Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Цярэблічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Шпакевіч Арыны Радзівонаўны, 1907 г.н.,

студэнткай Мохаравай В.

Ведзьмы былі всегда, во все врэмена. Такіе способносці перадаюцца по нас­лед­с­т­ву ілі от уміраюшчай ведзьмы к тому чоловеку, которы подасць ей руку. У нашым се­ле на моёй памяці іх не было, былі толькі шэптухі. Но ў шэптухі сіла слабая, ведзь­ма ж можэ перэкідвацца ў другое сушчэство. Іздаўна росказвалі про ведзьм і ведзь­ма­коў з тых сёл нашого раёна, которые в лесах. У тые сёла дажэ замуж дзеўкі не хоцелі йці ілі хлопец нявесту браць. Не дай, Бог, не ўгодзіш чоловеку з тых краёў – пойдуць к ведзь­мы (воны ж іх добрэ зналі), прыробяць екое ліхо. Праўда, сястра моя була за­му­жэм у тых месцах і мне часта там буваць доводзілос. Так яна казала: “Не показвай шыю, завязвай хустку, бо зурочаць. Тут жэ на каждой вуліцы ці то знахар, ці то кал­дун”.

Так вот, у тых местах быў случай. Жыла одна баба на вотшыбі от села. До её жон­кі, обманутые своімі чоловекамі, ходзілі по прыворотное зелле: вельмі ж пры­во­ро­ты і отвороты знала. Вот однажды і браціха мое сястры пошла, думала, мо, жызнь до­ма з чоловеком наладзіцца. Іці трэба було церэз корчы, олешнік. Ваўкоў водзілосо – страх як многa, да шчэ зімой. От вона, на шчасце свое, сякерку маленьку ўзяла. Ідзе сме­ло, подходзіць до хаты знахаркі. Зайшла ў сені ды там ў цемры зачапілася за неш­то, ёй подолосо, бы собака велізарны з хаты выскочыў. Вона со страху сякеркой по ём кі­ну­ла, мабыць, і попала, бо сякерка ў крыві була. Ждала-ждала хазяйку да й ні з чым до­ха­ты пошла. А потом людзі говорылі, шчо ў знахаркі нога моцно россечана була, і хто з людзей по лесе ездзіў, то много воўчых следоў возле хаты её бачылі. Так вы­ходзіць, гэта ведзьма, а не знахарка была, а тая жанчына не па сабаке, а па ведзьме, пе­ра­кі­ну­тай у ваўка, сякерай ударыла.

А самая надзёжная сіла проціў ведзьмы – у сляды, што яна пакінула, гвоздзі за­бі­ваць. Тады ёй вельмі баліць.

Запісана ў в. Сямігосцічы Столінскага р-на Брэсцкай вобл.

ад Ляшкевіч Вольгі Цітаўны, 1939 г.н.,

студэнткай Тарасевіч М. (2003 г.)

Ведзьма – гэто чорнокніжніца. Вона подчыняецца сатане, чортам. Шо чорты ёй ска­жуць, то вона і робіць. Вона Бога не прызнае, у яе свое молітвы. Еслі вона на кого злу­ец­ца, то можэ того чоловека за месяц отправіць на той свет. То вялікімі словамі, то віх­ра по ветру прышле, і той віхор прыйдзе до чоловека, і чоловек заболее, а можэ той ві­хор і повесіць чоловека, повесіць петлю і повесіць чоловека.

Каб засцерагчыся ад ведзьмы, трэба каб у хаці була сьвятая вада. Трэба новыя гол­кі повесіць острыем вніз, то еслі вона захочэ шо зробіць у хаці, то гэтыя голкі бу­дуць ей колоць у голову. А голкі затыкаюць у косякі дзьвярэй.

Ведзьмы ўмеюць чытаць мыслі. Вот вона сядзіць у своёй хаці, а ўсё чуе, шо ро­біц­ца і про шо говораць у другой. Еслі подкінеш у ведзьміну хату сярэбрану ложку або ко­ль­цо, то вона тобе нічо не зробіць, гэтая ложка будзе ёй мяшаць.

Запісана ў в. Вулька-2 Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл.

ад Якубовіч Аляксандры Іванаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Верас Н. (2006 г.)

Ведзьмы – гэта верныя служкі чарцей. Яны ворагі людзей. Яны маюць выгляд жан­чы­ны. З апошняга пазванка ў іх вырастаюць хвасты. Калі ведзьма чытае заклёны, то ператвараецца ў розных жывых істот: жабу, яшчарку… І ўсе яны шкодзяць.