Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры бел.яз.docx
Скачиваний:
487
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
527.44 Кб
Скачать

6. Фанетыка і фаналогія як раздзелы мовазнаўства

Пры напісанні раздзела быў выкарыстаны матэрыял

энцыклапедычнага даведніка «Беларуская мова: Энцыкл. / Беларус.

Энцыкл.; Пад рэд. А.Я. Міхневіча; Рэдкал.: Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.

– Мн., 1994. – 655 с.».

Фанетыка (ад грэч. рhōnē – 'гук', рhōnētikos – 'гукавы') – раздзел

мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовы. Да іх адносяцца гукі

мовы, склады, націск, інтанацыя. Тэрмінам «фанетыка» называюць і сам

гукавы лад мовы.

Аб'ектам фанетыкі, у адрозненне ад іншых раздзелаў мовазнаўства,

з'яўляюцца адзінкі, прырода якіх матэрыяльная, таму фанетыка даследуе

не толькі моўную функцыю, але і матэрыяльны бок свайго аб'екта: рабо-

ту органаў маўленчага апарата, акустычныя характарыстыкі гукаў і аса-

блівасці ўспрымання іх носьбітамі мовы.

У адпаведнасці з гэтым адрозніваюць: функцыянальную фанеты-

ку, або фаналогію, у цэнтры ўвагі якой функцыянальна-моўны аспект

гукаў, іх роля ў мове як сродку зносін; артыкуляторную фанетыку, якая

асвятляе пытанні ўтварэння гукаў мовы; акустычную фанетыку, якая да-

следуе фізічную прыроду гукаў; перцэптыўную фанетыку, што вывучае

гукі з пункту погляду ўспрымання іх носьбітамі мовы. Усе чатыры аспе-

кты вывучэння гукавой матэрыі цесна звязаны паміж сабой і ўзаемна

абумоўлены: гукі мовы пэўным чынам функцыянуюць у мове і функцы-

янальна адрозніваюцца таму, што яны маюць адпаведныя акустычныя

якасці, якія ў сваю чаргу ствараюцца органамі маўлення чалавека і зале-

жаць ад іх дзейнасці ў час гаварэння. Суб'ектыўныя вобразы гукаў узні-

каюць у свядомасці чалавека таксама на аснове аб'ектыўных характары-

стык гукавой хвалі.

У залежнасці ад задач вывучэння гукавой матэрыі адрозніваюць

фанетыку агульную, прыватную (сінхронную і дыяхронную) і параўна-льную. Прадметам агульнай фанетыкі з'яўляецца тое агульнае, што

складае гукавы бок усіх моў. Агульная фанетыка вывучае будову

маўленчага апарата чалавека, на матэрыяле розных моў вызначае

прыроду гукаў і агульныя прынцыпы члянення гукавой плыні на пэўныя

адрэзкі, выяўляе заканамернасці спалучэння гукаў і ўзаемаўплыву

суседніх гукаў, прыроду склада, фанетычную арганізацыю слова,

інтанацыйныя сродкі мовы.

Прыватная фанетыка разглядае ўсе гэтыя праблемы ў адносінах

да канкрэтнай мовы. Яна можа быць апісальнай (сінхроннай) і гістары-

чнай (дыяхроннай). Апісальная фанетыка даследуе гукавы лад канкрэ-

тнай мовы ў сінхронным плане, на пэўным этапе яе развіцця. Звычайна

аб'ектам апісання з'яўляецца сучасны стан мовы, а прадметам гістары-

чнай фанетыкі – гукавы лад пэўнай мовы ў яго развіцці. Гістарычная

фанетыка даследуе змены фанетычных адзінак у розныя эпохі, тлума-

чыць, як адбываліся гэтыя змены, якія гукавыя адзінкі былі ў мове раней

і чым яны замяняліся пазней. Звесткі гістарычнай фанетыкі даюць ва-

жны матэрыял для разумення пэўных фанетычных з'яў на сучасным эта-

пе.

Параўнальная фанетыка займаецца параўнальным вывучэннем

гукавых сістэм дзвюх або некалькіх моў. Яна выяўляе падабенства і ад-

розненні ў гэтых мовах паводле складу гукаў, змен гукаў у моўнай плыні

і інш. і тым самым вызначае спецыфіку гукавога ладу розных моў.

Паколькі гукавыя адзінкі – з'ява акустыка-фізіялагічная, то пры іх

вывучэнні фанетыка карыстаецца метадамі, якія прымяняюцца ў акусты-

цы і фізіялогіі. Як і гэтыя навукі, сучасная фанетыка выкарыстоўвае спе-

цыяльныя тэхнічныя сродкі і разнастайныя прыёмы інструментальнага

назірання, якія прынята называць эксперыментальна-фанетычнымі мета-

дамі вывучэння. Да іх адносяцца: палатаграфія – фіксацыя месца канта-

кту языка з паднябеннем у час артыкуляцыі; кінафотаздымка рухаў губ,

якія маюць істотнае значэнне для характарыстыкі гукаў; рэнтгеназды-

мка маўленчага апарата ў час артыкуляцыі; асцылаграфія, якая дазва-

ляе вызначыць працягласць, частату, інтэнсіўнасць гука; спектраграфія,

якая дае агульны акустычны малюнак гука. Фанетыка выкарыстоўвае та-

ксама разнастайныя метады вывучэння ўспрымання тых ці іншых гука-

вых з'яў носьбітамі мовы, што з'яўляецца важным для іх фаналагічнай

інтэрпрэтацыі. Фаналогія – галіна мовазнаўства, якая вывучае гукавы лад мовы у

яго функцыянальным аспекце. У такім разе фанетыка разглядаецца як га-

ліна мовазнаўства, што вывучае маўленне ў яго фізічным, акустычна-

артыкуляцыйным аспекце. У цэнтры ўвагі фаналогіі як навуковай ды-

сцыпліны – праблема тоеснасці фанемы як мінімальнай сэнсаадрозніва-льнай адзінкі гукавога ладу мовы. Так, фаналогія вызначае прыкметы,

якія складаюць змест фанемы, высвятляе суадносіны, з аднаго боку,

паміж фанемай і гукамі, у якіх яна рэалізуецца ў моўнай плыні, а з

другога боку, з марфемай, словам. У задачы фаналогіі ўваходзіць таксама

вызначэнне колькаснага складу фанем у мове выяўленне сувязей, што

існуюць паміж асобнымі фанемамі і іх групамі, інакш кажучы,

устанаўленне сістэмы фанем.