Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага р-на

ад Пяшук Вольгі Іванаўны, 1932 г.н.,

Студэнткай Згурскай т. (2005 г.)

Кагда-та гаварылі, што ведзьма ў каровы малако адбірала, як – не знаю, але калі ведзь­ма прыхадзіла дамой, то “рыгала” ў куўшын, і потым поўны куўшын малака.

Запісана ў в. Белае Балота Рэчыцкага р-на

ад Грышкавец Вольгі Ільінішчы, 1931 г.н.,

студэнткай Асадчанка А.

Мне расказвала мая баба. Раней паля дзяліліся на такія поласы, таму што зямлі бы­ло мала пасля вайны. Раней баба мая пасварылась з чалавекам, які займаўся вядзь­мар­с­т­вам. Ён меў зло на яе. Калі паспела жыта, яна зжала гэта жыта, а ў ім былі такія за­ло­мы, вузлы. Чэраз дзень у яе памірае малы сын. Ён ніколі не балеў. Па савету людзей яна паехала ў другую дзярэўню да знахара. Ён сказаў, што гэтага хлопчыка ўмяр­ц­віў сасед, які зрабіў залом на жыце. Каб астанавіць зло гэтага саседа, трэба па­мі­рыц­ца з ім. Дзе заламанае, трэба казаць: “Мацер Божая, хто заламаў, той ніхай і раз­ло­ме”.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Гвоздзь Надзеі Фядосаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Ведзьма – чалавек, які не верыць у Бога, а звязан з нячыстаю сілай. Гэтыя людзі мо­гуць налячыць любыя прадукты або ваду, і, калі чалавек паспытае, з ім робіцца абы-што.

Побач жыла суседка Люба, якая пад нашу яблыню, на якой таго году не было ні­вод­на­га яблыка, падклала чатыры яблыкі (столькі сама жыльцоў у хаце), але ра­ні­цаю дзед спытаўся ў суседа-знахара, што рабіць з гэтым падарункам, той сказаў, што іх трэба палажыць у месцы, дзе сходзяцца чатыры дарогі, і нячыстая сіла адойдзе. Дзед так і зрабіў. А Люба і зараз глядзіць, як там дзед.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Сохар Алены Марцінаўны, 1944 г.н.,

студэнткай Сопат І. (2006 г.)

Калі я была зусім яшчэ малая, на нашай вуліцы жыла старая жанчына. Звалі яе Фек­лі­сія. Усе каровы ў яе былі чорныя, бы жукі. А рогі ў тых кароў такія доўгія і вос­т­рыя, як вілы. І вот, як толькі ідуць яе каровы з пашы, усе дзеці, такія, як я, кідаюцца хто куды па хатах. Бо было такое здарэнне з гэтымі каровамі: ішлі етыя каровы дамой, а іх называлі ў нас “рагаткамі”, так яны бадаліся. А адна дзевачка гуляла на дарозе ў пяс­ку, і адна з гэтых “рагатак” падскочыла і каланула гэтую дзевачку ў жывот. К зна­хар­цы яе завезлі, і та сказала, што гэтая карова загавораная і ў яе красныя вочы. Ля­чы­ла, лячыла, і праз месяц усё-такі прыйшло палягчэнне. Пазней яна ўсіх так дапекла, што ўсе людзі на хутары сабраліся і падпалілі хату яе, а яна ўспела выйсці з агню. З таго часу яе на хутары болей ніхто не бачыў.

Запісана ў в. Ведрыч Рэчыцкага р-на

ад Сыч Сафіі Барысаўны, 1911 г.н.,

студэнткай Іётка І. (2004 г.)

Мне шчэ мая мама расказвала, што раньшэ ў нашай дзярэўні шмат ведзьмаў бы­ло, да і цяпер яны ёсць.

