Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў в. Раманаўка Мазырскага р-на

ад Аляксеевай Марыі Іванаўны, 1921 г.н.,

студэнткамі Аскерка М., Громавай К. (2003 г.)

Любіць лазнік жыць у лазнях, якія пастроіў сам хазяін. Любіць, калі там пахне бя­ро­за­вым духам. Я яго не бачыла. Мо ето дзедок такі невялікі, у чыстай майцы, усег­да вымуты, бо ён жэ лазнік. Яму не паложано быць гразным. Любіць тых людзей, якія ходзяць у баню, муюцца там. А калі хто ў празнік ходзіць муцца, так лазнік етого не лю­біць. І можэ так зрабіць, што еты чалавек ад пару ўчадзее ці другое што случыцца.

Запісана ў в. Майсеевічы Петрыкаўскага р-на

ад Белкавец Анастасіі Максімаўны, 1919 г.н.,

студэнткай Шынкарэнка А. (2005 г.)

Лазнік – гэта маленькі чалавечак, які жыве ў бані. Яго мы не бачым. Баннік не лю­біць, калі вельмі жарка. Тады ён можа задавіць гэтым парам, або венікамі да смерці за­б­’е.

Запісана ў в. Сякерычы Петрыкаўскага р-на

ад Кісель Вольгі Іванаўны, 1934 г.н.,

студэнткай Белька С. (2006 г.)

Ні разу яго не бачыла, але знаю, што людзі для яго венік вешаюць, самі яго не бя­руць, думаюць ім баннік парыцца. Не разрашалі цяжарным у баню хадзіць. А як такое зда­рыц­ца можа загубіць іх. Калі пастрояць новую баню, дык у яе са старай усё пе­ра­но­сім, гаварылі, што і баннік туды пераходзіць. Еслі панравіцца яму новая баня, то і цяп­ло ў ей будзе добра трымацца. Еслі не рабіць усё гэта, раззлуецца баннік ды баню спа­ліць можа.

Запісана ў в. Балотня Рагачоўскага р-на

ад Бравай Марыі Іванаўны, 1926 г.н.,

студэнткамі Хурсевіч Г., Бравай І. (2004 г.)

Называюць яго, банніка, хазяін-баншчык. Баня – гэта месца, дзе ўсю гразь, гра­хі адчышчаюць. Калі заходзілі ў баню, то казалі: “Хазяін-баншчык, памагі нам грахі ад­чыс­ціць”. А калі памыліся, то, хто выходзіць, нада сказаць: “Спасіба”. Калі пасля ба­ні выходзілі з харошым настроем, значыцца, баннік дапамог. Но еслі перасядзіш у ба­ні больш, чым паложана, то баннік можа нашкодзіць.

Запісана ў г. Рэчыца

ад Зямляніка Віктара Сцяпанавіча, 1949 г.н.

Еслі чалавек пойдзе ў баню без краста, то баннік задавіць ці задушыць чалавека.

Запісана ў г. Васілевічы Рэчыцкага р-на

ад Гвоздзь Надзеі Фядосаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Лаўшук Н. (2008 г.)

Баннік – гэта такі нявідзімы чалавек. Трэба свяціць баню, калі баннік зусім не дае рады, чытаць малітву “Отче наш”. Запісана ў в. Дземяхі Рэчыцкага р-на

ад Герыловіч Яўгеніі Іванаўны, 1929 г.н.,

студэнткай Грыб М. (2006 г.)

Лазнік жыве ў лазні. Дзяцей малых нехрышчоных у лазні пужае, забірае. Нельга нех­рыш­чо­ных дзяцей мыць у лазні, а то будуць хварэць.

Запісана ў в. Нісімкавічы Чачэрскага р-на

ад Кузьмянковай Лідзіі Васільеўны, 1954 г.н.,

студэнткай Пішчук Н. (2006 г.)

Лазнік жыве ў лазні, бані. Гэта такі чалавек, стары чалавек, чыстаплотны, бо ён лю­біць купацца, расчэсвацца, таму людзі яму астаўляюць нанач мыла, палаценца, рас­чос­ку, а некаторыя і венік бярозавы, каб ён папарыўся. Гэтым яны яго задобрываюць. Не любіць, калі людзі парацца ў лазні пасля 12 ночы, можа іх напугаць, напрыклад, свет патушыць, а некаторыя гавораць, што можа і задушыць, калі адзін у бані будзеш. Вось ён які, лазнік.

Запісана ў в. Перасвятое Рэчыцкага р-на

ад Грабок Анастасіі Паўлаўны, 1936 г.н.,

студэнткай Сакалюк А. (2006 г.)

Лазнік жыве ў бані, ён там гаспадар. Пужае людзей, якія прыходзяць памыцца ў ба­ню. Выглядае, як стары дзед з вялікай барадой. Калі лазніку не падабаецца баня, то ён яе пакідае. А потым ідзець у другую баню.