Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Літаратура:

1. Виноградова, Л.Н. Народная демонология и мифо-ритуальная традиция славян / Л.Н. Виноградова. – М. 2000. – 432 с.

2. Беларуская міфалогія: Энцыклапед. слоўн. / С. Санько [і інш.]; склад І. Клімковіч. – 2-ое выд., дап. – Мн. : Беларусь, 2006. – 599 с.

3. Русский демонологический словарь / Автор-составитель Т.А. Новичкова. – СПб.: Пб. Писатель, 1995. – 640 с.

4. Шапарова, Н.С. Краткая энциклопедия славянской мифологии / Н.С. Шапарова. – М. : Астрель Русские словари. 2004. – 624 с.

5. Коваль, У.І., Новак, В.С. Беларускія народныя святы і звычаі / У.І. Коваль, В.С. Новак. – Гомель, 1993. – 88 с.

6. Левкиевская, Е. Мифы русского народа / . – М. : Астрель, АСТ, 2005. – 526 с.

7. Виноградова, Л.Н. Мифологический аспект полесской “русальной” традиции / Л.Н. Виноградова // Славянский и балканский фольклор. – М. : Наука, 1986. – С. 88 – 130.

Русалка

Яшчэ як малымі былі, не разрашалі нам у жыта хадзіць, гаварылі, што жыта ру­сал­кі сцерагуць, ператвараюцца ў васількі, красачкі і сцерагуць. Як зойдзеш у жыта, яны русалкамі стануць, зловяць і зашчакочуць да смерці. А ноччу ходзяць па полі і пес­ні спяваюць – хлопцаў зазываюць. А тыя ж русалкі такія прыгажуні: валасы доўгія, куд­ла­тыя, вочы свецяцца, як аганькі, бегаюць голыя, смяюцца, а хлопцы як убачаць, ад­ра­зу і ідуць да іх. Тыя ж русалкі здзекваліся з маладых хлопцаў: падбяжыць адна і ўшчык­не, другая пацалуе, ды ўцякаюць. А хлопец усюды аглядваецца, шукае. Так і за­водзі­лі ў лес які, а там балота ці возера было, дык укінуць русалкі беднага хлопца ту­ды ды затопяць. Уранні знойдуць нежывога, так і гаварылі: “Русалкі затапілі”.

Было ў нас і такое: нарадзіла маладая дзеўка дзіцё, незамужам яна была, дык пай­ш­ла і затапіла немаўлятка. Русалкі забралі яго да сябе і ператварылі ў такіх жа, як са­мі. Людзі казалі, што бачылі яе, ходзіць па тым берагу, дзе тапіла яе, як матка, дый пла­ча, песні жалосныя спявае. Прыгожая такая сінявокая, валасы аж да пят за­ві­ва­юц­ца, басяком ходзіць.

Запісана ў г.п. Акцябрскі

ад Хурсевіч Таццяны Іванаўны, 1924 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Ну, дык жа русалкі – гэта тыя, што жывуць у вадзе, у рошчэ. Памятаю, колісь ка­за­лі, што гэта звычайна маладыя дзяўчаты няхрышчоныя, каторыя патапіліся ў вадзе, у рацэ той. Казалі, што калі станавіліся русалкамі, дык вельмі прыгожымі. Тва­ры ў іх прыгожыя, косы ў іх доўгія, шаўковыя, і заміж ног у іх хвасты. І казалі, бачылі іх такімі з адкрытым целам і, казалі, у іх былі такія намеры ўродзе і добрыя, і злыя. Хлоп­цаў маладых яны заўлякалі ў рэчку і тапілі іх там. Ня толькі дрэннае рабілі. Ка­за­лі, іншы раз рыбакам дапамагалі, каб добры ўлоў быў, рыбы налавіць. Казалі, гэта ру­сал­кі дапамагалі ім.

Запісана ў в. Забалацце Акцябрскага р-на

ад Паповай Ганны Цімафееўны, 1941 г.н.,

студэнткай Максіменка Ю. (2004 г.)

Яна, русалка, жыве ў вадзе. У яе ёсць плаўнік замест ног. Калі хлопец ішоў, яна па­чы­на­ла яго сваёй музыкай маніць да сябе. Хлопец прыйшоў к ёй, і яна пачынала яго та­піць.

Запісана ў в. Кавалі Акцябрскага р-на

ад Сінкевіч Надзеі Рыгораўны, 1935 г.н.,

студэнткай Прыходзька В.

Русалкі – ета жанчыны, кажуць, гэта душы памёршых тапельніц і дзеці, якія па­мер­лі нехрышчоныя. Яны, гэтыя русалкі, красівыя. У русальны тыдзень яны вы­ходзяць з вады і могуць яны быць тады і ў полі, і могуць на могілкі хадзіць да родных, хто е. Яны могуць яшчэ і зашлакатаць чалавека, то нада аднаму не хадзіць. Русалкі ходзяць з распушчанымі валасамі і ўсягда маладыя.

На Русалачнай нядзеле, так бывала, адзяваюцца ў белае дзеўкі, вянкі наплятуць і збіраюцца. За дзярэўню ідуць, пяюць і праводзяць ужэ русалак. А хлопцы чуюць, дзе яны пяюць, дык сабяруцца да як падхвацяць тых русалак, дак хто куды бяжыць. Етыя вя­ноч­кі дак нясуць потым на капусту, так у старое урэм’я рабілі, каб добра расла, ву­соў не было. Хто, напрымер, як я, са сваёй хаты прынясу вяночак і адзену на качан.

Русалкі – ета пераадзетыя дзеўкі з распушчанымі косамі. Кладуць агонь ды пес­ні пяюць ля рэчкі. Русалкі пужаюць. У іх длінная палатняная адзежда.