Ведзьма ўрэд чалавеку дзелае. Штось не панравілася ёй, дык яна тады абя­за­це­ль­на табе што-нібудзь падкіне. У ведзьмаў ё такі дзень, калі яны збіраюцца разам. Па­та­му ўсе ведзьмы адна аб адной знаюць. І на Івана Купалу яны ўсягда збіраюцца, ета ж іх дзень. Тады нада на дзверы хлева вешаюць крапіўку, нажы, тапары, штоб ведзьма не залезла і не забрала малака ў кароўкі. Але яны могуць забраць і так, толькі на вымя паг­лядзеў­шы. Купалле яшчэ называюць “ведзьмін Іван”.

Людзям ведзьма плоха дзелае. У первы дзень маладзіка яна абязацельна што-та здзе­лае. Яна можа на вецер пусціць, а чалавек схваціць, ці так што паддасць, а ён з’есць, – тады плоха будзе. У вочы ведзьме глядзець нельзя, бо можа зглазіць.

У цэркву ведзьмы не ходзяць. А еслі яна ўжо зайдзе ў цэркву, дак на калені не ста­но­віц­ца. Ведзьмы могуць пераварочвацца ў жабу, у свінню, ката, калясо.

Вот мне мая мама шчэ расказвала, як сядзелі як-та ноччу, ужо запаўнач была, сядзе­лі ў домі адной жанчынкі, пралі, рагаталі. І тут адкрываецца дзвер, і заходзіць у ха­ту кот, такі касматы-касматы, бальшы такі. Падышоў ён да іх і сеў на прасніцу да ад­ной жанчынкі. А там была бабка старанькая, яна ўсё зразумела, на лапату яго па­садзі­ла і на двор выкінула. Дак ён тады зарагатаў і чалавечым голасам гаворыць: “Ну, да­га­да­лі­ся, што выкінулі рана”. І ісчэз.

А я чуў вот такую історыю. Гаварылі, як адзін раз бацька з сынам паехалі на се­на­кос і асталіся там начаваць. Ноччу, пасля 12 часоў, бачуць яны, як ляціць на іх ог­нен­ны шар. Але дзядзька не спужаўся, схваціў касу і ўдарыў па етаму шару. Назаўтра, га­ва­ры­лі, на тым месце нашлі старога дзеда, перарэзанага папалам.

Расказывалі шчэ людзі старыя, як аднойчы гулялі хлопцы з дзеўкамі па дзя­рэў­ні. Тут бачуць яны: бяжыць свіння. Дык яны думалі, што ета нейкая ўцекла. Але патом глядзяць, што яна якаясь не такая, дзяўчаткі закрычалі і пабеглі ўцякаць, а хлопцы за імі ўжо. Забеглі яны да адной бабулькі, а ў яе на варотах былі напісаны красты. Тая свін­ня пабегла да варот, а зайці не можа. Пастаяла яна, пастаяла і гаворыць: “Вот, су­кі­ны дзеці, схаваліся”.

А шчэ бабкі расказвалі, толькі не знаю, праўда ета ці не, што раз ішоў адзін дзед вечарком ужо з работы. Тут чуе ён якісь шорах, аглянуўся ён і бачыць, што ко­ціц­ца за ім калясо. Тады дзед выламаў з плоту частаколіну і яе ўтыкнуў у спіцы етага ка­ля­са. Дык назаўтра ён чуе, што на дарозе нашлі дзеда, заколенага частаколінай.

Шчэ чула я такую історыю.

Аднойчы пашоў дзед на старажоўства, а баба асталася дома. Яна зачыніла дзве­ры і легла спаць. Тут чуе, што штось у хаце грукнула. Яна абазвалася, але тут ус­пом­ні­ла, што зачынілася. Тут на яе штось як наваліцца, бабка ад перапугу чуць не ўмерла. Ета было штось лахматае і цяжкое. Бабулька не ведала, што ёй рабіць, і пачала чытаць ма­літ­ву. Тут у вачах яе пацямнела, а калі яна ачухалася, то ў хаце нікога ўжо не было.

