Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Нескланяльныя назоўнікі

Назоўнікі, якія не змяняюцца па склонах і не маюць склонавых ка-

нчаткаў, называюцца нескланяльнымі. Да іх адносяцца:

агульныя назоўнікі іншамоўнага паходжання на галосны: бюро,

метро, кашпо, таксі, кашнэ, авеню, калібры, кенгуру;

уласныя назоўнікі іншамоўнага паходжання на галосны: Дзідро, Гюго, Дзюма, Гётэ, Вердзі, Закапане, Хакайда, Баку, Сухумі, Алатау;

славянскія прозвішчы на -о: Манько, Скурко, Дзіско, Жданко, Зянь-

ко;

жаночыя прозвішчы на зычны: Купраш, Русак, Ліхтар, Курган, Ку-

зміч;

складанаскарочаныя словы літарнага і змешанага тыпу: СП (суме-

снае прадпрыемства), ЦСУ (Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне), КП

(кантрольны пункт), БелТА (Беларускае тэлеграфнае агенцтва), БДПУ

(Беларускі дзяржаўяы педагагічны універсітэт). Аднак некаторыя абрэві-

ятуры, у якіх ёсць галосны гук, могуць скланяцца. У такім выпадку ка-

нчаткі ўсіх склонаў пішуцца малымі літарамі: ЛіМ (газета «Літаратура і

мастацтва») – рэцэнзія ў ЛіМе, МАЗ (Мінскі аўтамабільны завод і машы-

на гэтага завода) – машыны МАЗа, ехаць на МАЗе, ГУМ (Галоўны уніве-

рсальны магазін) – прадаўцы ГУМа, БелАЗ (Беларускі аўтамабільны за-

вод) – побач з БелАЗам.

Склон нескланяльных назоўнікаў вызначаецца іх сувяззю з іншымі

словамі і сінтаксічнай функцыяй у сказе: З кафэ таксама выйшлі разам

(Я.С.) (родны склон). Унізе ігралі на піяніна (Я.С.) (месны склон).

Формы назоўнікаў з суфіксамі ацэнкі

Ацэначныя адценні памяншальнасці, павелічальнасці, ласкальна-сці, узмацняльнасці, зневажальнасці і інш., уласцівыя некаторым назоў-

нікам, звычайна залежаць ад суб'екта – ад таго, хто гаворыць. Таму суфі-

ксы, пры дапамозе якіх назоўнікі набываюць такія адценні, называюцца

суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі. Назоўнікі з суфіксамі суб'ектыўнай ацэ-

нкі не толькі называюць прадмет, але і выражаюць станоўчыя або адмоў-

ныя адносіны да яго таго, хто гаворыць, з'яўляюцца сродкам эфектыўна-

га ўздзеяння на суразмоўцу. Такія назоўнікі ўжываюцца пераважна ў гу-

тарковай мове і ў мове мастацкай літаратуры: Завейка, слабая і нязло-

сная спачатку, не завея, а ўсяго толькі паметуха, пачала брацца на

мяцеліцу (Луж.). Рачулкі, рэчачкі, рэкі – іх стала тут раптам безліч, –

упадаючы ў самую вялікую раку краю – Прыпяць, і ўдзень і ўночы рабілі

сваю наканаваную лёсам работу... (Сач.). Вось яе, госцейку. зноў ста-

вяць на лаву, надзяваюць ёй паліто, завязваюць хустачку, потым ху-

стку, тады накрываюць вялізнай цёплай хустай – так, каб захутаць

усю (Б.).

Дзякуючы суфіксам суб'ектыўнай ацэнкі адзін і той жа прадмет,

з'ява ў залежнасці ад сітуацыі могуць ацэньвацца па-рознаму. Гэта добра

відаць, напрыклад, у паэме Я. Коласа «Новая зямля», калі аўтар апісвае

паляванне Міхала: Ваўчуга з сёл сюды бяжыць і проста валіць на Міха-

ла. А воўк ляціць. Вось ён на Нёмне.... Няма, ваўчок, табе збавення! Да-

рэмны ўсе твае імкненні!

