Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Фалькларыстыка і міфалогія / Дапаможнікі / Беларуская міфалогія.doc
Скачиваний:
93
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
3.59 Mб
Скачать

Запісана ў г. Жлобін

ад Карпенка Ніны Максімаўны, 1924 г.н.

(перасяленка з в. Журавічы Рагачоўскага р-на),

студэнткай Курбацкай К. (2006 г.)

Гэта недалёка было, у саседнем сяле. Адзін чалавек ехаў з дзецьмі з места, куды яны вазілі збожжа, а іх нячысцік дурыў усю ноч. Усю ноч праездзілі з аднога месца на дру­гое, заблыталіся так, што траплялі на адно месца пастаянна.

Запісана ў в. Майскае Жлобінскага р-на

ад Кір’янава Віктара Анатольевіча, 1938 г.н.

Чорт можа паявіцца ў вобразе страшнага чалавека, ката – у любым вобразе мо­жа паявіцца. Гэта ж нячыстая сіла. Вот вецер сільна дуе, значыць, радам чорт. Я ска­жу, што ад чорта можна засцярэгчыся толькі малітваю. Чорта нельзя ўспамінаць. Эта лі­хая сіла.

Даўно неяк дзяўчына гуляла з хлопцам. Яны моцна любілі адзін аднога. Але рап­там хлопец той памёр. І вот чорт перавярнуўся ў гэтага парня і пачаў хадзіць за яго дзеў­кай. І вана пачала сохці. Яе маці сказалі, штоб яна ўпляла ў касу сваёй дачкі бур­кун і тою (зелле такое). Маці ўпляла. Дзяўчына пайшла на свіданне к чорту, і ён ска­заў: “Распляці буркун і тою, то будзеш мая”. А яна сказала: “Не распляту”. Тады чорт ска­заў так: “Тады ўсё, ты больш не мая”. Вот така была гісторыя.

Запісана ў в. Боркі Жыткавіцкага р-на

ад Юнчыц Васіліны Рыгораўны, 1948 г.н.,

студэнткай Берднік В. (2006 г.)

Чорт – ён такі касматы, з рагамі і капытамі, і хвастом, вельмі хітры, любіць шкодзіць людзям, паскудствы розныя робіць. Можа станавіцца чалавекам, але людзі абу­ча­ныя ўсё роўна могуць убачыць яго хвост і рогі. Любіць ён маладых дзевак гу­біць, падманваць.

Было гэта даўно. І была ў нас вельмі прыгожая дзеўка, такая красівая, што ўсе хлоп­цы на яе глядзелі. А яна ж такая непрыступная, гордая – усім “нет” да “нет” у ат­вет. І вось неяк паграбалі мы сена на полі, сабраліся дахаты, як гэтая дзеўка кажа: “Ідзіце, я вас потым даганю”. Ну, мы і пайшлі. І на другі дзень тое ж самае. Потым яна сва­ёй падружцы сказала, што хлопца добрага знайшла, прыгожага такога, добрага. Спа­да­баў­ся ён ёй. І так доўга яна з ім заставалася. А яго ніхто не бачыў. А потым ста­лі ўсе заўважаць, што стала бледная дзеўка, пахудзела, асунулася, ходзіць неяк не так. Страш­на яе мамцы стала, пазвала яна бабку-шаптуху. Тая паглядзела на дзеўку і ад­ра­зу сказала: “Чорт у яе суджаны”. Спыталі ў дзеўкі, а яна маўчыць – налажыў, значыць, ча­ры на ёй. Так яе доўга бабка лячыла. Праўда, яна ўсё роўна потым маўчала ды маў­ча­ла, рэдка размаўляла значыць. Мы ўсе збярэмся ў клубе, гуляем, а яна ў старонцы ста­іць. І замуж так і не выйшла.

Запісана ў в. Боркі Жыткавіцкага р-на

ад Юнчыц Ганны Кандрацьеўны, 1935 г.н.,

студэнткай Шкрэблік М. (2004 г.)

Чорт – гэта злы дух. Чортам можа абярнуцца малады хлопец, дзед, падарожнік, ста­рац, пан. Чорт ніколі не прымае жаночай знешнасці. Чорт можа абярнуцца жы­вё­лай, птушкай ці прадметам. Чэрці – гэта былыя анёлы, якіх скінуў Бог на зямлю. Чорт не можа знаходзіцца ў тых месцах, дзе растуць лён, каноплі ці пшаніца, таму што з іх вы­раб­ля­юць алей і прасфоры, якія пастаянна ў царкве.

Запісана ў в. Бялёў Жыткавіцкага р-на

ад Жогаль Арыны Міхаўны, 1910 г.н.,

студэнткай Мацкевіч А. (2000 г.)

Чорт – гэта такая пакасць, якая ўначы ходзе па вуліцах і заглядвае ў акенцы. Та­му і гавораць, што нельга клікаць “чорта нанач”. Калі ён бачыць, што ў хаце сварацца, ён тады іх яшчэ больш пачынае зліць, каб яны гаварылі такія злосныя словы, аб ка­то­рых дажа ня думалі. Чорт увесь чорны, таму і ходзе толькі ноччу, каб яго не відаць бы­ло.