Мне расказываў адзін дзед, як адзін раз ішоў ён вечарам па уліцы і бачыць, што бя­жыць за ім авечка. Бегла яна за ім аж да самага дому. Дзед захацеў загнаць яе ў двор, а яна засмяялася чалавечым голасам і ўбегла. Дзед сільна перапугаўся. Потом яму пасаветавалі павесіць крэсцік на шыю і чытаць кажды вечар малітву “Отче Наш”. І большэ такога не было.

– Мне мая саседка расказывала вот што. Аднойчы ішоў хлопец вечарам з гу­лян­кі, і тут ускочыў яму на плечо кот і гаворыць чалавечым голасам: “Пашлі гуляць па два­рам, а то я цябе задушу.” Хлопец сільна перапугаўся і паслухаўся. Адзін двор абыш­лі, другі, трэці, а ў чацвёртым двары ўвідзеў хлопец той калодку з тапаром. Ён па­дай­шоў да етай калодкі, скоранька ўхапіў ката за ногі і адсёк яму пярэднія лапы, а па­том выкінуў яго праз забор. Назаўтра пашоў ён гуляць да таварыша, а той яму і га­во­рыць: “Штось з мамкай маёй не так”. Пашлі яны ў хату і бачуць: сядзіць цётка на пя­чы без пальцаў. А патом таварыш сказаў хлопцу, што маці гаварыла яму, штоб ён з ім не вадзіўся.

Чула я шчэ і такую історыю.

Адна бабулька пайшла ў хлеў, штоб ужо падаіць кароўку. І бачыць яна, што ка­роў­ку доіць кошка. Етая жэншчына ўзяла палку і перабіла той кошцы пярэднюю лапу. Кош­ка сільна закрычала і ўцякла. На другі дзень етая бабка пайшла к саседцы, штоб рас­ка­заць ёй аб тым случаі. Калі яна зайшла у хату, то ўбачыла, што саседка ляжыць з пе­ра­бін­то­ва­най рукой.

А вот етае было на самым дзеле ў Вышаміры гадоў дзесяць назад. Жыў тут у тое врэмя дзед. Ён быў вядзьмак. Усе етае зналі. У таго дзеда быў унук, ён апасля аб етым усім і расказываў. Казаў ён, што дзед хацеў аддаць яму сваю сілу, ён даў яму цет­радь такую і сказаў, штоб ён ішоў у 12 гадзін ночы ў хлеў і прачытаў етую цет­радзь. Той хлопец пашоў у хлеў і начаў чытать. Чытаў ён, чытаў, і тут началі вакол яго лё­таць грабы. Але ж ён чытаў далей. І тут пачалі выхадзіць чэрці з вуглоў. Хлопец пе­ра­пу­гаў­ся і пабег у хату. У хаце гарэла груба, і ён укінуў етую цетрадзь у грубу. На­заў­т­ра ён узнаў, што дзед памірае, і пашоў туды. Але дзед не мог умерці, ён толькі му­чыў­ся. Бо ж вядзьмак не ўмрэ, пакуль не перадасць сваё вядзьмарства, шчэ можна пра­біць дзірку ў паталку, тады ён умрэ. Дак яны тады прабілі дзірку, і дзед памёр.

Адзін хлопец жыў з мачыхай. Ён любіў адну дзевачку. Але мачыха не дазваляла яму на ёй жаніцца. Аднаго разу хлопец еты ішоў у клуб і ўбачыў, як за ім коціцца сіта. Хло­пец узяў і павесіў етае сіта на плот. Зранку ён убачыў, што на плоце вісіць заместа сі­та яго мачыха.

У аднае бабулі ў хаце паявілася зялёная жаба, яна з’ядала ўвесь час вяршкі з ма­ла­ка. Бабуля аднаго разу ўзяла і адсекла ёй пярэднюю лапу. Назаўтра, кагда яна ішла па вуліцы, то ўбачыла сваю суседку на лавачцы з перабінтованай рукой.

