Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

8. Пазіцыйныя і гістарычныя чаргаванні гукаў

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял падручніка

«Беларуская мова. У 2 ч. Ч. 1. Фанетыка. Арфаэпія. Графіка. Арфаграфія.

Лексікалогія. Фразеалогія. Марфемная будова слова і словаўтварэнне.

Марфалогія: Падручнік / Я.М. Адамовіч, Л.А. Акаловіч, Г.Ф. Андарала і

інш.: Пад агул. рэд. Л.М. Грыгор'евай. – 4-е выд., перапрац. і дап. – Мн.:

Выш. шк., 2001. – 318 с.».

Пры змене граматычнай формы слова або пры словаўтварэнні ў

адной і той жа марфеме аднакарэнных слоў адзін гук можа замяняцца

другім. Змена гукаў у аснове аднакарэнных слоў называецца чаргаван-

нем. Чаргаванні бываюць пазіцыйныя і гістарычныя.

Чаргаванні галосных гукаў

Пазіцыйныя чаргаванні галосных гукаў звязаны з іх пазіцыяй адно-

сна націску. Да пазіцыйных чаргаванняў адносяцца чаргаванні націскных

гукаў з ненаціскнымі:

[о] – [а]: горы – гара, вёсны – вясна [в'осны – в'асна];

[э] – [а]: рэкі – рака, зелень – зялёны [з'эл'эн'] – [з'ал'оны].

Пазіцыйныя чаргаванні вынікаюць з фанетычных законаў, што дзей-

нічаюць у сучаснай мове. Так, чаргаванне гукаў [о] – [а], [э] – [а] звязана з

законам акання.

Гістарычныя чаргаванні – вынік дзейнасці моўных законаў, што

існавалі ў старажытныя часы. Гэтых законаў у сучаснай мове няма. Гіста-

рычныя чаргаванні не могуць быць растлумачаны законамі сучаснай мовы.

Да гістарычных чаргаванняў адносяцца:

[э(е)] – [о]: везці [в'эс'ц'і] – воз, плесці [пл'эс'ц'і] – плот;

[о] – [ы] (у спалучэннях ро, ло ры, лы): кроў – крыві, дровы – дрывот-

ня, глотка – глытаць;

[э(е)] – [і]: свет [с'в'эт] – світанне, выберу [выб'эру] – выбіраць;

[о] – [і] – [е]: здор – здзіраць – здзерці;

[у] – [о] – [ы]: сухі – сохнуць – высыхаць;

[е] – [і] – нуль гука: выберу – збіраць – браць;

[j] – [і]: б'еш [бjеш] – біць, льеш [лjeш] – ліць;

[ав] – [у]: снаваць – сную, каваць – кую;

[а] – [у]: вязаць [в'азац'] – вузел, запрагаць – папруга;

[а(я)] – [н]: жаць – пожня, мяць – мну;

[а(я)] – [ім]: зняць – зніму;

[о], [а], [э] – нуль гука: сон – сну, пазногаць – пазногця, пень – пня

[п'эн' – пн'а].

Чаргаванне [о, а, э] з нулём гука называецца бегласцю галосных.

Гэта старажытная з'ява ўзнікла ў выніку падзення рэдукаваных [ъ] (ёр), [ь] (ер)

(2-я палова ХІІ ст).

Чаргаванні зычных гукаў

Да пазіцыйных чаргаванняў зычных гукаў адносяцца чаргаванні

звонкіх і глухіх у сярэдзіне слова. Такія чаргаванні ўзніклі ў выніку асі-

міляцыі.

1) Чаргаванні звонкіх і глухіх, што ўзніклі ў выніку аглушэння зво-

нкіх на канцы слова: дубы – дуб [дуп], галубы – голуб [γолуп]; сядзіць –

сядзь [с'ац'], лебедзі – лебедзь [л'эб'эц'], дажджы – дождж [дошч].

2) Чаргаванні цвёрдых і мяккіх зычных, што ўзніклі ў выніку асімі-

ляцыі зычных па мяккасці і змякчэнні зычных перад [е], [і]: збор – збі-

раць [з'б'ірац'], прызба – прызбе [прыз'б'э]; дарослы – расці [рас'ц'і],

ку[т] – у ку[ц']е, за[в]у – за[в']е.

3) Чаргаванні заднеязычных па мяккасці перад [і]: цёт[к]а –

цёт[к'

]і, гана[к] – ган[к']і, эпо[х]а – эпо[х']і.

Да гістарычных чаргаванняў зычных адносяцца чаргаванні 1) за-

днеязычных з шыпячымі:

[γ] – [ж]: бера[γ]ам – бера[ж]ок, даро[γ]а – даро[ж]ны;

[к] – [ч]: кры[к] – кры[ч]аць, су[к] – су[ч]ок;

[х] – [ш]: стра[х] – стра[ш]ыць, пу[х] – пу[ш]ысты;

2) заднеязычных са свісцячымі:

[γ] – [з']: плу[γ]а – у плу[з']е, ва[γ]а – ва[з']е;

[х] – [с']: стра[х]а – на стра[с']е, блы[х]а – аб блы[с']е,

[к] – [ц]: му[к]а – у му[ц]э, ра[к]а – на ра[ц]э;

3) губных з губнымі + [л']:

[б], [б'] – [бл']: лю[б]оў, лю[б']іць – лю[бл']ю;

[п], [п'] – [пл']: паку[п]ка, ку[п']іць – ку[пл']ю;

[в], [в'] – [ўл']: сла[в]а, сла[в']іць – сла[ўл]ю;

[м], [м'] – [мл']: кар[м]авы, кар[м']іць – кар[мл']ю;

[ф], [ф'] – [фл']: гра[ф]а, гра[ф']іць – гра[фл']ю;

4) [л] – [ў]: малаці[л]а – малаці[ў], малява[л]а – малява[ў].