асобы: хто-ніхто, сёй-той; прадметы: што-нішто;

прыметы: такі-сякі, сякі-такі.

Са значэннем няпэўных займеннікаў могуць ужывацца пытальныя

займеннікі хто, што, колькі, калі яны не выражаюць пытання: Бывала,

калі вязу што або каго ў Нясвіж, дык заўсёды начаваў у цябе (К.Ч.).

(Параўн.: вязу што-небудзь або каго-небудзь) «Абярыце каго маладзей-

шага і болей спрактыкаванага ў ваеннай справе», – заявіў дзед Талаш (К-

с).