У аднае сям’і, як ацеліцца кароўка, ніколі не было малака. І вот аднаго разу ха­зя­ін етай сям’і рашыў падсцярэгчы ў хлеве, куды ета малако дзяецца. І вот апасля 12 гадзін ночы ён увідзеў, як у дзірку, кудой заходзюць куры, у хлеў лезуць чорныя ва­ла­са­тыя рукі. Еты дзядзька ўзяў тапор і ўдарыў ім па руках. Назаўтра ён пашоў да су­се­да, штоб расказаць пра ета яму, і ўвідзеў, што ў яго суседа адсечаны рукі.

Адзін мужчына ішоў вечарам дамой. Калі ён абярнуўся, то ўвідзеў, як за ім го­ніц­ца свіння. Ён пабег дамой. Калі ён ля каліткі абярнуўся зноў, то ізноў за ім гналася свін­ня. Тады ён забег у хату, а свіння яму і гаворыць: “Тваё шчасце, што ты трэці раз не абярнуўся, а то я б цябе загрызла”. Шлі маладыя хлопцы і дзяўчаты ў клуб і відзяць, што коціцца калясо. Яны ўзялі і працягнулі праз яго шпагат. Назаўтра прышлі яны ў адну хату, а там сядзіць баба, а з ро­та ў яе тырчыць шпагаціна.

Запісана ў в. Вышамір Рэчыцкага р-на

ад Склімянок Таццяны Аляксееўны, 1933 г.н.,

Склімянка Івана Ісакавіча, 1929 г.н.,

студэнткай Строкінай А. (2004 г.)

Ох, ведзьмаў багата раней было ў кожнай вёскі, цяпер ні так. Гэта жанчына ці баб­ка, якая вельмі багата чаго плахога знае і робіць. А рабіць плахое ёй трэба, тады яна жыве, ёй здаровіцца, калі не робіць людзям ці жывёле суседскай плахое – балее. Яна можа і на смерць зрабіць. Рэдка ведзьма можа і добрае зрабіць: дзіцяці нашаптаць ад зглазу, іспугу, але гэта рэдка калі бывае. Ведзьма ператвараецца ў катоў, сабак, жаб. І ў нас жыла ведзьма ў вёскі. Ператваралася ў жабу, сабаку, ката. У яе быў адзін са­ба­ка і 3 каты: чорны, рыжы, бела-чорны. У катоў етых такія злыя вочы былі. Адной ся­м­’і яна ўсё плахое рабіла і рабіла. То ў іх дзеці балелі, то жывёла памірала, то му­жык з жонкаю ругалісь часта. Ну, наўчылі гэтага мужчыну, як зрабіць, каб ведзьму пра­у­чыць, каб яна ад іх адчапілася. Сеў ён з сякераю каля 12 ночы ў сваём дварэ (гэта на які-та апрадзялённы дзень было, на поўную луну) і чакае, хто прыйдзе. Сядзеў, сядзеў, глядзіць – сабака з забора прыгнула, чорная, кашлатая, вочы гараць. Мужык не ва­ру­шыц­ца. Сабака к сараю падыйшла, а мужык – к ёй да сякерай па лапе папаў, ха­цеў яшчэ, а сабака так быстра ўцякаць пабегла, што нават і сабакі так быстра не бе­га­юць. На ўтра ён пабег да гэтай ведзьмы і просіць нагу паказаць, а яна ні ў якую не па­каз­вае. У абед гэтая ведзьма (яе звалі Фёкла, клікалі Пастушыхай) пайшла да мед­сяс­т­ры. Яна жыла напроціў гэтай ведзьмы і просіць яе нагу перавязаць. Медсястра глядзіць – такі глыбокі парэз і спрашуе, дзе яна так, а яна адказвае, што секла буракі на­жом курам. Ну, яна і перавязала, а мужчыну гэтаму і расказала медсястра, што рана не пахожа на нажавую, сільна глубокая, чуць пальца не засталося, так хтосьці ру­ба­нуў.

