Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Меркулавічы Чачэрскага р-на

ад Лабкоўска Зінаіды Афанасьеўны, 1933 г.н.,

студэнткай Кандрашовай Т. (2006 г.)

Лесавік жыве ў лесе. Ён падобны на чалавека. Калі хто ў лесе заблудзіцца, ка­жуць, што ён стаў на след лесавіка. Каб выйсці з лесу, рабілі наступнае: трэба зрабіць 3 шагі назад, сесці і разуцца, некалькі шагоў прайсці ўперад і можна абувацца. Ска­заць: “Госпадзі, памажы мне выйсці з лесу”.

Запісана ў в. Гацкое Чачэрскага р-на

ад Гулевіч Тафілі Кузьмінічны, 1927 г.н.,

студэнткай Пішчук Н. (2006 г.)

Лясун выглядае як дзядок. Ён невялікага росту, але калі яму трэба, можа па­ве­лі­чыць. Кажуць, што ён можа ў звярэй і пціц праўрашчацца. Жыве лясун у чашчы лесу, на дрэве. Дарогу туды ведае толькі сам лясун. А калі ён бача, што ча­ла­век падбіраецца бліжа, дык ён путае яму дарогу.

Запісана ў г. Бялынічы Магілёўскай вобл.

ад Селівестравай Таццяны Якаўлеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Чыжук Н. (2004 г.)

У нас по другому называюць яго – лешы. Гэто стары дзед з бородой, горбаты, у пор­ва­тых лапцях. Вон любіць у лесе порадок. Як зойдзе ў лес чоловек і зробіць шо-не­будзь плохое, зломіць ветку, птушку яку покрыўдзіць, ці слово плохое скажэ, то гэты ле­шы можэ ёго заблудзіць. Але вон жыве ў лесе толькі летом, а зімой спіць, а як пры­ходзіць вясна, то прасыпаецца.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Пясоцкай Евы Васільеўны, 1937 г.н.,

студэнткай Чэрнянок І. (2008 г.)

Мара

Мара – гэта страшная жанчына. Яна шкодзіць вінаватаму, мучыць яго ў сне, па­куль той не сазнаецца.

Запісана ў в. Дзербічы Буда-Кашалёўскага р-на

ад Дзянісавай Веры Максімаўны, 1930 г.н.,

студэнткамі Дзянісавай Н., Марчанка Н. (2004 г.)

Гэта начное прывядзенне, жанчына маленькага росту і вельмі страшная: з бе­лым тварам і чорнымі косамі. Яна ноччу садзіцца людзям на грудзь, каб ім цяжка бы­ло дыхаць і каб яны ў сне задыхнуліся. Галоўнае – трэба праснуцца.

Запісана ў г. Гомель

ад Мікалаенка Алены Уладзіміраўны, 1930 г.н.,

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Мара – ета ўжасненная дачка смерці. Яна можа нагнаць мор, і людзі мруць. Каг­да спіш, такое бывае, што перахватывае дыханне, націсквае на грудзі і глотку. Відна, ма­ра аб чымсь прэдупрэждае, што-та будзе.

Запісана ў г. Гомель

ад Караленка Вольгі Фёдараўны, 1933 г.н.,

студэнткай Бацюк Ж. (2003 г.)

Мара – гэта нячыстая сіла ў выглядзе жанчыны, што з’яўляецца ў сне і душыць ча­ла­ве­ка, не даючы прачнуцца. Каб пазбавіцца ад мары, на ноч чалавеку трэба хрыс­ціц­ца.

Запісана ў в. Іванаўка Гомельскага р-на

ад Платонавай Алесі Міхайлаўны, 1928 г.н.,

студэнткай Шайковай Н. (1999 г.)

Мара – дух смерці. Днём яе не бачна, а ноччу яна робіць свае справы. У мары рост, як у маленькага дзіця. Скура яе пакрыта рэдкім кароткім пер’ем. Мара можа мя­няць свой выгляд, часта мела від звяроў. Мара перашкаджае дыхаць у час сну, на­ціс­кае на грудзі і горла. Абарона ад мары – павешаная ў хлеве сарока.

Запісана ў г. Добруш

ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н.,

студэнткай Антончыкавай Н. (2000 г.)

Мара не дае маленькім дзеткам спаць. Калі яны плачуць ноччу, гэта зна­чыць, прыходзіла мара. Яшчэ мара раскатвае калыску.

Кажуць, што гэта жанчына невялікага росту з доўгімі чорнымі валасамі, вя­лі­кі­мі вачыма з доўгімі вейкамі, апранутая ва ўсё цёмнае. Каб мара не пры­ходзі­ла да дзетак і не будзіла іх, трэба зрабіць звычайныя званочкі і падвесіць іх да люлькі. Мара вельмі пужаецца звону і болей не прыходзіць у той дом.