Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Парадкавыя лічэбнікі, іх утварэнне і скланенне

Парадкавыя лічэбнікі паказваюць на парадкавы нумар прадметаў

пры іх лічэнні: шостае пытанне, дзевятая кніга, пятнаццаты дзень.

Парадкавыя лічэбнікі – словы вытворныя ад колькасных лічэбні-

каў: тры – трэці, восем – восьмы, тысяча – тысячны, сто трыццаць –

сто трыццаты.

Некаторыя лічэбнікі маюць суплетыўныя асновы: адзін – першы,

два – другі. Пры ўтварэнні парадкавых лічэбнікаў ад састаўных уласна-

колькасных змяняецца толькі апошняе слова спалучэння: дзвесце двац-

цаць шэсць – дзвесце дваццаць шосты, тысяча трыццаць чатыры –

тысяча трыццаць чацвёрты.

Характэрнай рысай парадкавых лічэбнікаў з'яўляецца тое, што яны

маюць такія ж марфалагічныя асаблівасці, як і прыметнікі. На гэтай пад-

ставе некаторыя мовазнаўцы разглядаюць словы кшталту другі, пяты як

разнавіднасць прыметнікаў. Хоць парадкавыя лічэбнікі па граматычных

прыметах і сінтаксічнай ролі і падобныя да прыметнікаў (дапасуюцца да

назоўнікаў у родзе, ліку, склоне, выступаюць у сказе азначэннямі), аднак

яны адрозніваюцца ад прыметнікаў: парадкавыя лічэбнікі абазначаюць

не якасць ці ўласцівасць прадмета, а яго парадкавы нумар; яны захоўва-

юць лікавае значэнне; суадносяцца асновамі з уласнаколькаснымі лічэ-

бнікамі. Акрамя таго, структура састаўных парадкавых лічэбнікаў адро-

зніваецца ад структуры прыметнікаў.

Парадкавыя лічэбнікі скланяюцца так, як прыметнікі. У састаўных

парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова:

дзевяцьсот трыццаць чацверты, дзевяцьсот трыццаць чацвёртага, дзе-

вяцьсот трыццаць чацвёртаму і г. д. У лічэбніках, якія заканчваюцца

асновамі -тысячны, -мільённы, -мільярдны, таксама змяняецца толькі

апошняя частка: чатырохсоттысячны, чатырохсоттысячнага, чаты-

рохсоттысячнаму і г. д.

Пераход лічэбнікаў у іншыя часціны мовы

Некаторыя лічэбнікі могуць пераходзіць у іншыя часціны мовы. У

такім выпадку яны страчваюць колькаснае значэнне, набываюць значэн-

не адпаведнай часціны мовы і выконваюць яе сінтаксічную ролю ў сказе.

Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) часта набывае значэнне займенні-

ка: Прыгадваецца надпіс у адной сталоўцы... (Шам.); часціцы: Ужо сне-

даць час, і поўдзень скора, ды з гэтым бацькам адно гора! (К-с); прыме-

тніка: Зімою і летам адным цветам (Пр.); Усё ж мы людзі аднае прафе-

сіі і ў аднолькавым становішчы знаходзімся (Крап.) (са значэннем 'адно-

лькавай'); прыслоўя: Лясніцкі ішоў дахаты адзін (Зарэц.).

Лічэбнікі адзін, другі, першы ў спалучэнні са словам раз могуць

ужывацца ў ролі прыслоўяў са значэннем 'аднойчы, калі-небудзь, упе-

ршыню': Хадзіў ці доўга ён, ці мала, ды толькі нешта адзін раз бяда ў

бары яго спаткала («Тарас на Парнасе»). А тыя два – блазнота, яны

ўжо не першы раз уцякаюць (Б.).

Слова другі (другая, другое) часта ўжываецца як займеннік: Палес-

се засталося дзесь ззаду. Другая краіна, другія малюнкі (К-с); параўн.:

Іншая краіна, іншыя малюнкі.

Няпэўна-колькасныя словы

Для абазначэння няпэўнай, недыферэнцыраванай колькасці ўжыва-

юцца няпэўна-колькасныя словы: многа (нямнога), мала (нямала), трохі,

шмат, столькі, гэтулькі, колькі, некалькі. Гэтыя словы хоць і выража-

юць колькасныя паняцці, аднак не маюць значэння ліку.

Няпэўна-колькасныя словы могуць спалучацца з назоўнікамі, якія

абазначаюць рэчыўныя прадметы і адцягненыя паняцці: многа цукру,

нямала мёду, шмат пілавіння, мала ўвагі, трохі клопату, столькі рада-

сці, гэтулькі хваляванняў. Словы многа (нямнога), мала (нямала), трохі,

шмат, як і прыслоўі, не скланяюцца, могуць ужывацца пры дзеясловах,

паказваючы ступень і меру праяўлення дзеяння. Хто многа зазнаў, той

многа пазнаў (Пр.). Міхал з Антосем сваю душу дарогай цешылі нямала

(К-с). Апрача гэтага, словы многа, мала, як і прыслоўі, маюць ступені

параўнання: многа – больш, мала – менш; могуць паўтарацца ў сказе.

Словы некалькі, столькі, гэтулькі, колькі паказваюць на няпэўную

колькасць, як займеннікі: Іншы [салавей] гэтулькі кален выкіне, што і не

злічыць (Лупс). Купляй, заплюшчыўшы хоць вочы, ды колькі грошай ён

захоча? (К-с). Слова колькі, як займеннік, можа выконваць у сказе ролю

злучальнага слова: Колькі гадоў таму дубу, ніхто не ведае (Пальч.). Гэ-

тыя словы скланяюцца, як прыметнікі ў множным ліку.

У некаторых дапаможніках усе словы гэтага тыпу адносяцца да

разраду няпэўнаколькасных лічэбнікаў (Кароткая граматыка белару-

скай мовы, 2007). Няпэўнаколькасныя лічэбнікі трэба адрозніваць ад

падобных да іх прыслоўяў. Словы колькі, некалькі, столькі, гэтулькі,

мала, многа, шмат з'яўляюцца лічэбнікамі, калі яны ўступаюць у сінта-

ксічную сувязь з назоўнікамі, прыслоўі ж спалучаюцца звычайна з дзе-

ясловамі: нямала травы, нямала скасілі, многа снегу, многа спазнаў.

Хоць няпэўна-колькасныя словы ў некаторай ступені і блізкія да лі-

чэбнікаў, аднак паводле значэння і граматычных прымет адны з іх (мно-

га (нямнога), мала (нямала), трохі, шмат) мэтазгодна разглядаць як

прыслоўі, другія (некалькі, столькі, колькі) – як займеннікі.