Мужчына на другі дзень зноў пайшоў да гэтай ведзьмы і кажа: “Ты ведзьмарка, я точна знаю, я табе той ноччу палец чуць тапаром не атрубіў. Адчапіся ты ад мяне ды ма­ёй сям’і і жывёлу маю не трогай. У мяне зараз мой хлопец бальны, кідаецца на сце­ну ўсю ноч, лячы яго, бо я цябе, гадзюка, зараз прыб’ю і ніхто не дапаможа!” Яна ад­ка­за­ла: “Прыводзь дзіця сваё”. Пашаптала, дала вады папіць, і дзіця як дзіця стала, спаць добра стала. А ведзьма гэтая не пазірала болей на той двор, дзе жыла гэтая ся­м­’я.

Ну, етая ведзьма часцей у ката ператваралась і хадзіла ў чужыя двары па­кас­ціць. Калі етая Фёкла памірала – не магла доўга памерці, мучылася. Сабралісь не­ка­то­рыя мужыкі і зрабілі дырку ў паталку, яна і памерла. Точна ведзьмай была, так усе ведзь­мы не могуць памерці, покуль крышу не праб’юць.

Яшчэ ведзьмы на празнік Івана Купала адбіраюць у кароў малако ноччу. Як зас­це­раг­чысь ад ведзьмы? Царкоўную свечку з цэркві прынесці, на вялікі празнік узяць і па­па­ліць у кожнай комнаце, на кожным углу і паставіць гэтую свечку ў стакан з зяр­ном на акно ці на стале, і ў сарае таксама царкоўную свечку папаліць. Яшчэ тапор у са­рае ложаць лезвіем уверх, каб ведзьма да худобы не дабіралася, і ў хаце можна та­пор палажыць, дзе-небудзь у сенцах.

Запісана ў в. Гарывада Рэчыцкага р-на

ад Грабцэвіч Раісы Ульянаўны, 1937 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Ведзьма чалавекаабразная. Можа плоха дзелаць чалавеку, ён тады мучыцца. Яна многа знае. Валасы распушчаны, нос вялікі. Бываюць ведзьмы, што паглядзяць на ча­ла­ве­ка, і таму плоха. Ведзьмы паддзелываюць і скацінке, каб тая мучылася. Нада та­ды, каб другі чалавек (знахар) знімаў порчу, нагаворы. Мне Сеня падкінула ў двор клу­бок нітак, іголак, валос, сцякла, і зараз мне плоха, плоха себя чуствую.

Запісана ў в. Дземяхі Рэчыцкага р-на

ад Пашкоўскай Марыі Максімаўны, 1927 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Ведзьма ўначы крадзе малако. Яна магла дзелацца катом, сабакам, свіннёю. Каб ад яе засцерагчыся, у хляве дзелалі дзірачку, каб кот хадзіў і пугаў знахарку.

А мая матка мне расказвала такую гісторыю. Жыў некалі ў нашай дзярэўні ча­ла­век Архіп Балубка. Каля яго жыла жанчына, добрая такая, заўсёды прыветлівая. Ад­ной­чы праснуўся Архіп ад грукату: бы на яго полі конь бегае. Пайшоў, паглядзеў: так, бе­гае па ягонаму полю кабыла. Узяў ён вяроўку ды злавіў яе. Здагадаўся Архіп, што пе­рад ім ведзьма. Тады ён гаворыць ёй: “Ну кабылка, зараз я цябе падкую!” І давай яе пад­коў­ваць. Вярцелася тая, вярцелася і пачала прасіць, каб Архіп яе адпусціў. А ра­ні­цай Архіп убачыў, як суседка выганяла карову, а рукі ў яе былі перавязаныя.