Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
94
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Нельга месці ў хаце пасля заходу сонца – к няшчасцю ў доме.

Запісана ў в. Акцябр Буда-Кашалёўскага р-на

ад Чыжовай Святланы Барысаўны, 1964 г.н.,

студэнткай Маскаленка Ю. (2004 г.)

Нельзя убіваць ве­ні­кам паукоў – гора ў хаце.

Нельзя месці на каго-нібудзь. Калі на дзеўку – не выйдзе замуж.

Нельзя замятаць за кім-небудзь – у таго чалавека гора будзе.

Нельзя месці 3 дня хату после таго, як госці паехалі, каб даехалі харашо і вяр­ну­лі­ся.

Нельзя біць венікам дзевак – не выйдуць замуж.

Запісана ў в. Зарэчча Буда-Кашалёўскага р-на

ад Кліннікавай В.І., 1929 г.н.,

студэнткай Аўраменка А.

Венік должэн знаходзіцца мяцёлкай уверх: для дабрабыту, штоб дзеньгі вяліся ў доме.

Хату забаранялася падмятаць калі ад’язджалі госці, штобы госці нармальна дабраліся дадому, штоб у дарозе з імі нічога не случылася. Жадаеш яшчэ бачыць іх у сябе дома, можна падмесці тады, калі яны даехалі.

Запісана ў в. Новы Пуць Брагінскага р-на

ад Сабаленка Ганны Дзмітрыеўны, 1947 г.н.,

студэнткай Бодрыкавай Т. (2010 г.)

Чтобы водились деньги в доме, веник необходимо ставить вниз ручкой.

Нельзя выметать перед и во время поездки членов семьи.

Выметать необходимо к порогу.

Нельзя выметать поздно вечером.

Нельзя мести к иконам.

Нельзя переступать веник.

Веником не бьют.

Когда подметаешь пол, то нельзя передавать веник другому.

При первом выгоне коровы в поле, необходимо подгонять её веником из лозы и по­ложить веник на порог, чтобы корову не сглазили и было много-много молока.

Запісана ў в. Першамайскі Веткаўскага р-на

ад Луцьковай Ніны Васільеўны, 1952 г.н.,

студэнткай Коргавай Ю. (2010 г.)

Нельга пераносіць венік са старой хаты ў новую, таму што пераносіцца ўсё дрэн­нае, што было ў старой хаце.

Калі госці ўязджаюць, то пакуль яны ў дарозе, нельга месці ў хаце, каб гэтым людзям была добрая і спакойная дарога.

Нельга выкідваць вечарам смецце, каб усё вялося, каб свая сям’я не раз­бу­ры­ла­ся.

Вечарам нельга нічога даваць, напрыклад, грошы, штоб вялося ўсё дома. Калі мя­цеш у хаце і кінеш, тады будзе нелад у сям’і (сварка).

Не трэба пераступаць цераз венік, а то людзі будуць нападаць, гэта значыць, га­ва­рыць напрасліну, адносіцца дрэнна да цябе.

Венік нада ставіць у куце веццем уверх, будуць у хаце грошы весціся.

Нельга біць венікам, а то сабакі пакусаюць ці вошы завядуцца.

Калі мяцеш у хаце, нельга пакідаць начатую працу, трэба яе завяршыць, а то муж уйдзе ад жонкі.

Запісана ў в. Прысно Веткаўскага р-на

ад Кацубы Ніны Яўхімаўны, 1933 г.н.,

студэнткай Радзьковай Г. (2010 г.)

Нельзя пераносіць венік з старой хаты ў новую, бо пераносіцца пры гэтым усё дрэннае, што было ў той хаце. Пасля заходу сонца нельзя выносіць смецце з хаты, бо тады апусцее хата. Калі госці ўязджаюць, то пакуль яны ў дарозе, нельга месці ў хаце, каб людзям была добрая і спакойная дарога.

Запісана ў г. Гомель

ад Міцкевіч Марыі Іванаўны, 1925 г.н.

(перасяленка з Чачэрскага р-на)

Нельга падмятаць, калі толькі што госці пайшлі, выкідываць смецце, калі сонца се­ла – дабра ў хаце не будзе.