Суфіксы суб'ектыўнай ацэнкі належаць да формаўтваральных суфі-

ксаў, яны ўтвараюць толькі новыя формы слоў, а не новыя словы: зямля

– зямелька – зямліца, сын – сынок – сыночак.

З улікам сэнсавых і стылістычных адценняў сярод суфіксаў суб'-

ектыўнай ацэнкі вылучаюцца памяншальна-ласкальныя, павелічальна-

ўзмацняльныя і павелічальна-зневажальныя суфіксы.

Сярод памяншальна-ласкальных найбольш ужывальныя ў суча-

снай беларускай мове суфіксы -ок(-ак), -ік(ык), -чык, -к-, -ачк-, -ц-,

-ейк-, -яйк-. Суфіксы -ок(-ак), -ік(-ык), -чык уласцівыя адушаўлёным і

неадушаўлёным назоўнікам мужчынскага роду: сад – сад-ок, воз – ваз-

ок, унук – унуч-ак, арэх – арэш-ак, замок – замоч-ак, конь – кон-ік, брат

– брац-ік, палец – паль-чык, кабан – кабан-чык, зал – заль-чык. Асобныя

назоўнікі для абазначэння высокай ступені ласкальнасці або памяншаль-

насці могуць мець два памяншальна-ласкальныя суфіксы: матыль – ма-

тыл-ёк – матыл-ёч-ак, сын – сын-ок, сын-оч-ак, дождж – дождж-ык –

дождж-ыч-ак, стол – стол-ік – стол-іч-ак, грыб – грыб-ок – грыб-оч-ак.

Суфіксы -к-, -ачк- служаць у асноўным для ўтварэння формаў

назоўнікаў жаночага роду: трава – траў-к-а, галава – галоў-к-а, яблыня

– яблынь-к-а, форма – форм-ачк-а. Назоўнікі тыпу дужачка, трэсачка,

птушачка, зязюлечка маюць два суфіксы: дуж-к-а – дуж-ач-к-а, трэс-к-а – трэс-ач--к-а, птуш-к-а – птуш-ач-к-а, зязюль-к-а – зязюл-еч-к-а.

Суфікс -к- можа ўжывацца таксама ў некаторых назоўніках мужчы-

нскага і ніякага роду: мужчына – мужчын-к-а, дзед – дзед-к-а, салавей –

салавей-к-а, вуха – вуш-к-а, века – веч-к-а.

Формы суб'ектыўнай ацэнкі неадушаўлёных назоўнікаў ніякага

роду ўтвараюцца пры дапамозе суфіксаў -ц-, -айк-, -ейк-, -ечк-: акно –

акен-ц-а, дрэва – дрэў-ц-а, возера – азяр-ц-о, сэрца – сэрц-айк-а, лета –

лец-ейк-а, лісце – лісц-ечк-а, гняздо – гняздз-ечк-а. Пры дапамозе суфікса

-ечк- утвараюцца таксама формы суб'ектыўнай ацэнкі адушаўлёных

назоўнікаў мужчынскага і жаночага роду: дзядзя – дзядз-ечк-а, То-ля –

Тол-ечк-а, Коля – Кол-ечк-а, Валя – Вал-ечк-а, Таня – Тан-ечк-а.

Сярод памяншальна-ласкальных суфіксаў менш пашыраныя суфі-

ксы -ул-, -уль-к-, -ухн-(-юхн-), уласцівыя некаторым адушаўлёным назоў-нікам са значэннем асобы: дзяд-ул-я – дзяд-уль-к-а, сын-ул-я – сын-уль-к-

а, мат-ул-я – мат-ульк-а, дзет-ухна, цёт-ухн-а, бац-юхн-а.

Павелічальна-ўзмацняльнае адценне надаюць назоўнікам суфіксы

-ішч-(-ышч-), -ін-(-ын-): хвост – хвасц-ішч-а, гразь – граз-ішч-а, стог –

стаж-ышч-а, рука – руч-ышч-а, нага – наж-ышч-а, дом– дам-ін-а, хо-

рам – харом-ін-а, вуж – вуж-ын-а.

Павелічальна-зневажальнае адценне мае суфікс -уг-(-юг-): звер –

звяр-уг-а, воўк – ваўч-уг-а, злодзей – зладз-юг-а.