Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
494
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

Апазіцыі семантычнай процілегласці. Антонімы.

Антонімы (грэч. anti 'супраць', onyma 'імя') – пары слоў з проціле-

глым значэннем. Яны выражаюць суадносныя паняцці, што належаць да

аднаго шэрагу з'яў аб'ектыўнай рэчаіснасці, якія ў лексіцы перадаюцца

праз адну тэматычную групу: мір – вайна, святло – цемра, белы – чорны,

рана – позна, цёпла – халодна. Семантычная процілегласць, проціпастаў-

ленасць у маўленні і ёсць антанімія. Сукупнасць антонімаў мовы, а та-

ксама раздзел лексікалогіі, які вывучае антонімы, называецца антанімі-

кай. Антанімічныя пары належаць да адной часціны мовы. Антонімамі

бываюць часцей тыя словы, што перадаюць якасную прымету, якая можа

ўзрастаць ці ўбываць і даходзіць да процілеглага, або ўласцівасць (хуткі

– павольны), процілегла накіраваныя дзеянні (апусціцца – падняцца),

прасторавыя і часавыя адносіны (верх – ніз, рана – позна), стан (хвароба

– здароўе), колькасныя адносіны (многа – мала), ацэнку (прыгожы –

страшны). Не маюць антонімаў словы з канкрэтным значэннем (шафа,

бяроза, стадыён), вузкаспецыяльныя тэрміны (афікс, пігмент), уласныя

імёны (Васіль, Нёман), лічэбнікі (два, чатыры), займеннікі і службовыя

словы, хаця антанімічныя адносіны могуць устанаўлівацца паміж нека-

торымі прыназоўнікамі з прасторавым значэннем.

Па сваёй структуры антонімы дзеляцца на аднакарэнныя і рознака-

рэнныя: замкнуць – адамкнуць, гуманны – антыгуманны, прыемна – не-

прыемна, можна – нельга. Аднакарэнным антонімам процілеглае значэн-

не надаюць словаўтваральныя фарманты.

У адрозненне ад сінонімаў з іх здольнасцю ўтвараць незамкнёныя

рады, у якія звычайна ўваходзяць больш чым два словы, антонімы аб'-

ядноўваюцца часцей за ўсё ў замкнёныя пары: жыццё – смерць; высокі –

нізкі, далёка – блізка. Зрэдку антанімічны рад можа складацца з трох

слоў, прычым у такім разе два з іх аднакаранёвыя: праўда – хлусня,

няпраўда; дужы – слабы, нядужы; кепска – добра, някепска.

Адно і тое ж слова можа ўтвараць некалькі пар антонімаў, што абу-

моўлена яго мнагазначнасцю: блізкі – далёкі (лес), блізкі – чужы (чала-

век), блізкая – непадобная (тэма).

Антонімы бываюць поўныя, няпоўныя (частковыя) і кантэкстуаль-

ныя. Поўныя антонімы адрозніваюцца ўсімі сваімі значэннямі: буда-

ваць – разбураць. Частковыя антонімы маюць няпоўную сэнсавую про-

цілегласць і супастаўляюцца па адным або некалькіх значэннях. Так,

слова радасць толькі ў значэнні 'пачуццё вялікай асалоды, задаволенасці'

супрацьпастаўляецца слову смутак у сэнсе 'пачуццё суму, маркоты,

жалю'.

Сэнсавая процілегласць слоў кантэкстуальных антонімаў успры-

маецца толькі ў пэўнай сітуацыі моўных зносін: І радасць – ніякая ра-

дасць, а горыч, І песня – ніякая песня, а скарга, І страва – ніякая

страва, а камень, І брага – ніякая брага, а слёзы, І сонца – ніякае сонца,

а крыга, – Калі ты на свеце ўсім гэтым Не маеш з кім падзяліцца (М.Т.)

Некаторыя мнагазначныя словы сумяшчаюць у сваёй сэнсавай

структуры два супрацьлеглыя, антанімічныя значэнні. Такая ўнутры-

слоўная антанімія называецца энантыясеміяй. Слова разумнік у

першым з пададзеных ніжэй сказаў рэалізуе значэнне 'разумны, разва-

жлівы чалавек', у другім 'дурань ці той, хто любіць разумнічаць, лічыць

сябе разумнейшым за іншых': Адзін дурань можа задаць столькі пытан-няў, на якія не адкажуць сто разумнікаў (І.Н.); Разумных бараноў наогул

жа нямнога, а гэты дык дурней дурнога... Калі няма разумніка другога,

пабіцца каб удвух, дык ён разгоніцца ды ў сцену бух! (Крап.).

Энантыясемія сустракаецца і сярод фразеалагізмаў: далей некуды

– гэта і 'лепш не можа быць', і 'горш не можа быць'. У некаторых выпа-

дках суіснаванне антанімічных значэнняў абумоўліваецца кантэкстам.

Ужываючыся ў адмоўных сказах, выраз можа атрымліваць супрацьлеглае

значэнне. Параўнайце два значэнні ('заўсёды' і 'ніколі') у фразеалагізме

як свет светам: Як свет светам чалавека цягне туды, дзе на свет прый-

шоў (Ян.); Такое не здаралася, відаць, як свет светам (Б.).

Антонімы – важныя лексічныя і стылістычныя сродкі мовы. На

аснове антонімаў будуецца антытэза: Бяда і радасць побач ходзяць ве-

чна, Людзей ратуе толькі чалавечнасць (Панч.). Звычайна пры разглядзе

стылістычных функцый антонімаў побач з такім мастацкім прыёмам, як

антытэза, называюць і аксюмаран (ад грэч. oxymoron дасціпна-недарэ-

чнае). На думку І. Лепешава, ён мае толькі ўскосную сувязь з антаніміяй,

пры якой заўсёды супрацьпастаўляюцца словы адной часціны мовы. Ак-

сюмаран жа як фігура маўлення засноўваецца на наўмысным спалучэнні

двух слоў неаднолькавай часціны мовы, якія выражаюць лагічна неспа-лучальныя паняцці і ўзаемна выключаюць адно аднаго. Гэта, як правіла,

прыметнікава-назоўнікавая канструкцыя: горкая радасць, белая варона, гучная цішыня, жывыя нябожчыкі. Паміж кампанентамі гэтых

аксюмаранных канструкцый няма антанімічных адносін, таму

сцвярджэнні, што аксюмаран засноўваецца на выкарыстанні антонімаў,

з'ява антаніміі ляжыць у аснове аксюмарана, неапраўданыя.