Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Суадноснасць мадальных слоў з іншымі часцінамі мовы

Паводле паходжання мадальныя словы цесна звязаны з самастой-

нымі часцінамі мовы. Большасць мадальных слоў яшчэ не страцілі су-

адноснасці з тымі часцінамі мовы, ад якіх утварыліся. Мадальныя словы

паходзяць ад наступных часцін мовы:

назоўнікаў: праўда, факт; параўн.: Стрэльба, праўда, была дужа

старая (Лыньк.) і Праўда даражэйшая за золата (Пр.);

кароткай формы прыметнікаў, дзеепрыметнікаў: вядома, магчыма,

мажліва; параўн.: Вядома, Іван разумеў, што ў такім становішчы трэ-

ба быць асабліва пільным (В.Б.) і Сцёпку было вядома, хто так пільна

глядзеў яму ўслед (К-с);

прыслоўяў: сапраўды, зразумела, бясспрэчна, безумоўна, відаво-

чна, канешне, несумненна; параўн.: Голас, у якім чулася шчырая жаласць

і спачуванне, відавочна, належаў пажылой жанчыне (Вас.) і Зусім віда-

вочна стала, што гораду патрэбен галоўны архітэктар (У.К.);

дзеясловаў: здаецца, здавалася, значыцца, можа, мусіць; параўн.:

Дзяўчынка, здавалася, паспакайнела і глядзела на вайскоўца даверліва

(I.Г.) і Груша цвіла і здавалася незвычайна прыгожаю (Каратк.);

катэгорыі стану: відаць; параўн.: Лёс, відаць, назнарок мяне кінуў

на сумнае поле (М.В.) і З-пад хвой-красунь, як на далоні, відаць і хаты і

двары (К-с).

Самастойныя часціны мовы, пераходзячы ў разрад мадальных

слоў, страчваюць сваё лексічнае значэнне, граматычныя катэгорыі,

перастаюць змяняцца. Падабенства мадальных слоў да суадносных ча-

сцін мовы толькі знешняе; яны фактычна становяцца амонімамі.

Як мадальныя ўжываюцца словазлучэнні трэба думаць, можа

быць, можна меркаваць, на самай справе, па праўдзе сказаць, можна

сказаць, трэба думаць, уласна кажучы і інш.

Некаторыя вучоныя да мадальных слоў адносяць усе пабочныя

словы, незалежна ад таго, якія адносіны яны выражаюць. Аднак ёсць ду-

мка, што да мадальных слоў нельга адносіць: 1) словы на жаль, на шча-

сце, якія яшчэ не страцілі поўнасцю лексічнага значэння і выражаюць

эмацыянальныя адносіны гаворачай асобы да прадметаў і з'яў рэчаісна-

сці; 2) словы і ўстойлівыя спалучэнні, якія выражаюць паслядоўнасць,

парадак думак, злучаюць, далучаюць ці супастаўляюць часткі сказа. Яны

займаюць прамежкавае становішча паміж злучнікамі і мадальнымі сло-

вамі: па-першае, па-другое, па-трэцяе, наогул, наадварот, нарэшце, та-

кім чынам, гэта значыць, між іншым, тым больш, разам з тым і інш.

Гэтыя словы і словазлучэнні служаць для сувязі частак сказа і надаюць

выказванню дадатковае адценне мадальнасці.